Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж

Здесь есть возможность читать онлайн «Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 1922, Издательство: Беларускі музыкальна-драматычны гурток ў Вільні, Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шчасьлівы муж: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шчасьлівы муж»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Шчаслівы муж» — чатырохактавая камедыя беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1922 годзе. Услед за п'есай «На Антокалі» камедыя працягвала традыцыю выкрыцця мяшчанскага ладу жыцця.
У аснове п'есы — рэальны факт з жыцця Ф. Аляхновіча, калі ён, будучы маладым безграшовым артыстам, вымушаны быў у адным мяшчанскім доме выдаваць сябе за графа.

Шчасьлівы муж — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шчасьлівы муж», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

За сцэнай званок.

Хтож–бы гэта? Можа яна?! (устае, ідзе адчыняе дзьверы) .

Зьява 3

Гаўдэнт і Уршуля (ўваходзіць) .

Уршуля. Пан Гаўдэнт, выбачайце… У вас цяпер такое няшчасьце, а я да вас лезу са сваімі справамі.

Гаўдэнт. Ах, няшчасьце, вялікае няшчасьце, пана Уршуля!

Уршуля. Я вас хацела прасіць, каб вы, пан Гаўдэнт, нікому не казалі аб тым, што здарылася… што я… што я там была…

Гаўдэнт. А нашто казаць! Нікому я не скажу. Што мне да гэтага!.. Сядайце, калі ласка.

Селі. Паўза. Гаўдэнт і Уршуля час–ад–часу охаюць–уздыхаюць.

Уршуля. Пан Гаўдэнт! Вы здаецца ходзіце да споведзі да ксяндза Кяпкевіча?

Гаўдэнт. Але. Да Кяпкевіча. А вы?

Уршуля. Я таксама да ксяндза Кяпкевіча.

Гаўдэнт. Малады, але спавядае добра.

Уршуля. Ох, як добра!.. Я ня ведаю як мужчын, але нас, паненак, вельмі добра.

Гаўдэнт. Я заўсёды хадзіў адзін раз у год, перад Вялікаднём, але цяпер думаю ў гэтым тыдні пайсьці,—шмат грахоў набралося.

Уршуля. Я вас хацела яшчэ прасіць… Пан Гаўдэнт! Не кажэце ксяндзу Кяпкевічу аб гэтым са мной здарэньні.

Гаўдэнт. А нашто мне?.. У мяне столькі сваіх грахоў!.. А вось Магдзя рэдка ходзіць на споведзі. Добра было–б, каб і яе ўдалося намовіць… Панна Уршуля! Як панна Уршуля думае: ці Магдзя вернецца да мяне?

Уршуля. Пасьля ўсяго таго, што сталася хіба была–бы без ніякага стыду, каб да вас вярнулася, да вас — чэлавека такога набожнага, скромнага… Яна ня ўмее вас ацаніць. А ёсьць душы, якія шукаюць запраўднага каханьня, гэтакага чыстага анельскага збратаньня душ…

Гаўдэнт. Вось я хацеў–бы, каб Магдзя глядзела на справу так як вы: гэткае чыстае збліжэньне двох душ. Але яна хоча чаго іншага… Выпьеце гарбаты, панна Уршуля?

Уршуля. Калі ваша ласка…

Гаўдэнт. Зараз будзе, я падагрэю самавар… (ідзе ў другі пакой, бярэ са стала самавар і нясе яго) .

Уршуля. Ах, што вы! Вы самі будзеце ставіць самавар?

Гаўдэнт. Я заўсёды сам, бо Магдзя ня хоча ручкі пэцкаць.

Уршуля. Ах, як–жаж можна! Гэта не мужчынская работа… Дайце мне… (хоча ўзяць ад яго самавар) .

Гаўдэнт. Ну не. Я ўжо прывык.

Уршуля. Але не! Дазвольце мне быць у вас сягоньня за гаспадыню.

Гаўдэнт. Ну добра… Вуглі ў кухні каля печкі.

Уршуля. Добра, добра… я знайду… (выходзіць за самаварам у кухню) .

Гаўдэнт (адзін) . Добрае сэрца ў гэтай панны Уршулі, і набожная! Каб–жа мая Магдзя была гэтакая, вось было–б шчасьце! Ах, Божа мой! Я–бы кожну сераду і пятніцу пасьціў–бы, я–бы ў брацтва цьвярозасьці запісаўся…

Уршуля (з правых дзьвярэй) . Пан Гаўдэнт! сярнічкі маеце?

Гаўдэнт. Маю. (Дае сярнікі) . Але ўзапраўды, панна Уршуля, гэтак не выпадае: я тут сіджу сабе, а вы працуеце!

Уршуля. Ах, такое глупства! Няма аб чым казаць.

Гаўдэнт. Але гэты самавар з фанабэрыяй з ім трэба ўмець, вы можа не патрапіце…

Уршуля. Ах, я ўмею ладзіць ня толькі з самаварнымі фанабэрымі! Я кожную душу адчуваю і кожнага разумею… І калі–б хто палюбіў мяне я–бы была яму вернай прыяцелькай і рабіла для яго ўсё прыемнае. (Сядае на канапе) .

Гаўдэнт (сядаючы побач) . А вы нікога не яшчэ не палюбілі?

Уршуля (саромліва) . Ах, не пытайцеся! (апірае галаву яму на плячо) .

Гаўдэнт. Што вы? змарыліся?

Уршуля. Абыймеце мяне! (Гаўдэнт нялоўка абыймае яе) . Ах, так!.. Ах, як я шчасьліва!.. Нарэшце я знайшла чэлавека, які зразумеў і ацаніў мяне! Бо ў мяне душа незвычайная, мяне зразумець трудна… Ах, які пан Гаўдэнт прыгожы! Як можна вас не любіць! (закідае яму рукі на шыю) .

Зьява 4

Гаўдэнт, Уршуля, Магдалена (уваходзіць) .

Магдалена. А! смачнага апатыту!.. можа перашкодзіла?

Уршуля (адскочыўшы ад Гаўдэнта) . Ах!!

Магдалена. Што–ж гэта? Жонка толькі на адзін дзень выйшла з хаты, а муж знайшоў ужо сабе другую і цалуецца!

Гаўдэнт. Але–ж гэта не я… гэта не я…

Магдалена (дражнячы) . «Не я, не я…» А хто–ж гэта? (тыкае яго пальцам) . Партрэт твой, ці што?

Гаўдэнт (ашаломлены яе нахальствам) . Але–ж гэта не я знайшоў сабе… Я не шукаў…

Уршуля (д. с) . А шчасьце было гэтак блізка! Магдалена. А хто шукаў? Значыцца панна Уршуля шукала?.. (іронічна) . О, гэта добра! Надта гожа! вельмі пекна! Да кожнага мужчыны, як смала, прыклеіцца! Фэ! сорам, панна Уршуля! А набожная! Падумаеш, сьвятая якая! А як пабачыць мужчыну, дык ажно млее… Усе ад яе ўцякаюць, дык вось ведаеш якога знайшла сабе анёлачка! (З агідай да мужа) . Ах, ты мядзьведзь!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шчасьлівы муж»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шчасьлівы муж» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Франц Кафка - Шакалы и арабы
Франц Кафка
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Пан міністар
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Беларускі тэатр
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
Оскар Уайльд - Шчасьлівы Прынц
Оскар Уайльд
libcat.ru: книга без обложки
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - На вёсцы
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Заручыны Паўлінкі
Францішак Аляхновіч
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Багушэвіч Францішак - Дудка беларуская
Багушэвіч Францішак
Отзывы о книге «Шчасьлівы муж»

Обсуждение, отзывы о книге «Шчасьлівы муж» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x