Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж

Здесь есть возможность читать онлайн «Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 1922, Издательство: Беларускі музыкальна-драматычны гурток ў Вільні, Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шчасьлівы муж: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шчасьлівы муж»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Шчаслівы муж» — чатырохактавая камедыя беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1922 годзе. Услед за п'есай «На Антокалі» камедыя працягвала традыцыю выкрыцця мяшчанскага ладу жыцця.
У аснове п'есы — рэальны факт з жыцця Ф. Аляхновіча, калі ён, будучы маладым безграшовым артыстам, вымушаны быў у адным мяшчанскім доме выдаваць сябе за графа.

Шчасьлівы муж — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шчасьлівы муж», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гаўдэнт (да Мацальскага) . А вось як я табе задам «мадам», дык ты й сваіх не пазнаеш! (кідаецца на Мацальскага) .

Мацальскі (баронючыся крэслам) . Што гэта?! Гэта мавэтон!.. Мэсье і мэдам!..

Гаўдэнт. Я табе пакажу! Ня будзеш ты баб цягцуць да сябе ў госьці! Ня будзеш ты больш з бабамі ў кутох цалавацца! Бачылі яго! А яшчэ граф!

Уршуля (падыходзячы да Гаўдэнта) . Перш–на–перш, выбачайце, я ня баба, а паненка, а па другое, якое вам дзела да гэтага, што між намі было?

Гаўдэнт. А вы чаго тут лезеце? Ніхто–ж вас не чапае, дык сядзеце ціха і ня лезьце!

Мяшочак (прачхнуўшся і лезе ў гушчу паміж людзей) . Вось вы замест сварыцца, скажэце мне чаму Каін…

Магдалена (да мужа) . Вось калі так, калі ты гэтакі бязстыднік, што пры чужых людзёх авантуры робіш, дык вось на злосьць табе буду і цалавацца, і ўсё такое!.. Буду! буду! А нічога на гэта не парадзіш! Буду!

Гаўдэнт (кідаецца на жонку) . Забью! забью!

Магдалена ўцякае. Мужчыны хапаюць Гаўдэнта за рукі.

Мацальскі таксама ўцякае.

Уршуля млее.

Заслона

Акт III

Налева дзьверы ў пакой Мацальскага. Далей дзьверы ўхадныя. Направа на першым пляне адчыненае вакно. Далей дзьверы. Наўпрост усходы, якія вядуць на гару ў панкія пакоі.

Пасярэдзіне сцэны стол, крэслы.

Зьява 1

Мацальскі (адзін) .

Мацальскі (бяз сурдута стаіць ля вакна, чысьціць боты і гавора праз вакно) . Учора прыйсьці ня мог… — Чаму? — быў на вечарыне… — Што? ці села? (д. с.) Пад канец не надта было весела… (Голасна) . Бяз панны Марыянны мне ніколі не бывае весела… — Гдзе? — а гэта ўжо сакрэт… Не! не скажу!.. — Панна Мар'янна! панна Мар'янна! Пачакайце! ну, скажу ўжо, скажу!.. Гэта, бачыце, былі імяніны. Я адзін раз пазнаёміўся ў кінематографе з аднэй гэтакай… — Панна Мар'янна! пачакайце!.. Вы, калі ласка, ня думайце чагосьці дрэннага… але!.. Ну вось папрасілі мяне на гэтыя імяніны, я й пайшоў… Не, вы толькі ня думайце, што… — Не! Старая ўжо і ўся ўжо сыплецца, як спарахнеўшае дрэва… Значыцца выпілі там, паскакалі—вось і ўсё!.. Ага! яшчэ не сказаў: я там збрахнуў, што я граф. Вось сьмех! ха–ха! Каб вы ведалі, як каля мяне ўвіхаліся! але! але! далібог!.. Панна Мар'янна! гроша прыйсьці да мяне, я маю да вас справу… Што?.. — Пана няма, пайшоў кудысьні.. Вернецца, здаецца, ня скора… — Што, хутка прыдзеце? — Добра! (пасылае рукой пацалункі) . Ах, ты мая пумпачка!.. (Пры левых дзьвярох звоніць званок) . А які там чорт?.. (ідзе да дзьвярэй і адчыняе) .

Зьява 2

Мацальскіі Уршуля.

Уршуля (уваходзіць, твар закрыты густой вуалькай) .

Мацальскі (пазнаўшы яе, вельмі зьдзіўлены) .

Уршуля (паднімаючы вуальку, скромна) . Гэта… Добры дзень!

Мацальскі (я. в.) . А? што?.. ага!.. добры дзень, выбачайце…

Уршуля. Можа вам гэта здаецца дзіўным, што я, знайшоўшы ў сваей торбачцы вашы запросіны, так адразу да вас прыйшла? Але ў мяне такая ўжо арыгінальная натура! Я шукаю перажываньняў… Толькі, калі ласка, вы, граф, не падумайце аба мне нічога дрэннага!.. Я толькі так… бо вы, граф, такі незвычайны чалавек! такі не так, як іншыя, а апроч таго… (пабачыўшы ў яго руках бот і шчотку) . Што гэта? Вы самі боты чысьціце, граф?

Мацальскі (зьбіўшыся з панталыку) . Я? боты?.. (няшчыра сьмяецца) . Ха–ха–ха! Гэта я так… для мацыёну, я гэта люблю… (кідае бот і шчотку ў кут і апранаецца) .

Уршуля. А дзе–ж вашы слугі?

Мацальскі. Мае слугі? Дзе–ж мае слугі?.. Ах, праўда!.. Я пусьціў свайго лёкая на вечарыну, няхай хлопец пагуляе сябе трохі (д. с.) Добра, цяпер пана няма!

Уршуля. Ах, якое ў вас добрае сэрца, граф!

Мацальскі. О, але! Як я прызываўся ў салдаты, дык доктар, аглядаючы мяне, сказаў: о! у яго сэрца важнецкае!..

Уршуля. Граф! Чаму вы не запрапануеце мне сесьці?

Мацальскі (усхопіўшыся) . Ах, праўда!.. выбачайце! (Падае ей крэсла) . Калі ласка! (д. с.) Чаго яна да мяне прыпёрлася?

Уршуля (сядаючы) . Ах, учора было гэтак непрыемна! так прыкра! Вы першы раз прыйшлі да гэтых людзей, а яны прынялі вас, як грубіяны!.. Зараз біцца! фу! якое хамства!.. Мне было так нялоўка!..

Мацальскі. Нічога, глупства, гэта здараецца… (да сябе) . Яе мусіць падаслалі, каб яна мяне перэпрасіла!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шчасьлівы муж»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шчасьлівы муж» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Франц Кафка - Шакалы и арабы
Франц Кафка
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Пан міністар
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Беларускі тэатр
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
Оскар Уайльд - Шчасьлівы Прынц
Оскар Уайльд
libcat.ru: книга без обложки
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - На вёсцы
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Заручыны Паўлінкі
Францішак Аляхновіч
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Багушэвіч Францішак - Дудка беларуская
Багушэвіч Францішак
Отзывы о книге «Шчасьлівы муж»

Обсуждение, отзывы о книге «Шчасьлівы муж» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x