Уладзімір Мажылоўскі - Спіраль гісторыі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Мажылоўскі - Спіраль гісторыі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Спіраль гісторыі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Спіраль гісторыі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Спіраль гісторыі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Спіраль гісторыі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А адзіны брод у Вожы хто будзе ахоўваць?

— Ніхто, — усміхнуўся ваявода, — бо гэты брод і ёсць наша пастка для мурзы Бегіча: ззаду — балоцістая ды глыбокая рэчка, спераду — мы на пагорках, — яму не застанецца месца для манеўру. А татары моцныя сваёй конніцай, пехам яны ваяваць не ўмеюць.

— А раптам Бегіч не пойдзе праз рэчку? Ужо тры дні ён дратуе капытамі сваіх коней яе супрацьлеглы бераг!

— Пойдзе, — упэўнена адказаў Баброк. — Мы пакуль не выйгралі ў татар ніводнай бітвы. Няслава Калкі да гэтых часоў ганебным хвастом цягнецца за намі, таму татары не бачаць у нас сур’ёзнага праціўніка, пагарджаюць намі, як воінамі, лічаць за баязліўцаў. Хай лічаць. Мы ж выкарастаем іх самаўпэўненасць супраць іх саміх і дакажам ім, ды і самім сабе, што мы не баязліўцы і, тым больш, не дурні.

— Добра. Толькі ці вытрымае першы татарскі ўдар полк правай рукі? Можа, яго трэба ўзмацніць? Сеча там будзе лютая, страшная.

— Я яго ўзмацню ліцвінамі, якіх павядзе ў бой мой стрыечны брат полацкі князь Андрэй Альгердавіч, а паміж малым і вялікім пагоркамі, дзе больш палогі пад’ём, пастаўлю дружыну Дзмітрыя Манастырскага з яго самастрэльшчыкамі. Вось яны першымі і сустрэнуць татар.

— Разумна, — вялікі князь падняўся з-за стала. — Што ж, сябры мае, заўтра нас чакае цяжкі дзень. Магчыма, не ўсе мы дажывём да яго канца. Аднак, калі здарыцца горшае і нам давядзецца памерці, — памром героямі. За намі праўда! З намі Бог!

3

Раніцай ратнікі пераапрануліся ў чыстую бялізну, паснедалі і разышліся па сваіх дзясятках. Ваяводы раўнялі рады, паўтаралі каманды, тлумачылі некаторым іх дзеянні. І калі на ўсходзе пачало шарэць неба, маскоўская раць ужо была гатовая да сустрэчы з ворагам.

Татары ж не спяшаліся. Іх конніца тапталася на супрацьлеглым беразе Вожы і толькі, калі над рэчкай разышоўся туман, пачала пераправу. Пераправа працягвалася палову дня. Мурза Бегіч нерваваўся. Ён прадчуваў небяспеку, падазраваў нейкую пастку з боку маскавітаў, аднак дзе яна і ў чым заключаецца — ніяк не мог здагадацца. Гэта яго злавала. Ён склікаў сваіх ваявод, указаў накірункі ўдараў, папярэдзіў пра магчымыя хітрасці праціўніка.

— Якая можа быць хітрасць у няверных шакалаў, — засмяяўся мурза Каргалук. — Хутка мы гэтую хітрасць выпусцім разам з іх вантробамі.

— Ну-ну, — не стаў пярэчыць любімцу Мамая мурза Бегіч і махнуў рукой: — Размяркоўвайцеся.

Таш-бек, крываногі, нізенькі татарын вісклявым голасам збіраў свае адборныя атрады «шалёных». Гэта быў асноўны ўдарны кулак татарскай арміі. Выдатна ўзброеныя, абароненыя італьянскай і французскай бранёй, на магутных, закаваных у браню, конях, яны павінны былі ўзламаць любы строй праціўніка, раскалоць яго на часткі. А потым гэтыя часткі без цяжкасці высякалі коннікі мурзы Каргалука. Сабраўшы сваіх «шалёных», Таш-бек выстраіў іх насупраць дружыны Дзмітрыя Манастырскага.

Конніца Хазі-бея, тоўстага і непаваротлівага ваяра, збілася ў бурлівы натоўп ля падножжа пагорка, які займаў полк левай рукі. Насупраць перадавога палка аказалася конніца старога, вопытнага мурзы Каструка. Мурза Каргалук, вышчарыўшы свае дробныя, вострыя зубы, разам са сваімі коннікамі гарцаваў насупраць ратнікаў Цімафея Вельямінава.

Татары махалі зброяй, нешта пагрозліва крычалі, скавыталі — імкнуліся яшчэ да сечы запалохаць, вывесці з раўнавагі праціўніка. Аднак маскавіты пахмурна маўчалі. Многія з іх маліліся.

Першым пачаў Каверга. Яго конніца першай рынулася наперад, а, падняўшыся на пагорак, спынілася перад шчыльным радам шчытоў з-за якіх тырчэлі дзіды.

Потым, павольна набіраючы хаду, у бой пайшоў браніраваны таран Таш-бека.

Каваль Цімоха са свейскім самастрэлам у руках, стаяў у адным радзе з іншымі ратнікамі дружыны князя Манастырскага. Цэлы месяц тысяцкі Вінволд вучыў ратнікаў, абыходжанню з самастрэлам. Вучыў страляць, хутка перазараджаць, па камандзе рабіць манеўры. І цяпер, назіраючы праз шчыліну паміж цяжкімі, вялікімі шчытамі, якія ўтрымлівалі спецыяльна навучаныя воіны, за перастраеннямі татар, ён не хваляваўся. На ім была яго любімая кальчуга, на поясе вісеў, зроблены ім жа, меч. А татары! Няхай іх і шмат, няхай яны і іх коні закаваны ў браню, няхай тата­ры крычаць і лаюцца, але мы іх усё роўна паб’ём. Не можам не пабіць, бо за намі нашы сем’і, наша зямля, наша праўда! Ён бачыў, як тысячы татарскіх стрэл узвіліся ў неба. «Закрыць галовы», — прагучала каманда і Цімоха падняў шчыт. «Цок, цок, цок», — смяротным дажджом забарабанілі па ім варожыя стрэлы. Адна нават балюча ўдарыла ўбок, але, не маючы моцы прабіць кальчугу, бяссільна ўпала пад ногі ратніка. «Што, сволач, не па зубах табе мая кальчужка?» — злосна вышчарыўся каваль і з агідаю, бы гада, раструшчыў стралу ботам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Спіраль гісторыі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Спіраль гісторыі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Мажылоўскі
Вольга Гапеева - (в)ядомыя гісторыі
Вольга Гапеева
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Спіраль гісторыі»

Обсуждение, отзывы о книге «Спіраль гісторыі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x