Не відно было ніякай бадзёрасці толькі на твары Міхала. Ён сядзеў трошкі ў баку ад групы і моўчкі плёў з ядлоўцавай кары лапціі. Hje надта трывалыя былі лапці з гэтай кары, іх ледзь хапала на адзін добры пераход, але-ж затое многа ўсюды было такога матэрыялу і здабывань яго было няцяжка: ядловец лупіцца ўсё лета. Чаго быў невясёлы Міхал, ніхто пэўна не ведаў, аднак заўважылі хлопцы, што ўжо з учарашняга дня яго даўгаваты сухі нос паглядваў усе больш пад ногі, вочы рабіліся хмурымі і невыразнымі.
Калі вярнулася Зіна, хлопец на нейкі час павесялеў, стаў прыслухоўвацца, пра што яна дакладвае Машкіну. Але хутка зноў задумаўся, і яго падплётка пачала хадзіць у руках марудна і няўпэўнена.
— Хочаце, я і вам спляту вось такія лапцікі, — прапанаваў ён Зіне, калі група збіралася ўжо ісці далей.
Ен наўмысля не глянуў на зінін абутак: здавалася яму, што дзяўчына можа засароміцца, пачырванець.
— Дзякую, — адказала Зіна і сапраўды пачырванела, калі зірнула на свае ногі. — У мяне яшчэ моцныя чаравікі, дарма што трохі падвязаныя знізу. Я-ж колькі дзён не хадзіла.
— Спляту ў запас, — паабяцаў Міхал. — Вось няхай толькі яшчэ спынімся.
У дарозе ён увесь час трымаўся каля Зіны, усё нібы памыкаўся нешта сказаць, нечым падзяліцца з ёю, нарэшце няёмка закхекаў, быццам нешта засела ў яго горле, і нерашуча спытаў:
— ЦІ каля той вёскі, што вы нядаўна назвалі, каля Забалоцця, мы недалёка будзем ісці?
Зіна прыпыніла крок, з цікаўнасцю глянула на хлопца.
— Зусім блізка, — адказала яна. — А што?
— Ды так,— сумеўшыся, прамовіў Міхал.
Хвілін колькі Зіна не задавала больш пытанняў, не спрабавала што-небудзь угадаць, толькі неўпрыкметку паглядвала на хлапца. Калі Miхал заўважаў гэтыя позіркі, то, напэўна, вельмі хваляваўся, бо ў іх былі і жаль, і загадкавасць, і здзіўленне, і нават падазронасць. Хто яго ведае, можа і заўважаў ён усё гэта.
Нарэшце, калі яны крыху адсталі ад групы, Зіна сказала:
— Ваша вёска будзе, прыблізна, у кілометры ад нас.
— Адкуль вы ведаеце, што мая? — уражаны нечаканасцю, спытаў Міхал.
— Адчуваю,— сказала Зіна,— ды i помню нашу размову ў першыя дні знаёмства.
— Так, гэта мая вёска,— шчыра загаварыў Міхал.— Маё Забалоцце! Двое сутак ужо аб гэтым думаю, чую пах сваіх лясоў, свайго балота, а не гавару хлопцам, баюся, каб не падумалі чаго дрэннага, каб не сталі кідаць на мяне падазроныя позіркі.
— Немцаў у Забалоцці няма, — яшчэ сама не ведаючы, для чаго гэта трэба, паведаміла Зіна.
Міхал насцярожыўся, яго жывыя чорныя вочы ўсхвалявана заблішчалі.
— Ну дык што, калі няма? — узбуджана запытаў ён. — Ну дык што? Няўжо вы думаеце?...
Зіна ўзяла яго за руку і супакойліва паціснула.
— Я нічога кепскага не думаю,— ціха сказала яна і міжвольна прыслухалася да свае душы: ёсць там гэтакае перакананне ці няма.
— У мяне толькі маці ўвесь час перад вачыма,— працягваў Міхал.— Каб, здаецца, можна было хоць на адзін момант убачыць яе ці хоць даведацца, жывая яна ці не... Але я ўжо цвёрда рашыў, што не звярну з дарогі, не пайду. Няхай сэрца баліць, а не пайду, не затрымаю хлопцаў.
— Праведаць то трэба было-б,— разважліва сказала Зіна.— Хочаце, я сама скажу Машкіну. Ён дазволіць.
— Не трэба,—адмовіўся Міхал.— Пойдзем наперад калоны, вам-жа трэба дарогу паказваць.
Доўга баец ішоў моўчкі, утупіўшы вочы сабе пад ногі. На вузкай лясной дарожцы ўжо сцямнела і цішыня запанавала такая, што, здавалася, самы асцярожны крок чуцён быў далёка. У такія часы і ўся група больш намагала на слых, чым на зрок. Міхалу ўяўлялася, што вось ужо зусім хутка, калі яны параўняюцца з яго вёскай, ён пачуе хоць якія-небудзь гукі, з маленства знаёмыя, незабыўныя. Магчыма, хто-небудзь з суседзяў захоча ў гэты час набраць у калодзежы вядро вады нанач. Заскрыпіць журавель, і Міхал адразу скажа, чый гэта журавель. А можа якраз матуля выйдзе па ваду, тады Міхал пазнае скрып свайго жураўля...
Чым бліжэй падыходзілі да вёскі, тым усё больш Міхал хваляваўся, усё больш насцярожваў слых. Аднак ад вёскі не даносілася нічога, быццам яе тут i не было. Змрочная цішыня навакол і маўчанне Міхала пачалі наганяць сум і на Зіну. Пранікнёна глянуўшы на байца, яна зноў прапанавала:
— Давайце я ўсё-такі скажу Машкіну. Хоць прыпынімся тут на які час.
— Не трэба, я вас прашу,— запярэчыў Міхал.— Не хачу я, каб хоць адну хвііліну хлопцы трывожыліся за мяне. Хапае трывогі i без гэтага. Галоўнае-ж, не хачу, каб вы трывожыліся.
— Я не буду трывожыцца,— ледзь чутна сказала Зіна, але у голасе яе прагучала цяпер поўная шчырасць, i гэта Міхал адчуў.
Читать дальше