Зіна ляжала пад кустом у балотнай твані. Зняможа»насць, пакутлівы боль у гал&ве і ва ўсім целе затрымалі яе ў дарозе. 3 апошняй сілы дзяўчына намагалася да світання прыйсці ў лагер, ды сама не заўважыла, як узяла ў лесе не той напрамак, заблудзілася. Калі пачало світаць, яна зразумела, што ідзе не ў той бок, але ўжо знікала i тая сіла, што была, ногі падкошваліся, перад вачыма ўсплывалі жоўтыя кругі. Нечакана трапіўшы у балотную іржу, Зіна ўжо не магла выбрацца адтуль.
Да лагера байцы перанеслі Зіну на руках, а там шафёр адразу-ж успомніў свае ранейшыя абавязкі. Ён збегаў да старога адонка, выцягнуў адтуль дзве сухія жардзіны i за некалькі хвілін зладзіў насілкі.
Выйшлі са свайго часовага лагера перад самым усходам сонца. Першыя ласкава-вясёлыя праменні засвяцілі байцам у вочы, як толькі яны перайшлі балота.
***
Зіна не магла сама ісці некалькі дзён, яе неслі байцы на насілках. Да яе зняможанасці пасля той жудаснай ночы падпала нейкая хвароба: не валодалі ў дзяўчыны рукі і ногі, страшэнна балела галава. Усе гэтыя
дні байцы самі хадзілі на разведку, а ў найболыи небяспечныя месцы, куды самім нельга было дабрацца, пасылалі Святлану. Дзяўчынка нібы нават пасталела за гэты час. Калі яна адчула, што вельмі патрэбна трупе, што яна па-сапраўднаму дапамагае байцам, смялей і энергічней сталі свяціцца яе блакітныя i чыстыя, як яснае неба, вочы. Яна, здавалася, не адчувала ні стомленасці, ні страху, заўсёды была ўпэўнена, што ўсякая перашкода скорыцца перад ёю. Зіне радасна было глядзець на яе. У пагодлівыя дні Святлана нават развязвала сваю хустку, i яе светлыя валасы ззялі на сонцы залатым адлівам.
Цяпер Святлана не -саромелася здымаць з галавы сваю хустку. Ранка яе зажыла, i хоць на тым месцы, дзе глыбока была садрана скура, цяпер не растуць валасы, гэта ўжо не надта турбуе дзяўчынку. Калі зарасла рана, то, нябось, вырастуць i валасы. Пасля таго, як Грыцко з усім сваім старанием пахадзіў каля Святланы з ножнамі, прычоска яе стала нават прыгожай, з ей можна было-б жыць не толькі ў лясах ды ў балотах, a i ва ўсякім горадзе.
— Няхай-бы i вас Грыцко падстрыг, — сказала яна тады Зіне, гледзячыся ў маленькае шклячко люстэрка. Яна падняла гэтае люстэрка ў адной вёсцы на сметніку. Яно так ярка і прывабна блішчала на сонцы, што яна не магла яго не падняць.
У Зіны валасы былі намнога цямнейшыя, як у Святланы, магчыма, што i не такія прыгожыя, але яна не хацела абрэзваць іх. Усё роўна ёй мала калі даводзілася хадзіць без хусткі, да таго-ж цяпер не аб гэтым клопат. Душу грызла пакута ад таго, што занемагла ў такі суровы час, што робіць многа небыту хлопцам у гэтакім складаным паходзе. За Святлану таксама балела сэрца. Вельмі-ж многа яна цяпер ходзіць усюды, многа рызыкуе. На гэтых днях прынесла нават гладыш кіслага малака.
— I з гладышом табе аддалі? — спытала Зіна.
— Не, гладыш трэба занесці, — адказала дзяўчьгнка. — Я сказала бабулі, што мая мама, гэта значыць вы, — усміхнулася Святлана, — засталася непадалёку на дарозе, бо захварэла i не можа ісці.
Калі, не тут кажучы, здарыцца што-небудзь з дзяўчынкай, загінем тады. I цяпер ужо хлопцы нямаведама на каго падобны: учарнелыя ад непасільных пераходаў i ад гол аду, абадраныя i абшарпаныя, некаторыя амаль зусім босыя. Ды з такой разведкай, якая вядзецца цяпер, далёка не скочыш. Хоць амаль цэльші суткамі байцы ідуць, хоць адпачынак зведзены да самых неабходных хвілін, усё роўна спорнасці ў руху мала, бо трэба на хаду рабіць разведку, вызначаць маршрут. Трэба, нарэшце, i харчавацца чым-небудзь, піць чыстую ваду. Пасля таго, як узбек папакурчыўся жыватом ад балотнай вады, Машкін забараніў набіраць у біклажкі ваду з розных лужын і канаў.
Адным словам, Зіна разумела, што калі так ісці ўвесь час, то могуць насцігнуць асеннія халады, тады прапалі ўсе намеры. Па вачах, па асобных асцярожных рэпліках яна заўважала, што і некаторыя хлопцы гэтага баяцца, толькі хаваюць свае думкі і ад сяброў і ад саміх сябе. Таму самае важнае — паправіцца, стаць на ногі, а астатняе ўяўлялася нібы нават няцяжкім, нескладаным. Тады і за сабою можна будзе лепш прыгледзець, i за байцамі, а разведку даць такую, што можна будзе ісці хутка i без меншых перашкод. Пасля цяжкага выпрабавання, якое давялося перажыць на тым злопамятным хутары, усё цяпер уяўлялася нястрашным, расла ўпэўненасць, што больш ужо ніякаму д’яблу не ўдасца перахітрыць.
I вось прычакаўся той дзень, калі Зіна ўпершыню пасля хваробы пайшла на разведку. Радасны гэта быў дзень. Байцы сядзелі ў густым зарасніку і з хвіліны на хвіліну чакалі яе. Кожны бачыў на сабе або на сваім сябры такія з'явы, што толькі ўздыхаць-бы ды пакутаваць ад іх. У каго ногі пабітыя i абадраныя так, што глядзець на ix страшна, у каго плячук голы і спаласаваны сухім веццем. Аднак цяпер усё гэта амаль ,не заўважалася. Усё наладзіцца, калі Зіна ўзялася за справу, усё пойдзе на самы лепшы лад.
Читать дальше