Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж

Здесь есть возможность читать онлайн «Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 1922, Издательство: Беларускі музыкальна-драматычны гурток ў Вільні, Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шчасьлівы муж: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шчасьлівы муж»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Шчаслівы муж» — чатырохактавая камедыя беларускага драматурга Францішка Аляхновіча, напісаная ў 1922 годзе. Услед за п'есай «На Антокалі» камедыя працягвала традыцыю выкрыцця мяшчанскага ладу жыцця.
У аснове п'есы — рэальны факт з жыцця Ф. Аляхновіча, калі ён, будучы маладым безграшовым артыстам, вымушаны быў у адным мяшчанскім доме выдаваць сябе за графа.

Шчасьлівы муж — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шчасьлівы муж», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мар'янна. Жулік! Мусіць не даваў на запаведзі, а толькі галаву дурыць ужо трэці месяц.

Мацальскі. Дык–жа панна Мар'янна! я ад шлюбу не адмаўляюся. Я, далібог, калі раз сказаў, дык ужо як ў газэце надрукаваў.

Мар'янна. А жулік! Не пайду я з гэтакім да шлюбу, які ўжо перад шлюбам шашні з бабамі заводзіць.

Мацальскі. Дык–жа панна Мар'янна! Я далібог… Гэта якійсь вар'ят… Тая таксама непрытомная.

Мар'янна. Але! але! круці цяпер пан Ільдэфонс языком, як цялё хвастом. (Дражніць) . «Я далібог, я далібог…» Той вар'ят, гэты вар'ят, толькі пан Ільдэфонс адзін гэтакі разумны знайшоўся… Не! мяне не абдурыш!

Зьява 14

Мацальскі, Мар'янна, Гаўдэнт (убегае).

Гаўдэнт. Знайшоў!! На ложку шпільку жонкі свае знайшоў! Скуль шпілька маей жонкі на ложку?

Мацальскі. А хто яе ведае! Мусі з валасоў вывалілася… Чаго вы ўсе да мяне прычапіліся?

Мар'янна. Пан Ільдэфонс мяне яшчэ добра ня ведаеш. Я тут такую магу зрабіць авантуру, што сам ня рад будзеш. Я пайду да панскага пана, пан Ільдэфонс, і яму ўсё раскажу!

Гаўдэнт (з другога боку) . І падушка памята, і коўдра памята, а на коўдры шпілька ляжыць! Га? Скуль шпілька, пытаюся?

Мацальскі. Ды адчапецеся вы ад мяне! За якуюсь дурную шпільку рабіць гэтулькі крыку!

Мар'янна. Не, пан Ільдэфонс! Я пану гэтага не дарую. Я да графа пайду, я яму ўсё скажу, няхай ён за мяне заступіцца… Я гэтага не дарую!

Гаўдэнт. І я свайго не дарую!

За сцэнай чуваць кліч: «Ільдэфонс»!

Кароткая паўза. Усе абамлелі. За сцэнай ізноў нехта кліча галаснай: «Ільдэфонс»!

Мацальскі. Пан прыйшоў! (бяжыць на ўсходачкі і затрымаўшыся гавора да Гаўдэнта і Мар'янны) . А каб вас чорт узяў! Што вы мне нарабілі!

За сцэнай яшчэ раз чутно кліч: «Ільдэфонс»!

Мацальскі. Іду, іду ўжо! (выбягае) .

Заслона

Акт IV

Дэкарацыя тая самая як ў І–ым акце.

Зьява 1

Магдалена, Фэлька.

Як заслона адчынілася, на сцэне праз нейкі час нікога няма; пасьля уваходзіць праз правыя дзьверы (праз кухню) Магдалена з Фэлькай.

Магдалена (да Фэлькі) . Ціха!.. пачакай!.. (бяжыць у другі пакой, асьцярожна аглядае кватэру, пасьля варочаецца) . Парадныя дзьверы зачынены, яго яшчэ няма.

Фэлька. Ну, кажы–ж мне, як усё гэта было? (сядае) .

Магдалена (сядае) . Ну дык вось: граф прасіў, каб я зайшла да яго на шклянку кавы. Ну, думаю сабе, што–ж такое? пайду!.. Праўда, што ў гэтым няма нічога благога?

Фэлька. Ну але!.. Але кажы–ж, што далей?

Магдалена. Ну, значыцца, нічога… Сядзім у салёне, пьем гэтую самую каву, гутарым аб тым, аб сім — раптам… Гаўдэнт убягае! Я аднак пасьпела схавацца ад яго і ўцякла, а ён, Гаўдэнт, нарабіў там шуму, крыку, аж страх!.. Падумай толькі: які скандалісты!.. Ну што за бяда, што я зайшла да графа на шклянку кавы?

Фэлька. Толькі–ж каб ён не даведаўся, што ты начавала ў мяне, а то, не дай Божа, і мне ўстроіць такі самы скандал.

Магцалена. Ну не… не даведаецца… (шукае чагосьці наўкол сябе, пасьля ўскрыквае) . Ах!..

Фэлька. Што?

Магдалена. Торбачку ў графа пакінула. Вось, калі Гаўдэнт яе там знойдзе, тады ўсё прапала, тады ўжо ня выкручуся!

Фэлька. Гм… гэта дрэнна…

Магдалена. Але дзе–ж я яе пакінула, ня памятаю… Ці прыпадкам яна не засталася на ложку?

Фэлька. На ложку?! Значыцца ты была ў яго спальні?;

Магдалена (усхапіўшыся) . Што? Я сказала на ложку? Хэ–хэ! Што я, далібог!.. у галаве ў мяне ўжо путаецца… Ня ў спальні, а на гэтай… як яна завецца?… на этажэрцы… Але!.. Фэлечка! дарагая мая! пойдзем! ты там забяжыш і возьмеш маю торбачку, а я пачакаю на вуліцы, бо баюся там ісьці, каб ня выйшаў йзноў скандал.

Фэлька (устае) . Ну, добра… пойдзем!.. Значыцца сягоньня ўжо ня будзеш начаваць у мяне, а вернешся да хаты?

Магдалена (апранаючы капялюш) . Але.

Фэлька. А не баішся свайго скандалістага?

Магдалена. Калі толькі торбачкі ён не заўважыў, дык усё будзе добра. Ня ён мне, а я яму такога тут задам фэферу, што аж ну!.. Ну, і пайшлі! ізноў праз кухню, бо ад парадных дзьвярэй ключ у яго. (Выйшлі) .

Зьява 2

Гаўдэнт (адзін) .

Гаўдэнт (уваходзіць праз сярэднія дзьверы, трымаючы ў руцэ жончыную торбачку) . Ух, Божа мой! і зашто гэтулькі мук? зашто?! Ах, Магдзя! Магдзя! што ты нарабіла! (укленчыўшы перад вобразом, вісячым над ложкам, і злажыўшы рукі) . Божа мой! Сьвяты Язэпе, апякуне сямейнага шчасьця, і ўсе іншыя сьвятыя! Выслухайце мяне! Пакажэце мне! Зрабеце так, каб Магдзя не ашуквала мяне! Вы калі захочаце, дык усё гэта лёгка зрабіць можаце. Вам гэта столькі клопату, што адзін раз плюнуць, а для мяне гэта справа вельмі важная… Божа мой! зрабі так, каб Магдзя за хлопцамі не ўвіхалася, а сядзела пры мне…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шчасьлівы муж»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шчасьлівы муж» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Франц Кафка - Шакалы и арабы
Франц Кафка
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Пан міністар
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Беларускі тэатр
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
Оскар Уайльд - Шчасьлівы Прынц
Оскар Уайльд
libcat.ru: книга без обложки
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - На вёсцы
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Заручыны Паўлінкі
Францішак Аляхновіч
Альгерд Бахарэвіч - Тэатр шчасьлівых дзяцей
Альгерд Бахарэвіч
Багушэвіч Францішак - Дудка беларуская
Багушэвіч Францішак
Отзывы о книге «Шчасьлівы муж»

Обсуждение, отзывы о книге «Шчасьлівы муж» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x