Францішак Аляхновіч - Пан міністар

Здесь есть возможность читать онлайн «Францішак Аляхновіч - Пан міністар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 1924, Издательство: Выданьне газеты «Голас беларуса», Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пан міністар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пан міністар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сатырычная камедыя «Пан міністар» — бліскучая палітычная сатыра на псеўдабеларускіх дзеячаў. Яна была напісана напярэдадні выбараў дэпутатаў у польскі Сойм і мела актуальны канкрэтны змест. Жаданне галоўнага героя завалодаць партфелем міністра фінансаў і хітрыкі, на якія пускаецца герой, — вядучая сюжэтная лінія. П’еса створана ў класічным стылі, развенчвае тых, хто, адчуўшы перамены ў грамадстве, спрабуе выкарыстаць палітычную кан’юнктуру.

Пан міністар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пан міністар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зьява 3

Любаі Мікола.

Мікола (уваходзіць) . Добры дзень, панна Любачка! (Цалуе яе рукі) .

Люба (пабачыўшы яго, спалохалася) . Што вы зрабілі? Як вы важыліся прыйсьці!.. Хутка ўжо вернецца дзядзенька і вам ізноў прыдзецца хавацца, як тады…

Мікола. Ня турбуйцеся!.. Ваш дзядзенька сам мяне прасіў, каб я сюды прыйшоў.

Люба (страшэнна зьдзіўленая) . Сам прасіў?!

Мікола. Але. Я буду яго вучыцелем беларускай мовы і сягоньня будзе першая лекцыя.

Люба. Ах, як гэта добра!.. Але як-жа ж гэта сталася? Вы-ж ня былі знаёмы з маім дзядзенькай.

Мікола. Усё гэта наладзіў мой прыяцель Скакун… А вы, Любачка, рады, што гэткім чынам будзем кожны дзень бачыцца?

Люба. Ах, я рада.

Мікола. О, мілая! (Працягвае да яе рукі) .

Люба. Ах, не, не! толькі не цалуйце, бо мне неяк-так… нязручна…

Мікола. Дарагая мая! Няўжо-ж вы так ня любіце мяне, што вам навет прыкра, калі я цалую вашу ручку?

Люба. Не, я гэтага не кажу… Я наадварот… Я вас… я вам… вы мне… Ну, я ня ведаю, як сказаць!

Мікола. Скажэце мне, ці вы хоць крышачку мяне палюбіце, бо я… бо я… Да таго часу, як я вас спаткаў і адважыўся на вуліцы падыйсьці Да вас, я валачыўся ўсюды за вамі сьледам, як сабака, а вы мяне ня бачылі. Вы заўсёды хадзілі разам са сваім дзядзенькай, а я чакаў той хвіліны, калі спаткаю вас адну. І вось прычакаўся, і падыйшоў тады да вас… Але я навет не лятуцеў тады аб гэтакім вялікім шчасьці, што буду мець магчымасьць прыходзіць тут кожны дзень і бачыць вас, і гутарыць з вамі! I вось я тут, я гляджу ў вашы вочкі… о! не апускайце іх! я хачу глядзець у гэтыя зорачкі ясныя, якія завядуць мяне на загубу, або да найвялікшага шчасьця… Ну, паглядзеце на мяне! я хачу прачытаць у вашых вачох свой прысуд: ці шчасьце, ці загуба?

Люба (спусьціўшы вочы, саромліва) . Калі мне сорамна.

Мікола. Любачка мая! Птушачка! Чаму салавейна, як закрасуецца вясна, не сароміцца ў кустох бэзу пяяць сваю песьню каханьня? Чаму кветкі не саромяцца напаўняць паветра сваім пахам? Чаму рэчка не сароміцца шумець хвалямі аб прыбярэжнае каменьне?.. Ці ёсьць на сьвеце штоколечы прыгажэйшае, сьвятлейшае за любоў? Што дае нам найвялікшае шчасьце, калі ня любоў. Любіць і быць любімым — вось радасьць жыцьця!.. (сумна) . Але любоў бывае вялікім няшчасьцем, калі той, каго мы любім, нас ня любіць.

Люба. Але кажуць, што, каб любіцца, трэба добра пазнацца, а мы-ж яшчэ гэтак мала знаёмы.

Мікола. Дзетачка! Любоў не ўзгадоўваецца гадамі, а родзіцца раптам, мамэнтальна, як маланкай спаліць… Мігне маланка, загрыміць грымот, ударыць пярун — і зваліцца на зямлю самае магутнае дрэва… Гэтак і любоў; адзін мамэнт, адзін пагляд — і чалавек увесь загарэўся каханьнем… Як ўбачыў я вас першы раз, адразу мяне нешта ўшчаміла за сэрца, і я ў душы сваёй ня меў ужо супакою… Любачка! я-ж люблю вас, як ніколі яшчэ ня любіў; скажэце мпе адно слова, дайце мне хоць кроплю надзеі… або не! Лепш нічога не кажэце, гляньце толькі на мяне сваімі яснымі зорачкамі, а я ў іх прачытаю ўсю праўду.

Люба (ня гледзячы на яго, лёгка да яго пахіляецца) . I са мной нешта гэткае самае дзеецца, як з вамі…

Мікола (абыймае яе і горача цалуе) О, Любачка! Дарагая! Адзіная!

Люба (пасьля паўзы) . Я раней думала, што з кожным гэтак няпрыемна цалавацца, як дзядзенькай, але з табой… інакш…

Мікола (з ценем зайздрасьці) . А дзядзенька часта цябе цалуе, Любачка?

Люба. Ен заўсёды лезе цалавацца, але я ўцякаю ад яго і крычу. Тады зьяўляецца Марта, тутэйшая кухарка, і ён спыняецца… Але мой дзядзенька дык, праўду кажучы, і ня дзядзенька, а так сабе… А я кажу «дзядзенька», бо ўжо гэтак прывыкла… Але ляпей было б, каб ён узапраўды быў мой дзядзенька, бо дзеля гэтага прыдзецца мне ізноў вярнуцца на вёску, да цёці… I тады ўжо ніколі мусіць не пабачымся!

Мікола. Любачка! Ня можа быць! Я цябе ня пушчу, я цябе нікому не аддам! (ізноў яе абыймае) . Ніхто ня вырве цябе з маіх рук! Мы ўжо не растанемся і пойдзем разам праз жыцьцё, і ніколі адно аднаго не пакінем. Ці будзе добра, ці блага — але разам! А жыцьцё — гэта такая радасьць, калі побач ідзе дарагі каханы чалавек! Дык будзем адгэтуль разам цешыцца, разам плакаць, разам змагацца — ўсё разам! Добра?

Люба. Я ня ведаю… Трэба падумаць… Неяк так скора…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пан міністар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пан міністар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Беларускі тэатр
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
libcat.ru: книга без обложки
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - На вёсцы
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Заручыны Паўлінкі
Францішак Аляхновіч
Багушэвіч Францішак - Дудка беларуская
Багушэвіч Францішак
Отзывы о книге «Пан міністар»

Обсуждение, отзывы о книге «Пан міністар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x