I ўсё-ж вочы яшчэ з надзеяй углядаліся ў жорсткі халодны метал дзвярной ручкі ракеты. Ці то позірк яго вачэй быў такі гіпнатычны, ці то яго пачулі на Зямлі, але раптам... дзвярная ручка нарэшце павярнулася, i чалавек убачыў перад сабой авальную адтуліну камеры-шлюза. Ён зняможана заміргаў павекамі, не верачы ў гэтую нечаканую праяву. «Гэта ўсё прывід, падман, — запэўняў ён сябе. — Гэта дражніцца са мной жыццё...»
Каб праверыць, ці адкрыты люк на самай справе, трэба напружыць сілы, рухацца. А так не хочацца гэта рабіць. Прыемна ляжаць, не варушыцца, ні аб чым не думаць.
Але чалавек яшчэ быў жывы, яшчэ, як у нейкім цяжкім тумане, у галаве блукалі апошнія запозненыя дуімкі, i ён не мог паддацца чарам смерці.
Ён натужыў мускулы ног, глыбока ўздыхнуў і зрабіў асцярожны рух. Выцягнутыя наперад рукі абапёрліся аб стальную абшыўку дзверцаў, і ён увайшоў у камеру-шлюз.
У той-жа момант дзверы зачыніліся. Убаку нешта зашумела, загуло. Чалавек інстынктыўным рухам рукі націснуў на спецыяльны клапан шлема. Шлем адкрыўся, i чалавек зняможана асунуўся на падлогу. Яму раптам здалося, што ён паляцеў некуды ў бяздонне...
Колькі часу прайшло, пакуль чалавек апрытомнеў, ён не ведаў. Абудзіўся ён нечакана ад радаснага адчування бунтуючага навокал жыцця. Яму здавалася: недзе ўгары над ім сунуцца вільготныя шчыльныя хмары, шугае напорысты вецер i па даху пастуквае тугімі кроплямі дождж. Шчаслівая ўсмешка мільганула на яго вуснах. Чалавек не мог паварушыцца, расплюшчыць вочы, бо баяўся, што раптам усё гэта знікне i да яго вернуцца пакуты, страх, смерць...
Ён раней ніколі не заўважаў смаку паветра і быў перакананы, што яно яго не мае i мець не можа. Як ён моцна памыляўся! Цяпер ён дыхаў i адчуваў, што паветра не толькі салодкае, пяшчотнае, духмянае, — яно свяжэйшае за ваду, смачнейшае за самую лепшую на свеце страву...
Ён адчуваў, што да яго вярнулася жыццё. Ужо рукі і ногі маглі свабодна рухацца, іх скоўвала цяпер толькі цяжкая вопратка.
Чалавек устаў. Цяпер ён быў ўжо не проста чалавек, а Макс Вэл, вялікі пакутнік i не меншы шчасліўчык, былы штурман ракеты «Анаконда», ён азірнуўся і скінуў касмічны касцюм. Каюта-шлюз напоўнілася паветрам, i адразу замоўклі ўбаку электрычныя помпы. Макс націснуў на зялёную кнопку. Бясшумна расчыніліся створкі сцяны, і ён увайшоў у каюту ракеты.
Са столі лілося мяккае блакітнае святло, ззялі чысцінёй сцены, стол, падлога. Уперадзе віднелася штурманская рубка з безліччу рознастайных цыферблатаў, лямпачак, кнопак і рычагоў.
Макс павярнуўся, i яго позірк спыніўся на маленькай скрыначцы, на якой ляжалі яблыкі і чорная гумавая бутэлька. Макса нібы нехта падштурхнуў уперад.
Лёс? Так, ён пакуль яшчэ беражэ Макса! Макс раптам адчуў тупы боль у жываце. Гэта былі пакуты голаду. Ен-жа нічога не еў больш сутак. Адразу яго ахапіла прагнае, няўтольнае жаданне: есці, есці!
Уздрыгнулі рукі, у асмяглым роце раптам з’явілася сліна. Ён не падышоў, а падбег да століка, схапіў яблык, запіхнуў яго ў рот і пачаў есці. Потым запіў малаком, якое было ў чорнай бутэльцы. Макс піў, заглушаючы смагу і голад, і не мог паверыць свайму нечаканаму шчасцю.
Некалькі хвілін назад ён быў асуджаны на смерць, біўся, заціснуты яе кастлявымі пальцамі, і вось ято пачулі, прышлі на дапамогу, выратавалі!..
Тут, у каюце, ён знайшоў не толькі святло, цеплыню, паветра, адпачынак. Яго тут як-бы загадзя чакалі. Нават падрыхтаваны яблыкі, малако. А калі пашукаць, дык тут яшчэ што-небудзь знойдзецца...
I раптам — што гэта? Аварыя, катастрофа? Балючы ўдар па галаве збіў Макса з ног, i ён, як падкошаны, зваліўся іна падлогу. Рукі інстынктыўна ўчапіліся за нейкую металічную скабу.
Не паварочваючы галавы, Макс прыслухаўся. Чаму-ж нічога не валіцца на яго, не трашчыць, не грукоча? Калі-б адбылося сутыкненне з метэарытам, у адно імлненне знікла-б з каюты і паветра. Але-ж ён жывы, дыхае і навокал пануе ранейшая цішыня.
Значыць, нешта адбылося іншае? Ен хацеў быў павярнуцца, каб паглядзець на каюту, але тут-жа прыціх, затаіў дыханне. За яго спіной выразна пачуліся нейчыя крокі.
Маці родная! Няўжо ён тут не адзін?
У прадчуванні наступнага ўдару Макс напружыў мускулы, падцягнуў да трудзей ногі. Але, мабыць, яго больш не збіраліся біць. Наадварот, нехта стаў над ім, нагнуўся i цяжка засоп над вухам.
I што за праява? Яго цалуюць? Не, гэта не памылка! Ен выразна адчуў на сваёй шчацэ дотык мокрых губ.
Сэрца яго забілася весялей, калі ён уявіў, што тут можа быць жаночая асоба. «Гняўлівая, але-ж i ласкавая», — прыйшла першая думка, ён падрыхтаваў усмешку, смела пазярнуўся ў бок.
Читать дальше