Францішак Аляхновіч - Пан міністар

Здесь есть возможность читать онлайн «Францішак Аляхновіч - Пан міністар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 1924, Издательство: Выданьне газеты «Голас беларуса», Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пан міністар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пан міністар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сатырычная камедыя «Пан міністар» — бліскучая палітычная сатыра на псеўдабеларускіх дзеячаў. Яна была напісана напярэдадні выбараў дэпутатаў у польскі Сойм і мела актуальны канкрэтны змест. Жаданне галоўнага героя завалодаць партфелем міністра фінансаў і хітрыкі, на якія пускаецца герой, — вядучая сюжэтная лінія. П’еса створана ў класічным стылі, развенчвае тых, хто, адчуўшы перамены ў грамадстве, спрабуе выкарыстаць палітычную кан’юнктуру.

Пан міністар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пан міністар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Філімон. Ну, што-ж зрабіць! Маленечкі авансік можна.

Скакун. Большы, па магчымасьці, большы.

Філімон (мацае раней у сябе ў кішані, шукаючы грошай, а пасьля бярэ Скакуна за падпаху і вядзе на балькон) . Дарагі мой! Паглядзеце, калі ласка, якая сягоньня харошая пагода, гэта проста нешта нязвычайнае! гэтыя воблачкі! Паглядзеце, дарагі, на неба! (пакінуўшы Скакуна на бальконе, хутка ідзе да шафы з грашыма, адчыняе яе, выймае крыху грошай ды йзноў зачыняе хутка) . Вось, калі ласка, колькі магу.

Скакун. Merci, monsieur! (лоўкім жэстам хавае грошы ў кішэнь) . Гэта, можна сказаць, ёсьць магутны штырх у напрамку вашай мэты, бо, праз гэта, тэмп разьвіцьця вашай справы робіцца хутчэйшым. (Бярэ рукапіс Філімона) . Бывайце здаровы, пане міністар! Усю ноч праседжу над вашым рукапісам, каб хутчэй пазнаёміцца з багацьцем думак вашай працы.

Філімон. Бывайце здаровы! (Праводзіць Скакуна да дзьвярэй і зачыняе за ім дзьверы) .

Зьява 15

Філімон, пасьля Міколаі Люба (за сцэнай).

Філімон. Ну, вось! усё ўжо ўладжана… Гэты, здаецца, мяне не абдурыць… Трэба цяпер пайсьці паглядзець, што робіць Любачка. (Ідзець у пакой Любы) .

Мікола (выходзіць з кухні) . А, чорт! Марты няма, дзьверы ад кухні зачынены. Трэба ўцякаць праз парадныя. Вось улопаўся! (ціха, на цыпачках ідзе да парадных дзьвярэй, раптам за сцэнай чутно піск Любачкі) .

Любачна (за сцэнай) . Дзядзенька! што вы робіце? Ах, дзядзенька!!.

Мікола (ўстрымаўся) . Гэта яе голас! Што сталася? Чаго яна крычыць? (хоча йсьці да дзьвярэй Любы) .

Філімон (зьяўляецца на парозе дзьвярэй Любы, задам да сцэны) . Ну, што ты, дзетанька! Я-ж твой дзядзенька! Мне ўсё можна, бо я ўсё роўна, як твой папенька. Чаго ты крычыш, ціпанька?

Люба (за сцэнай) . Ідзеце, ідзеце, дзядзенька!.. я не хачу!..

Філімон. Ну, добра, добра, Любачка! Толькі ціха, ша!.. (адвярнуўшыся, пабачыў Міколу) . А вы што тут робіце? А вы хто такі!

Мікола (спалохаўшыся) . Я… я… ваш сусед… Там з гары… вучыцель… Мікола Сьвятляк…

Філімон (інш. тон.) . А! Сьвятляк! Вельмі прыемна. Ваш прыяцель казаў мне аб вас… Але чаму-ж вы прыйшлі сягоньня? я-ж сказаў Скакуну, каб вы прыйшлі заўтра. Заўтра ўжо гаворымся аб плаце і пачнем вучыцца. Скажэце, калі ласка, ці вельмі трудна навучыцца? Кажуць, што вы пішаце бяз «ять», але затое ў кожным слове або «фіта», або «іжыца» спатыкаецца. Скажэце-ж, калі гэтая «іжыца» ўстаўляецца?

Мікола (нічога нясьцяміўшы, ня ведае, што адказаць) . Іжыца… часам… устаўляецца…

Філімон. Толькі-ж памятайце ўмову: каб ніхто ня ведаў. Ну, я вельмі рад, што вы згодзіліся, спадзяюся, што навука ў нас пойдзе добра… Хаця мне ня трэба надта шмат, але так крышачку, каб, ведаеце, мог рэзалюцыю якуюсь палажыць… каб ня відаць было, што я нічога ня цямлю… Вы мяне разумееце?

Мікола. Выбачайце, але я нічога не разумею.

Філімон. Ну, крышачку навучыцца!.. Самае важнае для мяне, калі гэтыя хвосьцікі над «у» ставяцца?

Мікола. Хвосьцікі? (сьцяміўшы) . Ага! Дык вы хочаце вучыцца пабеларуску?

Філімон. Ну, але-ж! Казаў-жа вам Скакун?

Мікола. Скакун? (д. с.) . Ен з глузду зьехаў (да Філімона) Але, але… казаў…

Філімон. Ну, вось. Дык, калі ласка, просім заўтра. Калі для вас зручней?

Мікола. Мне ўсё роўна… Я з прыемнасьцю… Калі пазволіце…

Філімон. Ну, дык прыходзьце раніцай, я да абеду буду дома. Добра?

Мікола. Я вельмі дзякую… Я вельмі рад…

Філімон. Ну, дык бывайце здаровы! Да заўтра, значыцца!

Мікола (выходзіць) . Бывайце!..

Філімонзачыняе за ім дзьверы.

Зьява 16

Філімон (адзін) .

Філімон (д. с.) . Якійсь, дарэчы хлапец. Нічога сабе. Скромны, мае пашану да старшых асоб…

Ну, вось! шмат я сягоньня зрабіў работы! Трэба будзе супачыць. (Ідзе на балькон і бачыць вяроўку) . Вось ізноў непарадак! Вяроўка валяецца. Марта мусіць кінула і забылася… Праганю гэту бабу, іншай рады няма, (Выкідае вяроўку праз дзьверы ў кухню) . А цяпер да Любачкі! (глядзіць праз дзірачку ў дзьвярох) . У! ты, ціпачка! (да Любы праз дзьверы) . Любачка! ці можна да цябе зайсьці, дзетанька? Гэта я — твой дзядзенька!.. (ціха, асьцярожна ўваходзіць у пакой Любы) .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пан міністар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пан міністар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Беларускі тэатр
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
libcat.ru: книга без обложки
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - На вёсцы
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Заручыны Паўлінкі
Францішак Аляхновіч
Багушэвіч Францішак - Дудка беларуская
Багушэвіч Францішак
Отзывы о книге «Пан міністар»

Обсуждение, отзывы о книге «Пан міністар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x