Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Кулакоўскі - Да ўсходу сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Да ўсходу сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Да ўсходу сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Да ўсходу сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Да ўсходу сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Усё ад бога, усё ад бога, пані, — дробна i абыякава загаварыў ён. — Можа так яно будзе, а можа іначай, — святы ведае. А мы пажывем, убачым. Я не пра гэта хачу ў вас епытаць. Можа вы, часам, прадаеце што ці мяняеце? Учора я таксама бачыў, праходзілі вы тут з клуначкам.

— Нічога ў нас няма, — недаверліва азвалася Зіна і ступіла крок ад брамкі.

— Ну, калі няма, дык няма, — адразу згадзіўся чалавек. — Я толькі думаў папытаць. Чым несці вам што-небудзь у вёску, то ці не лепш пакінуць тут. У мяне, дзякуй богу, ёсць i хлеб i да хлеба. Магу даць пляцёнку цыбулі або вясельца сушаных грыбоў. А ў вёсцы сёння неспакойна, лічу сваім абавязкам вам сказаць. Зранку найшло туды многа немцаў.

Зіна глядзела чалавеку ў твар i не ведала, што яму сказаць. Твар гэты быў непрыгожы, аброслы чорна-сівым шчаціннем, аднак у ім не відно было прыхаванай хітрасці ці яшчэ чаго-небудзь пагрозлівага. Ча­лавек проста хацеў выменяць што-небудзь i больш нічога. Мабыць, не першы раз ён пераймаў тут бежанцаў.

На брамцы, за яго бронзавай ад загару шыі, бялела аб’ява. Зіна перавяла на яе вочы, але чалавек стаў бліжэй да брамкі і закрыў аб’яву спіной. «Няўжо ён наўмысля? — падумала Зіна. — Што-ж там такое напісана?» Але чалавек раптам адышоў ад брамкі, нібы гаворачы: «Чытай сабе, калі хочаш». Зіна паспрабавала прачытаць, не падыходзячы блізка, але было ўжо демнавата, цяжка было разабраць не надта выразны рукапіс.

— Дык згаворымся? —спытаў чалавек і паказаў рукою на зінін клуначак.

— Ёсць у мяне дзве пары ануч, — нібы толькі для таго, каб адчапіцца, сказала Зіна, — хочаце, магу вам іх аддаць за хлеб.

— Дык мне вельмі трэба анучы! — задаволена прамовіў чалавек, — давайце зойдзем у хату. У гаспадарцы, ведаеце, усё патрэбна. Зойдзем, пасядзіце, адпачнеце. Скажу старой, то малака па шклянцы налье, як­раз карову падаіла. Малая, нябось, сасмагла. Гэта дачка ваша?

Зіна моўчкі кіўнула галавой.

У хаце было ўжо амаль зусім цёмна. Пахла сапраўды свежым малаком, хоць гаспадыня, дарэчы, зусім яшчэ маладая, дзябёлая жанчына, відаць, ужо даўно ўладкавалася з сырадоем, а цяпер толькі паласкала гарачай вадой дайніцу. За сталом сядзелі і аблізваліся, як сытыя кацяняты, двое малых дзяцей: хлопчык і дзяўчынка, гадоў па тры, па чатыры кожнаму. У абоіх у руках былі бязвухія жасцяныя кубкі, відаць ужо зусім пустыя. Дзеці ўставіліся на незнаёмых круглымі, як у сыча, вачамі, і мурзатыя тварыкі іх застылі ў нейкім чаканні.

— Брысь на печ! — зыкнуў на іх бацька, падышоўшы да стала.

Дзеці спалохана пакідалі на стол кубкі, а дно за адным шмыганулі з-за стала і ў той-жа момант апынуліся каля запечку. Дзяўчынка, як большая, трохі лягчэй узабралася на даволі высокую, з роўнымі кантамі, ;печ, а хлопчык, баязліва аглядваючыся на бацьку, сяк-так ускарабкаўся на мяшок з пашнёю, што стаяў на лаўцы ля печы, і павіс жывоцікам на гэтым мяшку. Нейкі час ён узбіраўся далей, старанна махаў пульхнымі ножкамі, а потым выбіўся з сілы і пачаў плакаць. Дзяўчынка падпаўзла на край печы і падала яму рукі.

Гаспадар выйшаў у сенцы, чутно было, як ён там заляскаў цяжкай завалай, потым шчыльна прычыніў за сабою хатнія дзверы і замкнуў іх на ўнутраны замок. Паклаўшы доўгі, як шворан, ключ у кішэню, сеў ля стала.

— Сядайце! — кінуў ён дзяўчатам і, зірнуўшы на дзверы, дадаў: — Гэта я для большай нэўнасці. Ходзяць тут усякія...

Зіна, не падаючы выгляду, што ў яе з’яўляецца падазронасць, села на лаўку каля мыцельніка i прыцягнула за руку да сябе Святлану. Дзяўчынка ўстрывожана глянула Зіне ў вочы, але, убачыўшы там спакой, падсела на лаўку ўпэўнена i вольна, нібы дома. Клуначак з рук Зіны яна паклала сабе на калені.

— Дык паглядзім, што там у вас, — пачаў гаспадар i на твары яго ўжо не з’яўлялася ніякай усмешкі, а кіслагубасць набывала прыкметы варожасці.

— Паглядзім ды пагаворым заадно. Тут нам ніхто не перашкодзіць. Калі праўду сказаць, то ніякія вашы анучы мне не трэба, сваіх жонка натчэ. Мне трэба ведаць, адкуль вы прыйшлі i хто вас сюды паслаў. Скажаце праўду, пойдзеце з богам сваёй дарогай, а не скажаце, то прыдзецца пагаварыць з вамі іначай, а потым здаць абедзвюх нямецкім уладам.

— Мы здалёк ідзем,— стрымліваючы хваляванне, сказала Зіяа.— 3-пад самай польскай граніды.

— Няпраўда, — ледзяным голасам, але быццам-бы яшчэ без злосці сказаў чалавек. — Учора цэлы дзень сачыў за вамі. Не здалёку вы прыходзілі i не далёка назад пайшлі. Сёння зноў тут. Думаеце, усе дурныя, а толькі вы ўдзвюх разумныя. Або кажыце ўсё, або...— Чалавек па-зверску зыркнуў на гаспадыню, i тая паспешна адышлася да печы, к дзецям.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Да ўсходу сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Да ўсходу сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Акула - Закрываўленае сонца
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
Отзывы о книге «Да ўсходу сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Да ўсходу сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x