Мікола Гамолка - Цытадэль неба

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Гамолка - Цытадэль неба» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цытадэль неба: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цытадэль неба»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цытадэль неба — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цытадэль неба», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А што такое? — не зразумеў я ўсхваляванасці Івана Іванавіча.

— Мы-ж павінны адшукаць «Анаконду». А гэта не вельмі проста зрабіць. Бачыш, якія тут каменныя сутарэнні. Апараты нам адразу пакажуць: дзе радыёактыўнае выпраменьванне — там i шукай загінуўшую ракету.

— Праўда,— згадзіўся я і націснуў на кнопкі. Цяпер Віктар і Дзянісаў сачылі за Месяцам з акна, а я — па паказаннях апаратаў. Мінула ўсяго некалькі кароткіх хвілін — гляджу, а на шкле рэнтгенометра захісталася страла і паволі папаўзла ўгару.

— Іван Іванавіч,— закрычаў я.— Ракета недзе тут. Мы трапілі ў зону магнітнай радыёактыўнасці. 50 рэнтген у гадзіну!

Дзянісаў стаяў ля акна не зварухнуўшыся. Ен, мабыць, не губляў надзеі заўважыць не толькі месца катастрофы, але і жывых членаў экіпажа ракеты. Я разумеў яго. Ндарэчна было ўявіць, што Поль Арноль i Роб Пітэрс недзе ляжаць мёртвыя пад абломкамі свайго карабля. Як хацелася ўбачыць іх жывых, выратаваць!

Калі я зноў паглядзеў на паказанні рэнтгенометра, мяне ахапіў страх: 200 рэнтген у гадзіну? Ад разбітага атамнага рэактара «Анаконды» не можа быць такая радыёактыўнасць, ды яшчэ на вялікай плошчы...

Я хацеў крануць Дзянісава за плячо, але ён сам, як-бы адчуваючы нешта нядобрае, павярнуўся да пульта кіравання і паглядзеў на шкалу апарата.

Скулы яго ледзь прыкметна ўздрыгнулі.

— Якое адкрыццё! Але яно можа нам дорага каштаваць,— сказаў ён стрымана.— Такіх магутных залежаў уранавых i торыевых руд нiдзе няма на Зямлі.

Пакуль мы прымалі меры перасцярогі супраць нябачаных праменняў, зона небяспечнай радыёактыўнасці засталася ззаду.

28 чэрвеня. 10.00.

Мінула 2 гадзіны 7 хвілін 38 секунд. Наш «Вулкан» зрабіў кругавы аблёт вакол серабрыстага шара, пакрыўшы адлегласць 12 177 кілометраў. Знойдзены яшчэ тры мясціны, дзе заўважаны радыёактыўныя выпраменьванні. Мы іх старанна сфатаграфавалі і нанеслі на карты. Цяпер абавязкова будуць знойдзены рэшткі загінуўшага карабля, па якіх мы прачытаем сумную гісторыю людзей, што ступілі на новую нязведаную планету.

29 чэрвеня. 10 гадзін 15 хвілін.

Ура! Апошняе тармажэнне! «Вулкан» ідзе на пасадку. Мы з затоеным дыханнем сочым, як ракета паступова набліжаецца да паверхні Месяца. Іван Іванавіч вядзе рэпартаж для Зямлі, расказвае, удакладняе даныя аб ландшафце. Цікава назіраць за гарызонтам. Ён, нібы гумавы, — звужаецца, сціскае далягляд. Удалечыні і з бакоў відаць горы. Хвіліна — i ix ужо няма, яны як-бы ўраслі ў сярэдзіну планеты.

Нарэшце... О, што гэта? Ілюмінатары і шырокае акно абсерваторыі засланіў густы, непраглядны змрок. Я схапіўся за штурвал, міжвольна заплюшчыў вочы. Што рабіць? Даць поўны наперад?

Але на маё плячо раптам лягла рука Дзянісава. Я павярнуўся. Іван Іванавіч гразіў мне пальцам.

— Што гэта? — спытаў я спалохана.

У гэты момант нас штурханула, выключыліся маторы, i адразу панурая маўклівасць агарнула наваколле.

Нічога не разумеючы, я паглядзеў у вокны. За імі па-ранейшаму стаяла цемрадзь.

— Мы трапілі ў воблака пылу, — нарэшце сказаў Дзянісаў.

Неўзабаве пачалася падрыхтоўка да выхаду з ракеты.

29 чэрвеня. 10 гадзін 20 хвілін.

Іван Іванавіч закончыў рэпартаж. Перад намі ўспыхнуў экран тэлевізара. Рассунулася заслона, і мы ўбачылі твар прэзідэнта Акадэміі навук. Ен глядзеў на нас уважліва, з усмешкай. Потым, пакратаўшы вусы над пухлай губой, жартаўліва сказаў:

— Гэта вы, Іван Іванавіч? Дзень добры, дарагі! Якое надвор’е там у вас?

— Чакаецца град, Аляксей Гаўрылавіч, — у тон яму адказаў начальна экспедыцыі. — 3 каменьчыкаў і валуноў, — дадаў ён праз момант. — У нас тут дзіравае неба...

— Калі так, беражыцеся,— i раптам сур’ёзна сказаў: — А цяпер дазвольце, дарагія таварышы, павіншаваць вас з перамогай! За вамі сочыць увесь свет. Совецкія людзі і ўся наша вялікая Радзіма спадзяюцца, што вы з чэсцю выканаеце заданне совецкага ўрада. Ад душы радуемся вашым поспехам!

Ніколі яшчэ я не бачыў такіх шчаслівых твараў, якія былі ў Дзянісава і Віктара. Праўду кажуць — сіла перажыванняў залежыць ад сілы жаданняў...

— Мы — на Месяцы! Вось яна,

Перакапаная, зрытая глыбокімі чорнымі шчылінамі;

Застаўленая ўцёсамі і вяршынямі хрыбтоў;

3 праваламі кальцавых кратэраў;

3 морамі і акіянамі, у якіх ніколі не было і кроплі вады;

Вузкая і цесная пад чорным скляпеннем неба;

Квітнеючая ў праменнях Зямлі і Сонца;

Невядомая, нязнаная, суровая —

ДАЛЯЧЫНЬ.

Мы спускаемся з ракеты па вузкай дзюралевай лесвіцы, мы нарэшце ступаем на глебу Месяца, ступаем асцярожна, спачатку спрабуючы яе дотыкам чаравікаў, каб нечакана не праваліцца ў багну. Нічога, глеба як глеба. Трымае нас, трымае ракету.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цытадэль неба»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цытадэль неба» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Цытадэль неба»

Обсуждение, отзывы о книге «Цытадэль неба» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x