Францішак Аляхновіч - Пан міністар

Здесь есть возможность читать онлайн «Францішак Аляхновіч - Пан міністар» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Вільня, Год выпуска: 1924, Издательство: Выданьне газеты «Голас беларуса», Жанр: comedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пан міністар: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пан міністар»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сатырычная камедыя «Пан міністар» — бліскучая палітычная сатыра на псеўдабеларускіх дзеячаў. Яна была напісана напярэдадні выбараў дэпутатаў у польскі Сойм і мела актуальны канкрэтны змест. Жаданне галоўнага героя завалодаць партфелем міністра фінансаў і хітрыкі, на якія пускаецца герой, — вядучая сюжэтная лінія. П’еса створана ў класічным стылі, развенчвае тых, хто, адчуўшы перамены ў грамадстве, спрабуе выкарыстаць палітычную кан’юнктуру.

Пан міністар — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пан міністар», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мікола (дагэтуль, гледзячы на Філімона, стаяў як акамянеўшы, цяпер скрануўся) . Пане Пупкін! што вы?!. як вы сьмееце!..

Філімон (няпрытомна) . Злодзей! Душы чалавечыя крадзеш і у торбу, ў торбу сабе хаваеш. Душы аддай! — яны жывыя! Жывыя душы аддай!

Мікола. Пане Пупкін! Вы, як бачу, хворы. Вы ня ведаеце, што гаворыце. Вам трэба легчы ў пасьцель.

Філімон. А! ведаю! Каб ключы узяць! Я ведаю!.. выцягвалі ключы з пад падушкі… Я ўсё ведаю!.. Нашто ключы бралі?

Мікола. Я ня ведаю, я ня браў ніякіх ключоў.

Філімон. А правалілі… беларус… Беларусь… Дзе Беларусь?… Хто беларус?…

Мікола. Пане Пупкін! Мне вельмі вас шкада, як старога, хворага чалавека, але я павінен сказаць вам пару слоў праўды… Вам, каторы дагэтуль ня меў нічога супольнага з беларускім рухам, цяпер, калі на пебасхіле нашага жыцьця зазіхацеў праменьчык лепшай долі, раптам нахацелася стаць на чале беларускага народу… Але, пане Пупкін! Наш многапакутны народ, ускалыхнуўшыся пасьля векавога сну, ведае ўжо, хто можа быць яго павадыром. А вы, «тоже» беларус сёньняшняга дня, захацелі схапіць у свае рукі народную справу!.. А тады, як нас сьмехам аплёўвалі, як нас, за нашу беларускасьць, у турмы садзілі, як усялякі зьдзек над намі рабілі — дзе вы тады былі? Дзе вы былі, пане Пупкін, калі мы хадзілі галодныя ды абадраныя, з зайздрасьцю паглядаючы на багатыя сталы ў іншых?… А цяпер, як ёсьць магчымасьць пры нашым полымі зварыць і сваю кашу, вы прыходзіце да нас і велікадушна ахвяроўваеце нам сваю асобу. Спазьніліся, пане Пупкін! Трэба было з намі, з народам, ісьці тады, як мы вас клікалі: хадзеце да нас, памажэце нам рабіць нашу справу! Тады вы былі глухія ды сьляпыя. Цяпер наш народ будзе глухі на ваш крык і наша адраджэнская хваля пройдзе міма вас, або праз вас. Народ наш стопча, здратуе вас, як сухую, непатрэбную траву… Спазьніліся, пане Пупкін!.. (выходзіць) .

Філімон (бяжыць за ім) . Як сьмееш?.. у маім доме!.. вучыць мяне!.. бачыце яго!.. блазьнюк!..

Зьява 8

Філімон, Марта, Люба.

Марта (ўвайшоўшы, да Філімона) . Ну, чаго ўстаў? Ляжаў-бы лепей!.. Трэба паспаць, а то усю ноч ня спаў… Ідзі, ідзі, Філімон, завяду ў спальню, ляж на ложка… (вядзе яго ў спальню) .

Філімон (бязвольна) . Вядзі, Марта, куды хочаш… Вядзі, ведзьма ты старая, вядзі… (ідуць разам) .

Зьява 9

Люба (адна) .

Люба (моўчкі прыглядалася да гэтай сцэны з блюзачкай у руцэ) . Аднак бедны ён!.. Але мне трэба ўжо зьбірацца… Ен мае сваю Марту, яна застанецца пры ім, а я маю свайго Міколу —і шчасьце там мяне чакае… Трэба толькі напісаць Філімону пісьмо, бо гэтак, бяз ніводнага слова, пакідаць яго дом нязручна, ён-жа мне нічога благога не зрабіў. (Сядае пры стале і піша) : «Дарагі дзядзя! Хаця Вы й ня дзядзя, але я ўжо так прывыкла. Бывайце здаровы і ня гневайцеся. Я сягоньня пакідаю ваш дом. Люба». (Пакідае пісьмо на стале. бяжыць на балькон і кліча) : Міколка! чэмаданчык узяў?… Узяў?… Ну, добра, я зараз ужо йду, толькі апрануся. (Бяжыць у свой пакой, узяўшы з сабой сваю блюзачку) .

Зьява 10

Марта, пасьля Люба.

Марта (ўваходзіць) . Ну, палажыла яго, як дзіця, здаецца, што ўжо засьне… Ах, бяда мне была з ім здаровым, а яшчэ горшая з хворым.

Люба (ўваходзіць, апрануўшыся ў капялюш і пальто) . Ну, бывай здарова, Марта! Дзякую табе за ўсё, за ўсё! (цалуюцца) .

Марта. Ну, бывай здарова, Любачка! Хай вас Бог сьцеражэ! Любеце адно аднаго і будзьце шчасьлівы! (Праводзіць яе да дзьвярэй і багаславіць яе) .

Люба выходзіць .

Зьява 11

Марта (адна) .

Марта. Ах, моладасьць! моладасьць! Раз у жыцьці толькі бываеш і назад ужо не варочаешся. Ты маеш вялікія правы, бо навет тыя глупстны, якія робіш, выглядаюць як разумнае дзела, а ў старасьці глупства рабіць нягожа… Ну, трэба пайсьці ў кухню зварыць нешта, бо і ён, як прачхнецца. мусіць захоча есьці, дый я нічога яшча ня ела. (Ідзе ў кухню) .

Здалёк ледзь-ледзь чутно галасы людзей, якія падыходзяць усё бліжэй ды бліжэй і пяюць:

Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На родны, вольны свой прастор,
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор.

Хай ажыве закамянелы
Наш беларускі родны дух.
Штандар наш бел-чырвона-белы
Пакрый сабой народны рух [3] Словы М. Косьцевіча, музыка Тэраўскага .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пан міністар»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пан міністар» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Шчасьлівы муж
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Беларускі тэатр
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - У капцюрох ГПУ
Францішак Аляхновіч
libcat.ru: книга без обложки
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - На вёсцы
Францішак Аляхновіч
Францішак Аляхновіч - Заручыны Паўлінкі
Францішак Аляхновіч
Багушэвіч Францішак - Дудка беларуская
Багушэвіч Францішак
Отзывы о книге «Пан міністар»

Обсуждение, отзывы о книге «Пан міністар» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x