Мікола Гамолка - Цытадэль неба

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Гамолка - Цытадэль неба» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цытадэль неба: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цытадэль неба»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цытадэль неба — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цытадэль неба», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзень добры, начное свяціла, халодная i спякотная пустыня! Мы, нарэшце, прывезлі табе чалавечую ласку і любоў. Бяры, карыстайся!

Тысячы год людзі марылі зблізку паглядзець твае прасторы, пакратаць рукамі тваю глебу... I гэта здзейснена.

Іван Іванавіч Дзянісаў падымае кавалачак глебы Месяца, размінае на далоні, паказвае нам.

— Дальбог, — кажа ён з усмешкай, — тут смела можа расці пшаніца...

Позірк шукае дарог i сцежак. Iх тут няма. Мы робім першыя крокі.

Лёгкаcць рухаў, незвычайная зухаватасць ахоплівае нас. Віктар падскоквае, потым мы бяжым наўздагонкі.

Стой! Хопіць! Дзянісаў уздымае руку і кліча падысці. Што такое?

Назад, у ракету! Мы не павінны губляць і хвіліны часу — за работу, за работу!

Я застаюся ўнізе. Дзянісаў і Віктар выносяць з карабля розныя скрынкі і перадаюць мне. Я іх беражліва складваю ў доўгі штабялёк. I вось Іван Іванавіч дае мне кірку, нечым нагружае і Віктара. Мы ўтраіх ідзем да высокай скалы, што стаіць непадалёку. Па выступах і вуглаватых краях узбіраемся «на самую вяршыню. Дзянісаў загадвае на сярэдзіне каменнай пляцоўкі выдзяўбці дзірку.

Сыплюцца ўдары кіркі. Скала дрыжыць,разбуджаная працай.

Гатова! Я распростваюся, адыходжу ў бок.

Дзянісаў надзейна ўмацоўвае на скале высокі металічны шост з блокам і драцяным тросікам, і я ўздымаю Сцяг. Совецкая краіна і людзі ўсёй планеты бачаць на экранах сваіх тэлевізараў хвалюючую, незабыўную падзею.

Палотнішча чырвонага сцяга нерухома застывае ўгары. Мы апладыруем, са шчырым захапленнем крычым «ура».

Пасля Іван Іванавіч Дзянісаў разразае чырвоную нітку на пакрывале, што накінута на нейкую высокую скульптуру.

Хто гэта? На нас, на ландшафт застыўшага царства прыветліва i як-бы крыху здзіўлена глядзіць стары чалавек у старамоднай вопратцы i капелюшы.

— Цыялкоўскі! — ускрыкваем мы ад захаплення... — Дык вось хто быў у нас камандзірам карабля!

Я прыгінаюся і чытаю надпіс, высечаны на мармуры пастамента:

«Асноўны матыў майго жыцця — зрабіць што-небудзь карыснае для людзей, не пражыць дарэмна жыцця, правесці чалавецтва хоць крыху ўперад. Вось чаму я цікавіўся тым, што не давала мне ні хлеба, ні сілы. Але я спадзяюся, што мае работы, — магчыма хутка, а магчыма і ў аддаленым будучым, — дадуць грамадству горы хлеба i бездань магутнасці».

— А цяпер, сябры, дастаньце компасы, вызначым сваё месца, — загадаў Іван Іванавіч. — Гатова?

— Гатова, — адказалі мы. — Але дзе-ж тут Поўнач?

Дзянісаў робіць шырокі жэст рукой, паказвае на яркае сузор’е Арла. Мы арыентуемся. Аказваецца, у Месяца ёсць магнітнае поле. Цудоўна! Яно нам вельмі дапаможа ў складанні карты, у пошуках «Анаконды».

Праз поўгадзіны мы зноў адпраўляемся ў дарогу. На ўсякі выпадак надзейна закрываем дзверы камеры-шлюза.

Вакол пануе цішыня, вечны спакой. Крокі нашы гучаць у гэтым свеце гулка і цвёрда.

Па Месяцу ідуць пераможцы!

Раздзел дваццаць чацвёрты

Перад вачыма Роба Пітэрса нечакана вырасла нейкае страшыдла. Калматае, вогненнае, яно кацілася проста на яго, пагражальна грукала магутнымі коламі, засцілаючы далягляд клубкамі чорнага дыму. Цела сціснулася ў тугі камяк, у горле перахапіла дыханне. Стала страшна i жудасна. Хацелася бегчы, уцякаць. Але куды? Ззаду — чорная шчыліна, правал. Ступіш крок — і паляціш у бяздонне.

Роб зрабіў намаганне закрыць твар рукамі i перад ім ужо не страшыдла, а звычайны дачны цягнік. Вокны вагонау адчынены, ля іх стаяць дзеці.

О, літасцівы божа! Чый гэта твар у акне будкі паравоза? Ды гэта-ж Рывера, яго жонка! Яна махае прыветліва рукой, на яе вуснах усмешка. Няўжо за час яго адсутнасці жонка стала машыністам i самастойна водзіць цягнік?

Раптам паравоз крануўся з месца. У кожным вагоне ля адчыненага акна стаяць яго дзеці. Так, так, вунь цыбаты Боб, у другім вагоне — шчабятуха Мэры, а далей самы маленькі — Марк.

Роб хацеў крыкнуць, але нешта надавіла на грудзі, а цягнік раз’юшаным вогненным д’яблам паімчаў у далячынь.

Рывера, спыні на хвіліну дягнік! Скажы, ці паправілася ты. Родная, чуеш?

Але вогненны д’ябал ужо далёка. Толькі дяжкі гул колаў ды трымценне рэек яшчэ даносілася да слыху.

А ён стаяў ужо не ля нейкага бяздоння, а на бязлюднай ціхай станцыі, поўнай агнёў.

Божа, колькі тут рэек? Але нідзе ніводнага паравоза. Як-жа ён дагоніць жонку, дзяцей? Бегчы ўслед? Не, лепш ён крыкне моцна, на ўвесь свет. Яна пачуе яго, абавязкова пачуе! I Роб, сабраўшы сілы, закрычаў:

— Родная, ты паправіла-ася?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цытадэль неба»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цытадэль неба» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Цытадэль неба»

Обсуждение, отзывы о книге «Цытадэль неба» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x