Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца
Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Да ўсходу сонца
- Автор:
- Жанр:
- Год:неизвестен
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:4 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 80
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Да ўсходу сонца: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Да ўсходу сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Да ўсходу сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Да ўсходу сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
— У чым справа, таварышы? — гучна спытаў чалавек.—Пад’ехаць хочаце? Дык недалёка еду, усяго якіх вярстоў пяць. Раненых? Не, раненых не магу. Вось дзевачак можна падвезці, калі хочуць.
Грыцко і камандзір аддзялення сталі на падножку каля шафёра:
— Калі толькі рушыш без майго дазволу— аглушу дурня. Бачыш, што гэта?-—I Грыцко паказаў шафёру камень.
— Дык можа так рашым, — пайшоў гаспадар на хітрыкі, бачачы, што цяпер яму ужо адсюль не ўлізнуць. — Я даеду вось да гэтай вёскі, згружу там усё, а тады прыгазую па вас.
— Прыгазу-уеш,— недаверліва паўтарыў Грыцко.— Дурняў знайшоў.
— Ды што вы, таварышы, — пачаў абурацца гаспадар, — за каго
вы мяне прымаеце? Сказаў, што падвязу, значыць падвязу. Недалёка, прауда, бо гаручага мала, але падкіну кілометраў за дзесяць.
— Ну, паехалі! — раптам загадаў Грыцко. — Няма часу таргавацца. Я правяду вас да вёскі i разам вернемся. Паехалі!
Ён глянуў на шафёра, i той уключыў матор, не чакаючы каманды гаспадара.
Шчуплы ў постаці і вельмі сталы і валявы з твару камандзір аддзялення адразу саступіў з падножкі. Ён, вядома, згадзіўся з рашэннем Грыцка, хоць у душы трошкі сумняваўся, што ўсё гэта пойдзе на карысць. Угаворыць гаспадар кавалерыста, i яны драпануць адсюль разам. Зіна, чамусьці, больш давярала Грыцку, але і яе трошкі збянтэжыла гэтае яго раптоўнае рашэнне.
Вярталіся ў свой лагерок з нейкай надзеяй i з трывогай у душы. Усе трое іразумелі, што гэта была апошняя спроба паехаць, дабрацца да шпіталя. Пачынала цямнець, ноччу машыны ідуць без фар і ніводная не спыніцца, хоць нават ляжаш на дарозе. А заўтра... Хто ведае, што будзе заўтра.
— Гэта шуркін бацька паехаў, — задумліва сказала Святлана.— Шурка з мамаю ў кабіне сядзела, і калі хацела загаварыць са мною, дык мама сціснула яе за руку.
— Чаму-ж ты сама не загаварыла? — крыху здзіўлена спытала Зіна.— Знаёмыя людзі. Яны ўзялі-б цябе, i можа так было-б лепш.
— Я не хацела з імі ехаць,— упэўнена сказала дзяўчынка.
Прыдарожны лагер чакаў сваіх пасланцоў цяпер з асаблівай нецярплівасцю. Усе параненыя, нават і тыя, каторыя адчувалі сябе вельмі дрэнна, разумелі, што нейкі паратунак павінен быць знойдзены толькі сёння. Кожны раз, калі Зіна адыходзіла на дарогу, яны праводзілі яе шчырымі даверлівымі позіркамі, а потым чакалі з хвіліны на хвіліну. Апошні выхад чацвярых яшчэ больш абнадзеіў ix, i тут ужо кожная хвіліна здавалася гадзінай. Усе верылі Зіне, спадзяваліся на яе, бачылі ў ёй свайго збавіцеля ад пакут, а то можа i ад смерці. Калі сёння Зіна нічога не даможацца, калі яе старание не прынясе дабра, дык што будзе далей, што чакае ўсіх наперадзе? Харчоў амаль што няма — рэдка хто паспеў у трывозе гшдрыхтаваць рукзак. Вады таксама няма. А што ўжо гаварьіць аб нейкім лячэнні, аб бінце, аб медыкаментах?
Даведаўшыся, што Грыцко паехаў на падножцы грузавіка з кароваю і павінен хутка прыехаць назад, лагер крыху павесялеў, а кульгавы шафёр пачаў запэўняць, што ён даедзе на гэтым грузавіку хоць да самай Масквы i кожнага давязе, куды трэба. Папрасілі Машкіна (такое прозвішча насіў шчуплы камандзір аддзялення) пайсці на дарогу падзяжурыць, каб адразу-ж даць знаць, як толькі пад'едзе Грыцко.
Аднак праходзіла гадзіна, другая, а машыны ўсё не было. Ужо ўсё ў лагеры было падрыхтавана да хуткай пагрузкі, шафёр нават змайстраваў насілкі для пераноскі ляжачых хворых, а ад Машкіна ніякага сігналу. «Збег Грыцко, — пачалі падумваць некаторыя, — выкарыстаў зручны момант».
Ужо і Зіна стала хвалявацца, ужо і ў яе пачалі з'яўляцца трывожныя думкі наконт кавалерыста, але ў гэты час прыбег у лагер Машкін, сеў на снапку зялёнага жыта побач з Зінаю і, аддыхаўшыся, сказаў:
— Па-мойму, сябры, гэта немцы!
Усе, хто мог, паднялі галовы.
— Я доўга ляжаў у разоры,— працягваў камандзір аддзялення, — хацеў упэўніцца, Спачатку нраехалі матацыклісты. Цёмначы не разбярэш, я яшчэ сумняваўся. А потым пайшлі бронемашыны, і я ўбачьіў: тэхніка не наша, людзі не нашы. Значыцца, нас ужо абышлі.
— Будзем сядзець тут, пакуль цёпла і за шыю не лье,— паспрабаваў пусціць жарт шафёр. Але ніхто не падтрымаў яго жарту, ніхто нават не глянуў у яго бок. Многім успомнілася, што сапраўды з гадзіну таму назад быў нейкі злавесны перапынак на шашы: не чутно было гулу машын, людскога гоману, тарарахкання перасохлых калёс. Мабыць, апошнія з нашых адышлі, а ворагі яшчэ не прыйшлі.
Зіна тут ужо не ведала, што i сказаць, за што брацца, якімі парадам! падтрымаць хворых. Ёй так цяжка стала на душы, што цямнела ў вачах, яна неяк аж спалохалася, уявіўшы ўсё тое, што адбылося. Пакуль за спіною былі нашы часці, пакуль на граніцы,— яна ведала,— ішло гераічнае змаганне, пакуль той полк, у штабе якога яна служыла, быў яшчэ на сваім месцы i таксама вёў барацьбу з ворагам, жыла ў сэрцы нястрымная воля змагацца, перамагаць усялякія цяжкасці, смагнуць без вады, галадаць, стаяць пад кулямі і пад бомбамі, каб толькі хоць чым-небудзь дапамагчы фронту, тым байцам, якіх яна бачыла кожны дзень. А калі за спіною — страшна падумаць!—ужо нічога няма; калі вораг ступіў на нашу зямлю, заняў той цудоўны лясок каля таго горада, які за апошнія гады стаў яе родным, зайшоў у зялёныя вуліцы, забрудзіў пэўна той маленькі, абвіты плюшчам домік, дзе засталася яе матуляі Цяпер на момант здалося, што быццам знік увесь сэнс змагання, што рукі пачынаюць апускацца і язык не варочаецца, каб суцешыць тых бездапаможных людзей, якія моўчкі ляжаць перад вачамі. Святлана таксама адчула нешта горкае, незвычайнае і пачала яшчэ цясней туліцца да Зіны.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Да ўсходу сонца»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Да ўсходу сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Да ўсходу сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.