Францішак Аляхновіч - Пан міністар

Здесь есть возможность читать онлайн «Францішак Аляхновіч - Пан міністар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 1924, Издательство: Выданьне газеты «Голас беларуса», Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пан міністар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пан міністар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сатырычная камедыя «Пан міністар» — бліскучая палітычная сатыра на псеўдабеларускіх дзеячаў. Яна была напісана напярэдадні выбараў дэпутатаў у польскі Сойм і мела актуальны канкрэтны змест. Жаданне галоўнага героя завалодаць партфелем міністра фінансаў і хітрыкі, на якія пускаецца герой, — вядучая сюжэтная лінія. П’еса створана ў класічным стылі, развенчвае тых, хто, адчуўшы перамены ў грамадстве, спрабуе выкарыстаць палітычную кан’юнктуру.

Пан міністар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пан міністар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кукіш (праз гэты час наліў сабе цэлую шклянку гарэлкі, выпіў і закусіў, не шкадуючы кілбасы) . Рукапіс я паправіць не магу, але прышлю табе знаёмага рэпортэра, Скакуна, ён табе ўсё наладзіць, а цяпер я піва хачу.

Пупкін. Піва? Скуль піва? У мяне няма.

Кукіш. Пазыч грошы, дык я пайду ў шынок.

Пупкін. Арцімоначка! Дык-жа я ня маю…

Кукіш (паглядзеўшы, што бутэлька ўжо пустая, пакідае яе на стале, забірае толькі ў кішэнь астаткі кілбасы) . Ну, дык бывай здароў! (падаў Пупкіну руку й пайшоў) .

Зьява 7

Пупкін (адзін) .

Пупкін (доўга бяз слоў глядзіць яму ўсьлед, пасьля гавора) . У? Напіўся мае крыві, крывапійца!.. Але нічога не парадзіш. Без пратэкцыі і без хабару навет міністрам ня зробішся.

(Пяе) :

Міністрам ўжо хутка буду я —
Тру-ля-ля, тру-ля-ля, тру-ля-ля!
Міністрам фінансаў хачу быць,
Бо грошы умею палічыць.

Шмат грошай ўжо маю я сваіх,
І Бог дасьць мець буду болей іх.
А, маючы грошы, спэкульну,
Тысячку не адну зараблю.

Есьць смачна і смачна буду піць,
З портфэлем пад пахай ўсьцяж хадзіць,
Шапачку нізеньк зьніме ўсяк
З пашанай, вось гэтак, вось так, так!
(жэст) .

А Любачка скажа: мілы ён
Мой дзядзя міністар, Філімон.
А Марту вон з хаты праганю,
Хай гвалтам ня лезе у радню.

І буду я «тоже» беларус,
Бо маю на гэта шмат пакус.
Міністрам фінансаў буду я,
Тру-ля-ля, тру-ля-ля, тру-ля-ля!

(Гавора) : Ну, а цяпер пагляджу, што робіць Любачка. (Глядзіць праз дзірачку ў дзьвярох) . Распранаецца… Зьняла блюзачку! (Пауза) . А вось зьнімае і… О, міленькая, бедненькая сіротанька!.. А вось і яшчэ…

Зьява 8

Пупкіні Марта.

Марта (ўваходзіць з кухні) . Стары бясстыднік!

Пупкін. Што? Га? Хто? каго?… А!.. я вось бачу, Марта, што ўсюды завялося павучыньне, на дзьвярох павучыньне, — ўсюды!.. Ты, Марта, зусім ні аб чым ня дбаеш.

Марта. Дзьверы я ўчора сьціркай працірала. На вачох хіба ў цябе павучыньне.

Пупкін (грозна) . Марта! Ты йзноў!?

Марта. Ну, добра!.. буду ўжо казаць «пан». Бачыш, якой фанабэрыі набраўся!

Пупкін. Марта! зразумей-жа ты ў канцы канцоў, што гэтак ня можа быць далей. Ты, чорт ведае, як са мной гаворыш, без ніякае пашаны! Я буду міністрм, тут будуць бываць розныя важныя фігуры, а ты ўсё: «Філімон ды Філімон, ты ды ты»!.. Дк ведай-жа, што, калі я цябе дагэтуль яшчэ не прагнаў, дык толькі з літасьці, бо мог-бы іншую кухарку знайсьці, каб хацеў.

Марта. Што?! з літасьці? Вось як! (Іронічна) . Дык, значыцца, як першы раз тады ўночы ў кухню прыйшоў, дык можа таксама з літасьці?.. А што пасьля было?.. «Мартачка ды Маратчка!» — гэта таксама з літасьці?.. А калі прысягаў, што ажэнішся — гэта таксама з літасьці?.. (праз сьлёзы) . О, бедная я, нешчасьлівая!.. (выцірае нос фартухом) .

Пупкін. Ціха! ня пішчы! Не магу я жаніцца, бо даў сабе слова, што буду цяпер жыць, як манах

Марта. Як манах?… Я ведаю!.. А гэтую ціпачку — Любачку пашто з вёскі прывёз? Можа дзеля таго, каб манахам жыць? у манастыр ісьці?

Пупкін. Ты з глузду зьехала, ці што? Што гэта такое ўрэшце! Абрыдла ўжо мне усё гэта!.. Зьбірай свае манаткі і вон адгэтуль! Каб нагі тваей тут ня было! Чуеш! Зараз вон!

Марта. Вось падзяка! Вось за тое, што я яго дабро сьцерагла, за тое, што я яму свайго дзявоцтва ня пашкадавала, за тое, што я яму плечы тарпатынай расьцірала, на жывот кампрэсы ставіла — за тое цяпер вон! Ну, пачакай-жаж! Я табе гэтага не дарую, як Бог табе не даруе! Я папрашу, каб у газэтах аб гэтым напісалі… Ох, я нешчасьлівая!.. (са сьлязьмі выходзіць у кухню) .

Зьява 9

Пупкін (адзін) .

Пупкін. Ну!.. Ажно галава разбалелася ад гутаркі гэтэй бабы. Што рабіць з гэтай ведзьмай? Адчапіцца ад яе ня так лёгка. У, праклятая!.. Трэба, мусіць, пайсьці прагуляцца крыху, можа галава асьвяжэе, як падыхаю сьвежым пачетрам. (Апранаецца і кліча) : Марта! зачыні за мною дзьверы! (Выходзіць) .

Зьява 10

Марта (адна) .

Марта (ўваходзіць, зачыняе дзьверы за Пупкіным) . Эх, ты! ты! Ніякае ўдзячнасьці! Каб ня я, што-бы з цябе было?.. Я й сарочку памыю, я й абед звару, я й прыгалублю, — а цяпер вось што: вон пайшла, непатрэбна, бо раптам зрабіуся вялікі пан… Падумаеш!.. (ідзе ў кухню) .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пан міністар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пан міністар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Беларускі тэатр
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
libcat.ru: книга без обложки
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - На вёсцы
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Заручыны Паўлінкі
Францішак Аляхновіч
Багушэвіч Францішак - Дудка беларуская
Багушэвіч Францішак
Отзывы о книге «Пан міністар»

Обсуждение, отзывы о книге «Пан міністар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x