Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж

Здесь есть возможность читать онлайн «Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 1922, Издательство: Беларускі музыкальна-драматычны гурток ў Вільні, Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шчасьлівы муж: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шчасьлівы муж»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Шчаслівы муж» — чатырохактавая камедыя беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1922 годзе. Услед за п'есай «На Антокалі» камедыя працягвала традыцыю выкрыцця мяшчанскага ладу жыцця.
У аснове п'есы — рэальны факт з жыцця Ф. Аляхновіча, калі ён, будучы маладым безграшовым артыстам, вымушаны быў у адным мяшчанскім доме выдаваць сябе за графа.

Шчасьлівы муж — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шчасьлівы муж», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мар'янна. Ну, калі гэта ўсе праўда, што гавора пан Ільдэфонс, дык няма чаго палохацца. Я вар'ятаў не баюся, бо служыла калісь за кухарку ў вар'яцкай бальніцы і шмат іх бачыла… Адчыняйце дзьверы!

Мацальскі (адчыняе дзьверы і хаваецца за Мар'янну) .

Зьява 11

Мацальскі, Мар'янна, Гаўдэнт, Уршуля (уваходзяць) .

Гаўдэнт (да Мацальскага) . Паночку, я хачу вам пару слоў…

Мацальскі (са страхам) . Не, не, не! Вы ўжо лепш не са мной, а вось з паннай Мяр'яннай пагутарце…

Мар'янна (да Гаўдэнта) . Панок! Толькі спакойна, ша! Ня трэба крычаць, ня трэба нэрвавацца. Я ўсё ведаю. Вы шукаеце свае жонкі. Яе тут няма. Ідзеце на вуліцу. Ваша жонка там, па вуліцы ходзіць.

Гаўдэнт. Што?! Мая жонка па вуліцы ходзіць?

Мар'янна. Толькі ціха, спакойна. Не, не так ходзіць, як вы думаеце, але так сабе ходзіць, пайшла значыць на спацар… А яе тут няма.

Гаўдэнт. Я ведаю, што яе тут няма. Мне панна Уршуля ўжо ўсё сказала… І выбайчайце, панок, што я вас пакрыўдзіў…

Мацальскі (д. с) . Добра пакрыўдзіў.

Гаўдэнт. Але вы самі разумееце, што са мной робіцца! Жонка ўчора як выйшла з хаты, дык дагэтуль не вярнулася… Але яшчэ скажу вам вось што: нашто вы ўсё гэта зрабілі? нашто вы ўсіх нас гэтак ашукалі? нашто вы сказалі, што вы граф?.. «Граф! граф!» — ну што граф? Мы людзі простыя, без царамоніі, мы–бы вас і так добра прынялі, дык нашто задзіраць нос у гару: «Граф! граф!»

Мар'янна (ціха да Мацальскага) . Ён зусім не вар'ят.

Мацальскі (таксама да Мар'янны) . Не! Вар'ят! Зусім вар'ят.

Гаўдэнт. А яшчэ задурылі галаву панне Уршулі. Якіясь запісачкі, тынды–рынды… Не гожа!.. Калі–б захацелі жаніцца, дык трэба інакш, а не гэтак… Так сорамна, не ганорна.

Мар'янна (да Гаўдэнга) . Штооо?! жаніцца? О! гэта дык выбачайце! Гэта ўжо дарма… Я ўжо пярсьцёнікі купіла, у гэту нядзелю першыя запаведзі будуць… О! зараз! жаніцца!! А фіга з макам!.. І годзі ўжо ўсяго гэтага. Зьбірайцеся і йдзеце сабе дамоў, або шукаць жонкі, як да спадобы, а з намі гугарка ўжо кончана. (Бярэ яго за падпаху і хоча весьці да дзьвярэй. У гэты час Гаўдэнт пабачыў на стале торбачку сваей жонкі) .

Гаўдэнт. Чакайце! А гэта што? Гэта маей жонкі торбачка! Скуль яна тутака?

Мацальскі. Якая торбачка?.. Не! гэта панны Уршулі торбачка.

Уршуля. Не, гэта не мая. Я сваю маю.

Мацальскі. Дык значыць гэта мая торбачка. Я люблю іншы раз гэтак з торбачкай па вуліцы… (да Гаўдэнта) . Дайце, калі ласка.

Гаўдэнт (не аддае, але адчыняе торбачку і выймае з яе хустачку) . Не! вось і яе хустачка. (Разглядае хустачку) . Вось і яе літары: М. З. — значыць, Магдалена Залепчыха. (Да Мацальскага) . Га? Скуль торбачка? значыцца я добра дадумаўся! значыцца яна тут! Дзе яна? Я яе знайду! яна тут! (выбягае ў першыя дзьверы налева) .

Зьява 12

Мацальскі, Мар'янна, Уршуля.

Мацальскі (да Мар'янны) . А што? Я казаў: вар'ят!

Уршуля. Садома і Гамора! што тут робіцца! (паказваючы на Мацальскага) . і гэтакаму чэлавеку я даверыла сваё нявіннае дзявочае сэрца! о! страх падумаць! (хоча йсьці) .

Мацальскі (за ёю ўсьлед) . Панна Уршуля! Дык чаго–ж у канцы канцоў вы сюды прылезьлі? Клікаў я вас сюды, ці што?

Уршуля (нэрвова сьмяецца) . Ха–ха–ха! Ён яшчэ пытаецца! У! нягоднік! (пайшла ў выхадныя дзьверы) .

Зьява 13

Мацальскі і Мар'янна.

Мар'янна. Пане Ільдэфонс! пачакай пан! (бярэ яго за руку і вядзе на аван–сцэну) . Цяпэр я пана спытаюся: што ўсё гэта значыць? га? га?

Мацальскі. Ну што–ж? Усе павар'яцелі.

Мар'янна. Павар'яцелі? Быць можа, але я, дзякуй Богу, яшчэ не звар'яцеўшы. (Выймае з кішані нейкую паперку) . Вось, калі ласка, глянь пан Ільдэфонс і што пан Ільлэфонс на гэта скажа? У мяне ўсё запісана акуратна. (Чытае з паперкі) . Дала пану Ільдэфонсу раз 500 марак, пасьля зафундавала паўбутэляк гарэлкі і фунт сальцэсону, пасьля грашыма дала йзноў 300 марак, пасьля новую манішку пану Ільдэфонсу купіла—і так далей — вось усё запісана! Аддай мне цяпер усё, пан Ільдэфонс!

Мацальскі. А я за тое заплаціў ксяндзу за запаведзі!

Мар'янна. Колькі пан Ільдэфонс заплаціў?

Мацальскі. Добра не памятаю, здаецца, што…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шчасьлівы муж»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шчасьлівы муж» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Франц Кафка - Шакалы и арабы
Франц Кафка
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Пан міністар
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Беларускі тэатр
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
Оскар Уайльд - Шчасьлівы Прынц
Оскар Уайльд
libcat.ru: книга без обложки
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - На вёсцы
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Заручыны Паўлінкі
Францішак Аляхновіч
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Багушэвіч Францішак - Дудка беларуская
Багушэвіч Францішак
Отзывы о книге «Шчасьлівы муж»

Обсуждение, отзывы о книге «Шчасьлівы муж» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x