Францішак Аляхновіч - Пан міністар

Здесь есть возможность читать онлайн «Францішак Аляхновіч - Пан міністар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 1924, Издательство: Выданьне газеты «Голас беларуса», Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пан міністар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пан міністар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сатырычная камедыя «Пан міністар» — бліскучая палітычная сатыра на псеўдабеларускіх дзеячаў. Яна была напісана напярэдадні выбараў дэпутатаў у польскі Сойм і мела актуальны канкрэтны змест. Жаданне галоўнага героя завалодаць партфелем міністра фінансаў і хітрыкі, на якія пускаецца герой, — вядучая сюжэтная лінія. П’еса створана ў класічным стылі, развенчвае тых, хто, адчуўшы перамены ў грамадстве, спрабуе выкарыстаць палітычную кан’юнктуру.

Пан міністар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пан міністар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Заслона

Акт II

Зьява 1

Мартаі Люба (сядзяць на сцэне. Марта круціць лыжкай цеста ў місе, Люба нешта шые) .

Люба. Я надта рада, што Марта, пачуўшы ўчора мой крык, выцягнула дзядзеньку з майго пакою. Бо мне было гэтак прыкра! — я была ўжо распрануўшыся, а дзядзенька ўвайшоў у мой пакой і пачаў цалаваць мяне ў шыю. Няўжо-ж усе дзядзі гэтак цалуюць сваіх пляменьніцаў?

Марта. Ды твой «дзядзенька», Любачка, гэта не такі звычайны дзядзенька, а так… як і ня дзядзенька.

Люба. Як так: ня дзядзенька?. Дык нашто-ж ён узяў мяне ад цёці і прывёз сюды?

Марта. А, вось, дзеля гэтага самага.

Люба. Дзеля чаго?

Марта. Але, дудкі! фіга з макам! Гэта яму ня ўдасцца! Мая ўжо ў гэтым галава будзе.

Люба. Што ня ўдасцца, Мартачка?

Марта. А во — гэтакая распуста. Быў час, што й да мяне гэтак сама калісь ліпнуў; «пацалуй мяне, Мартачка! пацалуй. Мартачка!»…

Люба. Няўжо-ж дзядзя гэгак любіць цалавацца?

Марта. Ага! Ён па ўсялякія гэтакія штукі майстар. Можа ўжо й табе абяцаў, што будзе жаніцца?

Люба (вельмі зьдзіўленая) . Як так жаніцца? Дык-жа ж ён мой дзядзенька!

Марта. Такі ён твой дзядзенька, як я твая цёценька. Бясстыдствам на старасьць пачаў займацца — вось і ўсё!

Люба. Я нічога не разумею. Нашто? Якім бясстыдствам?

Марта. А вось зараз зразумееш, як я табе ўсё, як сьлед, раскажу. Толькі-ж ты, Любачка, маўчы і навет віду не паказвай, што нешта ад мяне даведалася, бо будзе авантура. Ён выманіў цябе ад твае цёці і прывёз з вёскі сюды дзеля таго, што ты яму надта спадабалася. Спадабалася яму твая моладасьць, твая сьвежанькая мордачка. А цёця твая не дагадалася, каму аддала цябе ў рукі. Усё тое, што цяпер дзеецца, гэта яшчэ толькі кветачкі, а ягадкі пасьля буцуць. Дык ты, Любачка, лепш напішы да свае цёці, каб яна цябе назад да сябе ўзяла, бо будзе, дрэнна. Нічога Філімону не кажы, а гэтак ціханька пісьмо да цёці напішы. Як цёцанька твая сюды за табой прыедзе, дык я ўжо сама ёй усё, як сьлед, растлумачу.

Люба. Ах, Божа мой, які страх! А я думала, што ён добры чалавек.

Марта. Праўду кажучы, не такі ўжо благі, але страшэны паскуднік.

Люба. А мне ў горадзе спадабалася! тут весялей, чымсь на вёсцы… Але калі ты, Мартачка, кажаш, што ён такі страшны, дык я напішу да цёці, каб яна сюды прыехала. Вось добра, што яго цяпер няма, зараз сяду і напішу. (Ідзе да пісьменнага стала) .

Марта. Пішы, пішы, Любачка! а я пайду ў кухню абед даглядзець. (Выходзіць у кухню) .

Зьява 2

Люба (адна) , пасьля Мікола (за сц. пяе) .

Люба. Вось дык штука! А я думала, што ён добры, бо ніколі мне благога слова ня скажа, толькі ўсё абыймае ды цалуе. А ён вось які!.. А можа Марта гэтак са злосьці на яго нагаварыла, бо ён учора крычаў чагосьці на яе і навет хацеў прагнаць… Хай цёця сюды прыедзе й сама разьбярэ — што і як. (Піша) : «Дарагая цёценька! Мой дзядзенька, дык зусім ня дзядзенька, а так.

Спачатку я думала, што дзядзенька добры чалавек, бо ўсьцяж мяне цалаваў, а цяпер, як я даведалася, што дзядзенька зусім ня дзядзенька, дык я баюся»…

За сцэнай чуваць гітару і голас Міколы, каторы пяе :

Любачка мілая
цябе гэтак люблю,
без цябе мне жыцьцё
неўмагату.

Хай маей песьні тон
выкліча на балькон
маю зязюленьку,
Любу маю.

Ах, літасьць ў сэрцы май,
дай на зямлі мне рай,
табе аддам я ўсё
сэрца сваё.

Хацеў-бы я хоць раз
пачуць тут твой адказ,
што любіш ты мяне
хоць трошачні.

Люба (слухае песьню) . Ах гэта ён — Мікола! трэба яму адказаць! (хавае пісьмо на грудзёх пад блюзкай, бяжыць на балькон і пяе) :

Дружок мой міленькі,
Мікола бедненькі,
твой голас для мяне
моў песьня салаўя.

Як чую я цябе,
дрыжыць сэрца ў мяне,
несупакойна ўся
мая душа.

Як чую голас твой,
ня знаю, што са мной,
страшна і соладка
робіцца мне.

Ты — ясны мой прамень,
праговіш гора цень;
шчасьце толькі з табой
спазнаці я магу.

На балькон згары падае кветка. Люба падымае яе і цалуе .

Люба. Дзякуй!.. (Уваходзіць з балькону на сцэну) . Сама ня ведаю, што са мной, як пачую яго голас, сэрца скача ў грудзёх, а на душы робіцца неяк млосна і соладка. Не разумею, што гэта… Ах, як было-б добра, каб гэта ён быў мой дзядзенька ды сказаў мне: «Пацалуй мяне, Любачка!»… Але, што рабіць, як прыедзе цёця і забярэ мяне ізноў на вёску? Дык-жа я мусіць ніколі ўжо больш яго не пабачу! Не, пакуль што, ня буду яшчэ высылаць пісьмо да цёці, а параюся з Міколай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пан міністар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пан міністар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Беларускі тэатр
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
libcat.ru: книга без обложки
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - На вёсцы
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Заручыны Паўлінкі
Францішак Аляхновіч
Багушэвіч Францішак - Дудка беларуская
Багушэвіч Францішак
Отзывы о книге «Пан міністар»

Обсуждение, отзывы о книге «Пан міністар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x