Люба (ўцякае навокал стала, пасьля бяжыць на балькон і крычыць) . Кіньце, я прашу! бо крычаць буду! з балькону ўніз скокну, калі падойдзеце бліжэй! Кіньце прашу вас!.. Марта!!!
Філімон. Ну, ціха, ціха, што ты? Ашалела дзяўчына. Ціха!
Філімон, Любаі Марта.
Марта (ўваходзіць з кухні) . Абед ужо гатоў. Ці падаваць ужо?
Філімон (злы на Марту, што неўпару увайшла) . Падавай, падавай, каб ты трэснула!..
Заслона
Дэкорацыя тая самая.
Мартаадна, пасьля Люба.
Марта шчоткай падмятае сцэну .
Люба (Уваходзіць з свайго пакою; да Марты ціха) : Марта, дзе ён?
Марта. Ляжыць. Усю ноч стагнаў ды стагнаў. Усё казаў: правалілі! правалілі! А пасьля цябе клікаў: «Любачка! ціпачка!» Я яму кампрэс на галаву палажыла. А цяпер заснуў. Калі не паправіцца, думаю, трэба будзе фэльчара паклікаць, каб піяўкі за вушамі паставіў.
Люба. А як-жа ж будзе з маімі дакумэнтамі? Дастанеш, Мартачка?
Марта (выймае з кішані ключы) . Ключы вось; я ведаю, дзе ён трымае ўсе важныя паперы… Толькі я чытаць ня ўмею… Я табе ўсё дам. Ты сама ўжо разглядзі, што тваё, а што не тваё. (Ідзе да стала, адчыняе і выймае паперы) .
Люба. Ах, вось добра! Дзякую табе, Мартачка! (цалуе Марту) .
Марта. Ну, што… Глупства. Вось, глядзі.
Люба (пераглядае) . А вось! Вось маё! ёсьць! Ну, добра… Значыцца, цяпер трэба злажыць рэчы і ўцякаць, пакуль ён яшчэ не прачхнуўся. Ці маё ўжо ўсё гатова?
Марта. А я ужо ўсё папрасавала, злажыла. Толькі твая блюзачка яшчэ ня зусім высахла, але я яе зараз выпрасую.
Люба. Ах, залаценькая мая, Марта!.. Ну, буду сьпяшацца! (Бяжыць у свой пакой) .
Марта (адна) .
Марта. Добрая дзяўчына, шкада мне яе, няхай уцякае адгэтуль… А яму я колькі разоў казала, што гэтыя яго міністраўскія фанабэрыі да дабра не давядуць. Вось, ляжыць цяпер хворы. ні рукой, ні нагой… Ну, але добра тое, што ў міністры не прынялі, зноў, прынамсі, чалавекам будзе. (Раптам успомніла) . А ключы трэба ізноў ціханька палажыць пад падушку, бо як прачхнецпа і заўважыць, што ключоў няма, дык будзе бяда. (Ідзе ў пакой Філімона) .
Люба (адна) .
Люба (праходзіць з чэмаданчыкам, які пакідае на сцэне) . Ну вось я ўжо злажыла свае рэчы… Трэба цяпер паклікаць Міколу. (Бяжыць на балькон, пляскае тройчы далонямі і кліча) : Мікола, Міколка! прыдзі ціханька ўзяць мой чэмаданчык… Я ўжо хутка буду гатова… Толькі ціханька!.. Дзьверы будуць адчынены. (Бяжыць да дзьвярэй і адчыняе іх) .
Любаі Марта.
Марта (ўваходзіць) . Цяжка дыхае і нешта мармыча, але здаецца, што сьпіць. Няхай сьпіць! Сон — гэта найлешая лякарства… Ну, цяпер іду прасаваць тваю блюзачку… (ідзе ў кухню) .
Люба. Я табе памагу, Марта!.. (ідзе за ёю) .
Мікола (адзін) .
Мікола (ўваходзіць асьцярожна, агдядаючыся наўкола) . Любачка! (д. с.) . Каб толькі, прыпадкам, не наскочыць на Пупкіна!.. (пабачыўшы чэмаданчык) . А вось, гэта мусіць яе чэмаданчык, трэба яго ўзяць. (Бярэ чэмаданчык і выходзіць) .
Філімон (адзін) .
Філімон (уваходзіць у шляфроку, з абвязанай ручніком галавой) . Правалілі… правалілі… правалілі… (ня прытомпа) : Кажуць: не беларус… што: беларус?… хто — беларус?.. Племя… нарэчые… Рэспубліка!.. гм!.. падумаеш!.. А «всѣ ручьи сольются въ русском морѣ»… «Единая недѣлимая матушка»… — вось сіла!.. вось ідэал!.. Уся гэтая беларуская мода хутка кончыцца, а тады йзноў будзем з цьвёрдымі знакамі… Правалілі… правалілі…
А Любачка-ціпачка кажа, што стары… Хто стары?.. Скакунчыка табе захацелася нейкага маладога? Паскача-паскача, а дзела ня зробіць… «Любви всѣ возрасты покорны»… — вось і паскачы!.. (слабы, бясьсільны сядае на канапе і далей мармыча гэткія-ж бязьзьвязныя фразы) .
Філімоні Мікола.
Мікола (ўваходзіць, ня бачачы Філімона) . Любачка! ці ты ужо хутка?… (Убачыўшы Філімона, спыніўся) . А!..
Філімон (спалохаўшыся) . Хто гэта? Чаго? (спазнаўшы) . А! гэта вы!.. Сьвятляк!.. Прыйшлі сьвяціць… Ня трэба мне вашага «сьвятла». Ужо ня трэба!.. ІІравалілі… А мы ўсё такі будзем з цьвёрдымі знакамі!.. Ага! Любоў — радасьць багоў… ага! з хвосьцікам?.. Брэшаш! Гэта толькі чорт з хвосьцікам… Я бачыў… ведаю… У! вон пайшоў, злодзей гэтакі!
Читать дальше