Наташа, гэтыя словы прысвячаю табе. 3 глыбіні жахлівай цемрадзі, з далёкай касмічнай дарогі шлю табе прывітанне. Ты ведаеш, якая бяда навалілася на нас. Мне было вельмі цяжка. Я, здавалася, згубІў усё: сілу волі, трапятанне сэрца, агонь душы, але жыў, змагаўся, чакаў. Ведай: адзінай жыхаркай маёй душы ў гэтыя хвіліны была ты. Я глядзеў у ілюмінатары, бачыў зоры, i мне здавалася, што гэта бляск тваіх вачэй.
Добрая, мілая i далёкая дзяўчына! Я ўспамінаю нашы сустрэчы, тыя некалькі слоў, якія ты мне сказала.
Як мне хочацца пабачыць цябе, пагаварыць хоць праз экран тэлевізара!
Цяпер мне вядома цана смутку, горкага і балючага, па блізкаму, дарагому чалавеку: у душы маёй абудзіліся новыя ўяўленні аб жышіі, аб яго вялікай прыгажосці. Здаецца, я раней глядзеў на свет зружанымі, затуманенымі вачыма.
28 чэрвеня. 14.00.
Змяніўся з вахты. Дзянісаў загадвае легчы адпачыць. Але я не лягу. За ілюмінатарамі ракеты разгортваюцца нябачаныя краявіды.
3-за залацістага берагу Млечнага шляху;
Праплываючы міма чырвонага Марса;
Кружачыся сярод чорных правалаў неба;
Загароджваючы сабой стройныя абрысы Вялікай Мядзведзіцы;
Успыхнуўшы сярод ночы яркім блакітна-бялесым колам,
Набліжаецца да нас —
ЗЯМЛЯ!
Вечная цемрадзь космаса як-бы адступіла перад прыгажуняй-планетай. Неба ўжо не такое страшнае i нязвыклае. Хоць Зямля свеціць адлюстраваным святлом, нам здаецца, што ад яе ідуць, струменяцца патокі цяпла і радасці. Вось калі мы можам цвёрда сказаць: для нас наступала раніца.
Ракета ўжо ляціць не ўслед за Зямлёй, а паварочваецца да мэты нашага падарожжа — Месяца. Віктар час-ад-часу на секунду-другую ўключае атамныя рухавікі. Нам трэба запаволіць імкліва-шалёны палёт!
Што там на Месяцы? Ці давядзецца знайсці загінуўшую «Анаконду»? Які лёс напаткаў Поля Арнола i Роба Пітэрса? Вядома, цяжка ўявіць, што яны жывыя. Небаракі! Катастрофа i да гэтага часу застаецца загадкавай.
Чатыры дні мінула, як наш карабель пакінуў Зямлю. I мы маглі загінуць, трагічна i неразумна. Колькі нечаканасцей падпільноўвала нас, колькі было небяспечных момантаў. Але пільнасць, настойлівасць і вытрымка выратоўвалі.
Ужо даволі вялікі дыск Месяца. Праўда, імы бачым толькі вузкі, прадаўгаваты серп. Зямля ўвесь час вядзе для нас перадачы. Хутка яна возьме на сябе кіраванне караблём.
29 чэрвеня. 3.00.
Хоць воблік Зямлі зацягнуты бялесай дымкай хмар і воблакаў, па ледзь-ледзь прыкметных абрысах мы заўважаем, што яна павернута да нас усходнім поўшар’ем. Вунь там павінна быць Масква. Я на момант уяўляю маскоўскі ракетапорт і, здаецца, выразна бачу, як у напрамку да Месяца, які вынырнуў на небасхіле, паварочваюцца аграмадныя чашы парабалічных антэн.
Я ўключыў тэлевізар і, хоць на экране нікога пакуль не бачу, ветліва ўсміхаюся і дакладваю:
— Зямля! Зямля! «Вулкан» уступіў у зону прыцяжэння Месяца. Маторы выключаны. Хуткасць падзення 2 кілометры ў секунду. Праз пяць гадзін — пасадка!
Серп Месяца расце, павялічваецца. Ніхто не спіць. Мы чакаем сустрэчы з невядомым светам. Хутчэй-бы!
29 чэрвеня. 7.00.
Месяц — пад намі. Яго ўжо нельга назваць Месяцам. Гэта шэрая каменная чаша, якая займае большую палавіну неба і ўжо зусім не свеціць. Выразна i ярка відаць грабяністыя выспы невялікіх гор, контуры раскіданых ланцугамі кратэраў.
Карабель паскарае падзенне. Хутка запрацуюць у насавой частцы маторы. Мы загадзя кладземся на канапкі. Роўна і дакладна працуюць кантрольныя прыборы. 3 заміраючым сэрцам глядзім на іх: хоць бы не падвялі!
29 чэрвеня. 8.00
Ракета затарможана і, зрабіўшы манеўр, ляціць паралельна паверхні Месяца. Хуткасць — 1 590 метраў у секунду, вышыня — 200 кілометраў. Мы радасна махаем рукамі, вітаем суровую планету.
Вось мора Воблакаў, вобады застыўшых кратэраў. Я пазнаю іх. Гэта — Пітаб, Вернер, Пантан, Альмануп, Палібій...
Далей мяжа святла і цемры — тэрмінатар. Хвіліна — і карабель агортвае змрок. Але мы па-ранейшаму добра бачым незвычайны для вока ландшафт, заліты чырванаватым святлом Зямлі.
Праходзіць трыццаць хвілін — і карабель ляціць над поўшар'ем, якога ніколі не бачыў чалавек.
Можа што-небудзь новае, небывалае ёсць тут? Мы прынікаем да ілюмінатараў, пільна сочым, як нячутна сунецца пад намі паласа акамянелых пейзажаў Месяца, якая нібы раскручваецца з аграмаднага рулону. Тыя-ж шырокія шчыліны, правалы, востраканечныя ўцёсы, горы кратэраў з закругленымі вяршынямі.
— Алег, уключы дозіметрычныя апараты. Хутчэй! — загадаў раптам мне Дзянісаў.
Читать дальше