Францішак Аляхновіч - Пан міністар

Здесь есть возможность читать онлайн «Францішак Аляхновіч - Пан міністар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 1924, Издательство: Выданьне газеты «Голас беларуса», Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пан міністар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пан міністар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сатырычная камедыя «Пан міністар» — бліскучая палітычная сатыра на псеўдабеларускіх дзеячаў. Яна была напісана напярэдадні выбараў дэпутатаў у польскі Сойм і мела актуальны канкрэтны змест. Жаданне галоўнага героя завалодаць партфелем міністра фінансаў і хітрыкі, на якія пускаецца герой, — вядучая сюжэтная лінія. П’еса створана ў класічным стылі, развенчвае тых, хто, адчуўшы перамены ў грамадстве, спрабуе выкарыстаць палітычную кан’юнктуру.

Пан міністар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пан міністар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Філімон, Любаі Мікола

Філімон. Ага, газэта! Добра… (да Міколы) . Зараз… устрымаемся крыху, я толькі перагледжу. (Разварочвае газэту і перабягае яе вачыма) . Што гэта? Што?! Біяграфію маю абсьмяялі! Памфлет!.. Жулікі! (да Міколы) . Дзе гэты ваш Скакун? Скажэце вы гэтаму свайму прыяцелю, што ён за гэтакія штукі да бяды даскачацца! Ну, хіба я ніколі ў жыцьці яго не спаткаю! Хіба ён пад зямлю ад мяне схаваецца! Хм! Падумайце толькі! Якое нахальства! Абсьмяялі! Маю аўтабіяграфію абсьмяялі!.. Маю аўтабіяграфію!.. Гэта-ж чорт ведае, што такое! (Ходзіць па сцэне) . Фу! не магу супакоіцца. Вось гіцаль! А яшчэ ўзяў на «расходы»! Добра, што я яму так мала даў. Вось і Скакун! Каб ты ў пекла скочыў у гарачую смалу, скакун ты гэтакі!

Мікола. Дык можа я ў другі раз?.. Заўтра?…

Філімон. Не, не, пачакайце крыху, я зараз супакоюся. Вось дачытаю гэтую паганую газэту і зараз будзем пісаць далей дыктоўку… Гм! Абсьмяялі! Абдурылі! Ах, вы, гады! (гурчыць сабе нешта пад нос і чытае газэту) .

У гэты час Люба цалуе кветку і кідае яе Міколе. Мікола таксама цалуе кветку і кідае яе Любачцы.

Філімон. Што?! што?!.. (крычыць) . Правалілі! правалілі! правалілі!.. (газэта падае з яго рук на падлогу) .

Люба (падбягае да Філімона) . Каго, дзядзенька, правалілі?

Філімон. Мяне правалілі!.. А кілбасу маю елі, а гарэлку маю пілі, а правалілі!

Мікола (падтрымліваючы яго на крэсьле) . Нічога, панок, сядзеце спакойна, не праваліцеся, я вас падтрымаю.

Філімон. Ідзеце к чорту! Непатрэбны мне вашыя дыктоўкі! непатрэбна мне вашая беларуская пісьменнасьць, калі ў міністры не папаў… Правалілі!

Мікола пасылае рукой пацалунак Любачцы і выходзіць .

Зьява 8

Філімоні Люба.

Філімон (сядзіць на крэсьле і што-раз цішэй мармыча) : Правалілі… правалілі…

Люба (ходзіць па сцэне; хоча нешта сказаць, але ня можа рашыцца; колькі разоў падыходзіць да Філімона, але ізноў адыходзіць з нерашучым жэстам) . Дзядзя! Я вам нешта хацела сказаць…

Філімон. Ах, правалілі, дзетачка! ах, правалілі, мілачна!..

Люба. Дзядзя! Я з вамі хацела пагутарыць аб аднэй рэчы…

Філімон (слабым голасам) . Гавары, Любачка! Ты адна асалода майго жыцьця!.. Хадзі, пацалуй бедненькага свайго дзядзеньку… (Працягвае рукі і хоча яе абняць) .

Люба (адскочыўшы) . Не, не!.. ня трэба!.. я не хачу!..

Філімон (я. в.) . Чаму-ж ты ня хочаш, ціпанька?.. Ну, кажы-ж, што ты хацела казаць?

Люба (энэргічна) . Я хачу сказаць, дзядзенька, што я паеду да цёці, або мо' паеду ў іншае месца, а тут жыць ня буду.

Філімон (зьдзіўлены) . Чаму, дзетанька?

Люба. Бо дзядзенька — зусім ня дзядзенька.

Філімон (ускочыўшы) . Як ня дзядзенька? Хто табе гэта казаў?

Люба. Хто казаў, той казаў, але я тут жыць ня буду і прашу, каб вы аддалі мне мае дакумэнты.

Філімон. А! гэта мусіць гэтая поддая Марта набрахала. О! я бачу ўжо, што гэта яе работа! Ох, Божа мой! у такі мамэнт навет яны мяне не шкадуюць?… Бяз літасьці!.. Ну, дык пачакай. Любачка! я табе скажу ўсё, ўсю праўду, мілачка! Як я цябе першы раз убачыў сіротаньку, такую бедненькую, чырвоненькую. беленькую, дык мне зрабілася страшэнна шкада цябе, Любачка, і я падумаў сабе: вазьму яе да сябе, яна да мяне прывыкне, палюбіць — і будзем жыць шчасьліва.

Люба. Што вы, дзядзенька! Я-ж такая маладая, а вы ўжо стары.

Філімон. Я не стары, Любачка! Гэта толькі так здаецца, але я не стары. О-го-го! Стары! Ты яшчэ маладая, дурненькая, а я цябе павяду праз жыцьцё, як па масьле.

Люба. Нічога з гэтага ня будзе.

Філімон. Я ажанюся з табой, Любачка!

Люба (востра) . Я не хачу, каб вы жаніліся! Аддайце толькі мне мае дакумэнты!

Філімон. Ага! Ага! Марта мусіць набрахала й аб тым, што я з ёю абяцаў жаніцца… Але-ж, ціпачка! Што Марта, а што ты! Як неба да зямлі… Марту я ашукаў, гэта праўда, але цябе не ашукаю, далібог, ажанюся… Ты можа думаеш, што я бедны? Гэта я так толькі ўсім рассказваю… А ты яшчэ ня ведаеш. што ў гэтай шафе! (паказвае на шафу з грашыма) . О! я табе пакажу! Ты пабачыш!..

Люба. Непатрэбны мне вашы грошы.

Філімон. А ты кажаш, што я стары. О-го-го! Не адзін малады мог-бы пазайздраваць мне. Ты толькі пацалуй мяне, Любачка, ты толькі папрабуй… Ну, ціпачка! (хоча яе злавіць і пацалаваць) .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пан міністар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пан міністар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Беларускі тэатр
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
libcat.ru: книга без обложки
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - На вёсцы
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Заручыны Паўлінкі
Францішак Аляхновіч
Багушэвіч Францішак - Дудка беларуская
Багушэвіч Францішак
Отзывы о книге «Пан міністар»

Обсуждение, отзывы о книге «Пан міністар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x