вала Зіна i, бадай, усе хлопцы. — Развітаемся таксама з тымі, хто застаўся тут.
Дасюль глядзелі на буданчыкі, на ўсё тое блізкае, дамашняе, што з’явілася за гэты час у лагеры, а цяпер перад зрокам кожнага паўсталі магілы, хоць ix i не відно было адсюль.
— Шагам марш! — скамандаваў Машкін i сам пайшоў наперадзе.
Байцы строем падышлі да могілкаў. На некаторых магілах пачала прабівацца трава, на ёй блішчалі скупыя кроплі расы, а большасць насыпаў яшчэ жаўцела зверху глыбінным жвірам. Байцы знялі пілоткі, застыл! ў жалобным страі. Машкін стаў з аднаго боку магілак, Зіна і Святлана — з другога.
Машкін адчуваў, што трэба нешта сказаць, ды не знаходзіў слоў. Адчуваў ён таксама, што не трэба тут доўга стаяць, бо толькі разжалобіш байцоў, аднак не ведаў, колькі часу адвесці на гэта. Стаяў моўчкі, як і ўсе.
Прайшла хвіліна, другая. Цішыня i спакой у ляску, цішыня і поўная нерухомасць у страі. Яшчэ праз хвіліну нехта з байцоў паварушыўся, у яго пад нагою трэснуў сучок. Машкіна гэта падштурхнула падаць каманду, а Зіна гатова была нават падысці да яго ды папрасіць, каб не спяшаўся. Ёй хацелася яшчэ хоць поўхвілінкі пабыць тут. Кожнага, хто тут ляжыць, яна лячыла, кожнага даглядала. Колькі прайшло цяжкіх, пакутлівых дзён, колькі бяссонных начэй. Дзіцячыя слёзы Святланы ліліся над галовамі гэтых байцоў. Ныла сэрца ад таго, што каб было ўсё патрэбнае для лячэння, калі-б была Зіна сапраўдным урачом, то, магчыма, многія з гэтых нежывых стаялі-б цяпер побач.
— Пайшлі, — раптам зусім ціха і зусім не па-вайсковаму сказаў Машкін.
Байцы самі павярнуліся і сталі адзін за адным. Зіна са Святланай выйшлі наперад. Машкін надзеў пілотку, прапусціў паўз сябе маўклівую калону і з сумам падумаў: «Малая ў мяне каманда, вельмі малая. Большасць людзей засталася тут».
***
Ішлі байцы доўга і прайшлі, здавалася, нямала, а лініі фронта ўсё яшчэ не адчувалася і ніхто пэўна не ведаў, дзе яна была, гэтая лінія. Ішлі ў большасці выпадкаў начамі, да ўсходу сонца, а ўдзень адпачывалі ў жыце або ў лесе. Хада, такім чынам, была не вельмі спорнай, і выходзіла, мабыць, так, што фронт ішоў хутчэй.
Зіне са Святланай было цяжэй у гэтым паходзе, як усім астатнім. Пасля начных маршаў па лясах, па балотах (добра, калі дарога ляжала праз жыта) дзяўчатам трэба было ўдзень праведваць дарогу на наступную ноч. Яны-ж увесь час выручалі групу і ў самым галоўным, у харчаванні. Маладая бульба-скараспелка ўжо сям-там пракідалася на полі, але-ж не заўсёды лёгка было яе напячы, ды і не працягнеш доўга на адной такой бульбе. Зіна нейкім інстынктам адчувала, да каго трэба зайсці, каб распытаць дарогу, у каго папрасіць чаго-небудзь з харчоў або з адзення. Вясковыя людзі амаль заўсёды даверліва сустракалі яе і дапамагалі, чым маглі. У Святланы была цяпер свая шэрая хустка i нават світка. Праўда, усё гэта хатняга гатунку, але-ж Святлане цяпер i зручней было ьыглядаць тутэйшай дзяўчынкай.
Аднаго разу (гэта было ўжо больш як праз месяц пасля выхаду трупы са свайго шпіталя) байцы спыніліся на адным грудку сярод балота i рашылі дні два адпачыць, агледзецца. На другі дзень пад вечар дзяўчаты пайшлі ў бліжэйшую вёску мяняць на прадукты сякія-такія салдацкія рэчы. Разведчыцы ўжо адзін раз наведваліся ў гэтую вёску, немцаў там не было, дык яны ішлі без асаблівай перасцярогі. Што там за рэчы ў іх былі! Вядома, не каштоўнасці якія-небудзь, а тое, што байцы з апошняга маглі адарваць ад сябе: некалькі пар ануч, некалькі ўціральнікаў. 3 пустымі рукамі цяжэй было хадзіць сярод бел ага дня, ды i выпрошваць у людзей не надта лёгка. Лепш ужо, вядома, прапанаваць мяну якую-небудзь, тым больш, што шлях групы ішоў праз заходнія вобласці Беларусі, а людзі тут былі ўсякія.
Непадалёку ад той вёскі, куды ішлі дзяўчаты, стаяў хутар, добра абгароджаны дзе высокім каменем, а дзе пілёнымі плашкамі. Учора дзяўчаты прайшлі паўз гэты хутар не спыняючыся, а сёння спыніліся, бо ўбачылі на брамцы нейкую аб’яву. Не паспелі яны прачытаць і першага радка, як з двара выйшаў пажылы кіслагубы чалавек і, зняўшы кепку, прывітаўся з Зінай:
— Добры вечар, пані.
— Я не пані, — рэзка адказала дзяўчына.
— Дык гэта я..., — чалавек лагодна засмяяўся і кіслагубасць яго адразу знікла. —У нас, ведаеце, так было нядаўна, а можа яно так i будзе. Дык я гэта, ведаеце, па старой звычцы.
— Так ужо не будзе! — рашуча сказала Зіна і ў гэты-ж момант падумала, што дарэмна ўступіла з гэтым чалавекам у спрэчку. Хто ведае, што гэта за чалавек. Ёй трэба было зусім не паказваць тут сябе, але інстынкт пратэсту міжвольна ўзяў верх. Зіна раптам адчула, што вось зараз яна яшчэ больш нагаворыць гэтаму шляхцюку, калі толькі ён пачне даказваць еваё. Але чалавек не палез глыбей у спрэчкі i нават не пакрыўдзіўся на дзяўчыну за яе грозны тон.
Читать дальше