Цень разгубленасці мільгануў на твары камандзіра. Ён адчуваў, што трэба прымаць неадкладна рашэнне, і не ведаў, што сказаць. Заставацца тут і чакаць хлопдаў з вёскі вельмі рызыкоўна, — немцы, напэўна, ужо ведаюць пра іх стаянку. Адыходзіць-жа адсюль таксама нельга. Байцы заўважылі гэтую разгубленасць Машкіна і апусцілі вочы, ніхто з іх не мог нічога падказаць. Аднак выйсце ўсё-такі павінна быць. Як заўсёды у надзвычай цяжкіх выпадках, падступілі байцы адзін к аднаму і адразу стала крыху лягчэй. Каб не вельмі пакутаваць у маўчанні, шафёр пачаў аглядаць свой карабін, падсумак з абоймамі, гранаты. Нібы следуючы яго прыкладу, нібы інстынктыўна адчуваючы такую неабходнасць, і астатнія байцы пачалі аглядаць сваю зброю. У гэтую-ж хвіліну Машкін аддаў загад: заняць абарону на ўскраіне грудка, наспех акапацца i чакаць звароту Грыцка і Міхала. У Святланы задрыжалі павекі ад гэтага загаду, але яна нічога не сказала, ні аб чым не спытала, толькіі цясней завязала вузялок сваёй шэрай хусткі пад барадою ды на ўсе гузікі зашпіліла паношаную, хлапчуковую світачку — падарунак адной добрай бабулі. Машкін ціха сказаў ёй:
— Не бойся, Света, ты будзеш са мною.
Бегчы на ўскраіну, выбіраць зручнае месца, акопвацца, — усё гэта было не цяжка. А вось ляжаць нерухома пасля зморанасці, ды яшчэ перад усходам сонца, ды яшчэ ў цяпле, гэта сапраўдныя пакуты. Тут можа задрамаць нават сам генерал, а не толькі радавы баец. I усё-ж трэба вытрымаць. Машкін можа i не ведаць пра гэта, але сумленне загрызе, калі спусціш вочы.
На шчасце, ляжаць моўчкі доўга не давялося. Не паспелі хлопцы яшчэ добра ўгледзецца ў процілеглы лясок, што сінеў за балотам, як з-за недалёкіх кустоў вынырнулі і падскокам пусціліся па балоце два ўзброеныя чалавекі. Па кароткіх нагах і шырокіх плячах байцы адразу пазналі Грыцка, a Міхал ужо сам сабою разумеўся. Машкін даў сігнал збору. Грыцко і Міхал паведамілі, што на світанні ў вёску найшло многа немцаў з танкамі і бронемашынамі, усюды ў ваколіцы выстаўлены пасты, таму прабрацца ў вёску не ўдалося. Гаварылі яны толькі з адным пастушком-падлеткам, які ішоў некуды з торбай і пугай, а ніякага статку пры ім не было. Пастушок сказаў, што бачыў хутараніна ў вёсцы, але чужой жанчыны пры ім не бачыў.
— Трэба ісці, — шэптам, каб не пачула Святлана, сказаў адзін з байцоў, — а то канец тут будзе ўсім.
Грыцко так глянуў на гэтага байца, што ён гатоў быў скрозь зямлю праваліцца. Святлана па губах пазнала, што ён прашаптаў, зірнула на Машкіна, i пад сэрцам у яе пахаладзела. У шэрых вачах камандзіра зноў мільгнула разгубленасць. Тут i кожнаму было-б не лёгка прыняць рашэнне, а Машкіну тым больш. Не было ў яго яшчэ звычкі хутка i самастойна ацэньваць усё, што здаралася.
— Я не пайду адсюль, — прыглушана сказала Святлана i заплакала. — Я застануся шукаць Зіну.
— I я застануся, — нібы падхапіў яе словы Грыцко. — Ціха, Святлана, не плач, ніхто без Зіны не пойдзе.
Было вырашана абшукаць увесь лес повідну, у выпадку варожай аблавы агню не адкрываць, а хавацца. Кожнаму байцу — пзўны ўчастак. Сігнал сувязі — такі, а сігнал збору — такі.
Грыцку выпала ісці самым левым флангам і далёка ад дарогі. 3 ім пайшла і Святлана. Не прайшлі яны і сотні крокаў, як дзяўчынка раптам спынілася і схапіла Грыцка за руку.
— Вунь, іглядзіце! — прашаптала яна, паказваючы рукою лявей ад сябе.
Грыцко прыставіў да ілба далонь, стаў шарыць вачыма па кустах вербалозніку, што рос ускрай балота. Большыя з гэтых кустоў стаялі яшчэ да палавіны ў еінявата-мутным прадусходнім тумане, а некаторыя з меншых танулі поўнасцю.
— Нічога не бачу, — з жалем сказаў Грыцко.
Святлана маўчала, відаць, і яна ў гэты момант нічога не бачыла. Вочы яе міжвольна наплывалі слязамі. Грыцко апусціўся рукамі на купіну, стаў глядзець паверх травы.
— А што ты там бачыла, Света? — даверліва спытаў ён.
Дзяўчынка напружана глядзела ў тое месца, якое хвіліну таму назад
так узрадавала яе, i гатова была заплакаць ад роспачы, ад таго, што цяпер там нічога, акрамя кустоў, не відно.
— Мне здалося, што я. там зініну хустку ўбачыла.
Грыцко падняўся, моўчкі ўзяў Святлану за руку.
— Пойдзем, мілая, — спачувальна сказаў ён. — Так з многімі бывае. Мне вось таксама здавалася, што бачу Зіну, калі ішоў сюды з вёскі.
Прайшлі яшчэ некалькі крокаў, і Святлана зноў спынілася, рука яе задрыжала. На гэты раз i Грыцко пачуў, што з-за тых кустоў, на якія паказвала дзяўчынка, данёсся слабы, працяглы толас. Нехта клікаў Святлану. Грыцко падаў знак хлопцам i што было сілы памчаў да вербалозніку.
Читать дальше