Францішак Аляхновіч - Пан міністар

Здесь есть возможность читать онлайн «Францішак Аляхновіч - Пан міністар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 1924, Издательство: Выданьне газеты «Голас беларуса», Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пан міністар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пан міністар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сатырычная камедыя «Пан міністар» — бліскучая палітычная сатыра на псеўдабеларускіх дзеячаў. Яна была напісана напярэдадні выбараў дэпутатаў у польскі Сойм і мела актуальны канкрэтны змест. Жаданне галоўнага героя завалодаць партфелем міністра фінансаў і хітрыкі, на якія пускаецца герой, — вядучая сюжэтная лінія. П’еса створана ў класічным стылі, развенчвае тых, хто, адчуўшы перамены ў грамадстве, спрабуе выкарыстаць палітычную кан’юнктуру.

Пан міністар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пан міністар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зьява 11

На сцэне нікога няма. Пасьля чуваць за вакном сэрэнаду з акомпанімэнтам гітары. Уваходзіць Люба, сядае ля вакна, апірае галаву на руцэ і слухае пяяньне.

Сэрэнада

Хай голас мой
ў цішы начной
хай да цябе ляціць.
Пачуй мяне,
спачуй ты мпе,
як горча, трудна жыць.
Ты адна даць можаш шчасьце,
ты адна — мой скарб.
Бог паслаў цябе на радасьць,
ці на згубу мне?
Дык пачуй маю ты песьню,
адчыні вакно,
бо ў грудзёх мне сэрца рвецца,
б'ецца так яно.
Думкі усё к табе імкнуцца,
ўся душа мая
толькі аб табе адзінай
сьніць штоноч, штодня. [1] На мэлёдыю вядомай сэрэнады Шубэрта.

Люба (пасьля сэрэнады пляскае далонямі) . Ах, як хораша! яшчэ!

Раптам на балькон падае канец вяроўкі, ўмацованай угары .

Люба (ўскочыўшы, са страхам) . Ах што, што вы робіце!.. Ах, Божа мой! што яму прыйшло ў галаву! Ах, што з гэтага будзе!..

Зьява 12

Любаі Мікола.

Мікола (спускаецца па вяроўцы згары на балькон) . Выбачайце, панна Люба, што першы свой візыт раблю вам праз балькон, але, на мой пагляд, гэтая дарога бліжэйшая і прасьцейшая: замест таго, каб спускацца з адных сходаў. пасьля падымацца на вашы сходы, я вось адразу, гоп! — і ў вас.

Люба. Але мог-бы нехта ўбачыць, мог-бы дзядзенька…

Мікола. Я праз сваё вакно бачыў, як ваш дэядзенька пайшоў на нуліцу, ён ня ўбачыць.

Люба. А што будзе, як ён вернецца?

Мікола. Я гэтай самай дарогай вярнуся ў сваю хату.

Люба. Мой дзядзенька вельмі мяне любіць і страшэнна баіцца, каб са мной ня здарылася нешта благое. Як я яму сказала, што вы праводзілі мяне дадому, дык ён гэтак пляснуў рукамі і крыкнуў: «што ты зрабіла, Любачка! незнаёмы мужчына праводзіў цябе дамоў!» Ха-ха!

Мікола. Ну, але цяпер мы ўжо знаёмы, праўда?.. Ну, бо як-жа ж інакш я мог з вамі пазнаёміцца, калі дзядзенька трымае вас, як птушку ў клетцы? Ня было іншага спосабу.

Люба. Але можа гэта ўзапраўды нягожа?

Мікола. Панна Любачка! Няўжо-ж ляпей, калі нехта тыкне пальцамі і пазнаёміць: вось гэта паннаа Любачка, а гэта пан Мікола. А калі ня было каму нас пазнаёміць, няўжо-ж нягожа, што я сам падыйшоў да вас і сказаў: «Я беларускі вучыцель, Мікола Сьвятляк, ваш сусед, жыву адным поверхам вышэй, бачыў вас ужо няраз, аказіі пазнаёміцца з вамі дагэтуль ня здарылася, дык вось пазвольце вас спытацца, ці можпа будзе час-ад-часу пабачыць вас, праводзіць дамоў, пагутарыць»… Няўжо-ж гэтак пе прасьцей, не ляпей?

Люба. Я сама ня ведаю… Людзі кажуць…

Мікола. Панна Любачка! Людзі шмат чаго кажуць харошага, і вось тыя самыя, якія найбольш кажуць аб прыстойнасьці, найчасьцей бываюць найгоршымі. Слова і дзела рэдка йдуць з сабою побач. Дык будзем-жа, панна Любачка, вольнымі людзьмі і будзем жыць не паводле таго, як «людзі кажуць», а як кажа наш уласны разум, наша сумленьне і наша сэрца! Праўда?

Люба. Я першы раз чую гэтакія словы. Я нядаўна з вёскі. Я там жыла ў цёці. Там ня умеюць гэтак казаць, як вы. А дзядзенька так-сама не такі чалавек, як вы. Ён толькі ўсё: «ах, Любачка! каб ты Любачка не заблудзілася! каб ты, Любачка. не прастудзілася! а каб цябе злыя людзі ня скрыўдзілі!»… А я думаю, што на сьвеце ня надта ўжо так шмат людзей злых, як здаецца майму дзядзі.

Мікола. А як вы думаеце: я — чалавек злы?

Люба. Не. Вы добры.

Мікола. Я сам ня ведаю, які я, наогул ня ведаю, ці ёсьць людзі злыя і добрыя. Людзі, ян людзі, — ўсе яны аднолькавы. Што датычыцца мяне, я ведаю адно, што хацеў-бы праз усё сваё жыцьцё глядзець у вашы вочы, чуць ваш голас, цалаваць вашы беленькія ручкі. (Бярэ яе рукі і цалуе. Яны стаяць на парозе балькону) .

Люба. Ах, што вы робіце! Гэтак не выпадае. Кажуць, што толькі замужніх цалуюць у руку, а паненак нельга.

Мікола (горача) . Мілая мая! Вы для мяне, як сьвятая. Няўжо-ж ня можна цалаваць іконы, няўжо-ж нельга маліцца перад ёю, — а я гатоў маліцца перад вамі, як перад сьвятым вобразам, бо я… бо я… (ізноў бярэ яе рукі, цалуе іх і становіцца перад ей на калены) .

Люба. Што вы робіце! Устаньце! Зараз-жа. ўстаньце, кажу вам! Да чаго гэта падобна! Ну, я прашу вас… (чуваць за сцэнай званок) . Вось табе на! Дзядзенька прыйшоў!! уцякайце! (Бяжыць да сваіх дзьвярэй і ўстрымоўваецца, гледзячы, што станецца з Міколай) .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пан міністар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пан міністар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Беларускі тэатр
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
libcat.ru: книга без обложки
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - На вёсцы
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Заручыны Паўлінкі
Францішак Аляхновіч
Багушэвіч Францішак - Дудка беларуская
Багушэвіч Францішак
Отзывы о книге «Пан міністар»

Обсуждение, отзывы о книге «Пан міністар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x