Калі-б толькі не прыходзіў бацька на поле, заўсёды дзяўчынцы рабЬ лася надзвычай весела. Радасць брала, калі ён хоць на хвіліну садзіўся на сноп, закурваў або палуднаваў разам з імі: еў спелыя вішні з хлебам. I гэтак усюды, i гэтак кожны раз было з бацькам весела i радасна. Цяпер Зіне часта ўспамінаюцца тыя часы дзяцінства, i амаль заўсёды здаецца, што яно было напоўнена чаканнем бацькі. Спачатку яна яго чакала на полі, дома з работы, з адыходных заработкаў, а потым з польскай дэфензівы і з турмы, куды забіралі яго пілсудчыкі за падпольную рэволюцыйную дзейнасць. Раз прычакала, другі раз прычакала, нават i трэці раз прычакала. А чацвёртым разам як узялі, дык гады прайшлі ў чаканні, маці згорбілася і пасівела, дачка за гэты час вырасла, а бацькі ўсё не было. Потым прыйшла па пошце цыдулька, што арыштант Іван Пруднікаў памёр у турме.
Змрочным тады стала ўсё навакол: нямілай была свая хата, чужой i непатрэбнай выглядала палоска, якая да таго часу ўжо амаль зусім перастала радзіць. Узялі тады дачка і маці вялікія кіі ў рукі, павесілі на плечы торбы з сякімі-такімі пажыткамі і пайшлі ў свет. Служылі потым у горадзе ў розных людзей, не цураліся самай чорнай работы. Зіна трохі вучылася прьі людзях. Пасля вялікага ўз'еднання яна скончыла курсы машыністак і неўзабаве паступіла на службу ў штаб кавалерыйскага палка.
Незвычайнае начное жніво ўзбудзіла ў зінінай душы вось гэтыя ўспаміны. Чаму-б не паўспамінадь у такую дішыню? Ці доўга яна будзе, ці не парушыць яе што-небудзь нават ужо ў наступную хвіліну?..
Раптам дзяўчыне здалося, што жне яна занадта смела, што складаны ножык, хоць ён і не серп, а рэжа неяк гучна, са скрыгатам. I Зіна спалохалася гэтага скрыгату: а што, калі пачуюць на дарозе, калі пачнуць сюды страляць?
— Хопіць вам ужо,— ціха сказаў ранены баец.
I тады дзяўчына зразумела, што сапраўды пара канчаць жніво. Выцерла палоскай марлі ножык, аддала яго байцу, а сама стала падбіраць сарваныя і зжатыя каліўі. Ці вялікі выйшаў-бы сноп, калі-б усё гэта звязаць?
Баец падклаў пад сябе трохі жыта, а з астатняга зрабіў нешта падобнае на пасцель для Зіны.
— Ляжце адпачніце, пакуль хлопцы прыйдуць, — спагадліва сказаў ён.— Ды вось мой рукзачок. Вазьміце яго пад галаву.
Калі Зіна прымасцілася зноў каля Святланы, баец, уздыхаючы, доўга паглядваў на яе, а потым стаў паспешліва і ўсхвалявана гаварыць, нібы баючыся, што дзяўчына хутка засне і не пачуе яго слоў.
— Там у мяне ў рукзаку — вязанка мяккая... 3 шоўку, мабыць, з аднаго ці можа трохі шэрсць прымешана. Я збіраўся ўжо ехаць дадому, дык купіў мацеры. Вазьміце, калі ласка, гэтую кофту ды адзеньце.
— Ну, што вы?—здзівілася Зіна.— Гэта-ж падарунак, вы яго абавязкова завязіце сваёй мацеры.
— Дык вам-жа холадна,—з добрай ласкавасцю ў голасе працягваў баец,— От ужо цяпер усё расою прыпадае, а пад дзень можа і зусім прыстудзіць. Вы тады змерзнеце ў такой адзежы, як у вас. А ці адна цяпер такая ноч наперадзе?
— Нічога, не змерзну.— Зіна цясней прытулілася да Святланы.— Вось мы ўдваіх вашым шынялём накрыемся, а там я што-небудзь дастану ў вёсках: свет не без добрых людзей.
— Я вас вельмі прашу,—-ледзь не з крыўдай пачаў гаварыць баец.— Да мацеры цяпер ужо мне не даехаць, хоць і білет у кішэні і дакументы, што адслужыў свой тэрмін. Мне хочацца зрабіць вам гэты падарунак, усё роўна, як сваей мацеры.
Зіна пакуль што нічога не адказвала. Ёй здалося, што ўсе байцы ‘слухаюць іхнюю гэтую, магчыма, залішне інтымную размову, а каму гэта трэба — да аднаго адносіцца лепш, як да ўсіх астатніх. Цяпер трэба было любіць і паважаць ycix аднолькава, быць для ўсіх шчырым таварышам, сястрой. Аднак калі Зіна прыслухалася, то заўважыла, што ўсе байцы, у тым ліку i цяжка хворыя, спяць. Ціхая летняя ноч, напоўненая пахам малочнага жыта, зняла з іх сэрцаў хваляванні і трывогі, зняла нават боль з ран.
— А вам далёка трэба было ехаць?— спытала Зіна, калі ўпэўнілася, што шхто лішні іх не слухае.— Адкуль вы родам?
— Ды яно i недалёка, калі ехаць,— з радасцю, што ўзнавілася размова, адказаў баец.— А калі ісці, то наўрад ці хопіць ног. 3 нашага Палесся я, з вёскі Забалоцце. Можа чулі пра такую?
— Не чула,— з павагай да шчырасці байца адказала Зіна,— але рада, што вы адтуль.
— Чаму?— у голасе байца адчулася здзіўленне.
— Зямляк мой,— задаволена сказала Зіна,— гэта па-першае, а падругое — блізка вам да родных мясцін. Усё-ж-такі гэта прыемна.
— Дык i вы адтуль?— баец ужо не толькі здзівіўся, a і ўзрадаваўся.
Читать дальше