Мікола Гамолка - Цытадэль неба

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Гамолка - Цытадэль неба» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Цытадэль неба: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Цытадэль неба»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Цытадэль неба — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Цытадэль неба», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Чую, сэр. На зборы застаецца дваццаць хвілін. Трэба ў апошні раз чаго-небудзь з’есці...

— Мудрае рашэнне, — задаволена адказаў Поль, i яны, сеўшы за спецыяльны столік, пачалі старанна падсілкоўвацца.

Пакутлівы смутак па роднай зямлі агарнуў сэрца Роба. Ён уявіў сабе на момант шумныя, ажыўленыя вуліцы і плошчы гарадоў, гаманлівыя натоўпы людзей. Як жывыя, паўсталі перад ім вобразы дзяцей з бесклапотнымі ўсмешкамі на тварах, кучаравымі валасамі. Там — радасць, шчасце, весялосць!.. Як усё гэта далёка для іх і недасягальна.

Палонныя Месяца! Яны хацелі першымі ступіць на яго глебу, парушыць сваімі крокамі вечную цішыню мёртвай пустыні... А сталі першьпмі ахвярамі... Было прыкра, балюча адчуваць сваю асуджанасць, бездапаможнасць.

У цеснай, залітай асляпляльным святлом каюце стаяла цішыня. Поль еў спяшаючыся, глытаў ежу цэлымі кавалкамі, не перажоўваючы. Ніхто на свеце, мабыць, так не рыхтаваўся быць перад смерцю сытым, як ён.

Робу здавалася, што ўсё гэта адбываецца ў нейкім дзіўным недарэчным сне. Ён таксама спяшаўся: час быў няўмольныім сведкам і суддзёй.

— Капітан, пара! —ускочыў нарэшце з крэсла Роб. — У запасе ў нас толькі сем хвілін. Глядзіце — пад ракетай Месяц.

Сапраўды, за тоўстым шклом ілюмінатараў зорная дарожка чорнага бяздоння замянілася на залацістую істужку знаёмых краявідаў мёртвай планеты.

Поль запхнуў у рот апошнюю плітку шакаладу, выцер губы і, схапіўшы бутэльку з вадой, выпіў яе ўсю да дна.

Апранаючы касцюм, ён загадаў:

— Роб, ты забярэш атамны снарад. Яго мы ўзарвем, каб падаць на Зямлю сігнал. Я вынесу балоны з паветрам. Колькі можна пакладзі ў касцюм шакаладу і бутэлькі з вадой. Зразумела?

— Так, сэр!

— Пайшлі!

Аўтаматычна адчыніліся дзверцы двайнога люка-шлюза. Роб у апошні раз акінуў вачыма ўтульную каюту, якая так добра служыла ім за ўвесь час падарожжа. Для чаго яны імкнуцца ашукаць самі сябе? Хіба можна суцешыць сэрца тым, што на некалькі гадзін будзе аддалена імгненне смерці? Ці не лепш памерці свабодна, у прывычнай абстаноўцы каюты, а не ў нязграбным і цяжкім касцюме, у якім давядзецца пакутаваць, галадаць i, нарэшце, задыхнуцца ад недахопу паветра.

— Скачы! — крыкнуў у мікрафон Поль і першым вылецеў у прастору.

Роб адчуў, як нейкі цёплы, лёгкі струмень абмыў сэрца. У вочы ўдарылі яскравыя патокі святла. Унізе паварочваўся голымі каменнымі бакамі Месяц. Усё было відаць да драбніц. Вось кратэры Герадот і Арыстарх. Далей разлягалася знаёмая раўніна мора Дажджоў. I ўсюды, куды ні глянь, — кругі вялікія, сярэдніх памераў і зусім малыя, якія нагадваюць варонкі ад выбухаў. Здавалася, гэта быў нейкі палігон.

— Роб, клянуся небам, ты наслаў на мяне нейкі туман, — закрычаў у мікрафон Поль.

— У чым справа, капітан?

— Я забыўся ў ракеце пісталет...— Поль сказаў гэтыя словы такім разгубленым, трывожным голасам, быццам там пакінуў усё сваё багацце.

Роб нічога не адказаў, толькі азірнуўся і дакорліва паглядзеў на скурчаную, нязграбную постаць Арноля. Яны ляцелі на вышыні ста кілометраў. Уперадзе нябесных падарожнікаў сунулася металічная грамада касмічнага карабля.

— Капітан, пара зніжацца, — закрычаў Роб і ўключыў свой рэактыўны рухавік, каб затармазіць палёт. Адразу-ж здалося, быццам ён трапіў у ваду і з цяжкасцю прабіраецца наперад. Касцюм шчыльна прылёг да грудзей, сціснуў іх. Хуткасць змяншалася. Ракета, наадварот, як-бы паскорыла палёт, імкліва панеслася ўдалячынь і неўзабаве знікла за вострымі зазубрынамі чорнага небасхілу.

Два чалавекі, нібы дзве крылатых дзіўных істоты з нейкага фантастычнага свету, ляцелі над панурай каменнай пустыняй Месяца.

Раздзел дваццаты

У яго аслабелі рукі і ногі, ён дрыжаў. Спазмы душылі грудзі, у галаве стаяў нудны, працяглы звон. Але чалавек неяк яшчэ знаходзіў у сабе сілы і ціха, з вялікім, пакутлівым намаганнем варушыў вуснамі, гаварыў. Можа ён вымольваў у ворага літасць? Не, ён як няшчасны замярзаючы жабрак, стаяў перад зачыненымі дзвярамі і прасіў паратунку.

Звон у галаве рабіўся больш надакучлівым. Вось ужо і на вочы наплыў туман. Сэрца ў грудзях не б’ецца, а трапеча, уздрыгвае, як параненая птушка. Хутка — канец. Але яшчэ трэба сказаць слова, яшчэ...

Ён гаварыў і глядзеў у адну кропку. Яна блішчэла для яго іскрынкай надзеі, прымушала пакутаваць, змагацца, жыць.

Колькі прайшло часу ў такім стане, чалавек не ведаў. Але ён выразна бачыў, як паступова вакол яго згушчалася цемра, як пачалі драбнець рассыпаныя навокал зоры. I ён адчуў раптам нейкую дзіўную лёгкасць. Саладкаватая стома агортвала ўсё цела. Прыходзіў супакойваючы, жаданы сон. Чалавек засынаў не засынаў, а паміраў...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Цытадэль неба»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Цытадэль неба» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Цытадэль неба»

Обсуждение, отзывы о книге «Цытадэль неба» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x