Маторчык страляе белым полымем, падганяе ў спіну. Даволі! Скала недалёка, i цяпер можна спакэйна планіраваць. Лёгкі штуршок—i Роб адчуў пад нагамі а пору. Унізе на многія мілі раскінулася плоская даліна, дзе-ні-дзе перасечаная глыбокімі шчылінамі і перакрэсленая вуглаватымі, панурымі ценямі.
Роб крыкнуў, і яго трывожны, поўны адчаю голас загучаў у эфіры. Пачуцце нейкага страху, адзіноты агарнула душу.
Роб заплюшчыў вочы, скрыжа-ваў на грудзях рукі і пачаў пільна прыслухоўвацца да навушнікаў... Што гэта за гўкі ён чуе? Ці не ўявілася яму? I дзіўна—чуваць не голас, а нейкі хрып.
— Поль? Гэта вы? Адкажыце, капітан. Я вас шукаю. Чуеце, Поль? Я—Роб, Роб...
Поль адказваў вельмі ціха, блытана, i Роб здагадаўся, што капітан карабля знаходзіцца ў непрытомнасці.
Хутчэй на дапамогу! Смерць стаяла над Полем, адлічваючы апошнія хвіліны яго жыцця.
Роб адштурхнуўся ад скалы і, уключыўшы на ўсю магутнасць маторчык, паімчаўся, як страла, туды, адкуль па эфіру даносіўся глухі прадсмяротны чалавечы стогн.
Поль ляжаў нерухома, як труп. Ад нядобрага прадчування ў Роба задрыжалі рукі. Ён схіліўся над Полем і замяніў балон. Калі да рота пакутніка хлынуў струмень асвяжаючага кіслароднага пітва, ён раптам варухнуў вуснамі і пачаў ціха дыхаць.
Роб за палёгкай уздыхнуў: ён выратаваў ад смерці чалавека. Цяпер ён не адзін на гэтай дзікай, пустыннай планеце. Разам з Полем яны будуць змагацца за сваё існаванне, разам будуць глядзець на Зямлю, успамінаць яе прыгожыя, мілыя сэрцу краявіды, шкадаваць аб сваім недарэчным лёсе.
Роб азірнуўся. Чорныя жорны неба прыкметна павярнуліся. На схіле неба вісела Зямля.
Цяпер спяшацца не было куды, i Роб, прываліўшыся спіной да круглага каменя, стаў чакаць, пакуль не вернуцца да Поля страчаныя сілы.
***
Роб прачнуўся ад прыемнага i радаснага прадчування. Яму здалося, што яго цалуе жонка, моцна, горача абдымае i нешта шэпча, шэпча... Ен расплюшчыў вочы і тут-жа зноў заплюшчыў іх: проста ў твар яму свяціла нізкае Сонца, якое толькі вынырнула з-за чорнага небасхілу.
Поль, выцягнуўшыся на ўвесь рост, спаў моцна, спакойна.
Вакол, колькі мог ахапіць позірк, ляжала санлівая, акамянелая далячынь. На ёй выдзяляліся два колеры фарбаў—зіхатліва яркі ад сонечных праменняў, і журботны, вугальна-аксамітны, што стваралі аграмадныя косыя цені ад уцёсаў, каменных скал і чорных сопак.
Роб не меў ніякага ўяўлення аб часе. Колькі ён спаў, Роб не ведаў. Але калі ўзышло Сонца, значыць, настала раніца. Раніца на Месяцы нічым не адрозніваецца ад заходу,—нідзе не бачна ні росаў, ні інею, ні цёплых хмарак.
Сонца свяціла без мігцення, роўна, абыякава, без той гульні святлом, праменнямі і ценямі, як гэта бывае на Зямлі.
— Містэр Поль, уставайце!—крануў Роб за плячо капітана карабля.—Добрай раніцы!
Поль нешта замармытаў, пацягнуўся і расплюшчыў вочы. Потым у здзіўленні падхапіўся на ногі, азірнуўся.
— Ой, дзе я?
— На той-жа самай дарозе,—адказаў Роб, усміхаючыся,—па якой вы ішлі ў пекла.
— Божа, літасцівы божа, ты выратаваў мяне...—зашаптаў Поль і ўскінуў угару рукі.—Ты прыслаў да мяне Сонца і майго вернага слугу Роба...
Роб глядзеў на рослую постаць капітана карабля, на яго асветлены сонцам твар і радаваўся: чалавек вяртаўся да жыцця.
— Няўжо гэта не сон?—гаварыў Поль, нібы не верачы, што некуды зніклі яго жахлівыя пакуты...—Зноў нада мной зорнае неба, пад нагамі цвёрдая глеба. Роб,—звярнуўся ён да негра.—Як ты знайшоў мяне? Адкуль з’явіўся кісларод? Я-ж задыхаўся, паміраў...
— О, містэр Поль,—не без задавальнення прамовіў Роб.—Нам пашанцавала,—і падрабязна расказаў аб усім.
Калі ён паведаміў, што ў ракеце знайшлося дваццаць паветраных балонаў, ежа i вада, Поль ажывіўся:
— Цудоўна! Мая зорка яшчэ не пагасла,— сказаў ён i тут-жа адчуў, як яго ахапіла салодкае, ліхаманкавае пачуццё радасці жыцця. Ён доўга стаяў, прыняўшы важную паставу, потым прыжмурыўся, раптам запытаў:
— Скажы, Роб, ты знайшоў толькі дваццаць балонаў. А не больш?
— Навошта, сэр, такое пытанне?—пакрыўдзіўся Роб.
Поль прамаўчаў. Але яго затоеную думку лёгка можна было прачытаць на твары. Ён не верыў. Горка і крыўдна стала на душы Роба.
— Хадзем! — сказаў ён ціха і пачаў шукаць вачыма сузор’е Арыёна.— Я вам усё пакажу...
Яны ляцелі ў глыбокім маўчанні. Сонца заставалася за спііной і з кожнай хвілінай ніжэй і ніжэй апускалася над небасхілам.
Дзіўная з’ява! Яно заходзіла ў тым-жа баку, у якім узышло. Гэта тлумачылася проста: Месяц вельмі марудна коціцца вакол сваёй восі, і падарожнікі абганялі яго рух.
Читать дальше