— Іван Іванавіч, прыехалі!—напомніў я Дзянісаву. Ён расплюшчыў вочы, здзіўлена азірнуўся. Вядома, ён не спаў, а нешта пакутліва абдумваў. Выйшаўшы з кабіны, Дзянісаў паспешна пайшоў па алеі. Я — за ім следам.
I вось мы сядзім у круглай зале, у якой пануе поўзмрок. Уздоўж сцен — шчыты кіравання, аграмадныя матавыя экраны. Яны пульсуюць безліччу рознакаляровых кропак.
Дзянісаў кіўком галавы прывітаўся з аператарамі радыёлакатараў, сеў ля экрана, на якім адразу ўбачыў сілуэт ракеты «Анаконда».
— Сігналаў няма? — спытаўся ён.
— Няма, Іван Іванавіч.
Да самага вечара прасядзеў Дзянісаў ля апарата, запісваў даныя палёту ракеты, вызначаў яе арбіту. Потым падняўся, з горыччу сказаў:
— Заўтра ракета разаб’ецца аб скалы. Трэба дапамагчы людзям! Праверце яшчэ раз і паведаміце мне...
І толькі ен падышоў да дзвярэй, як на сценах раптам загарэлюя чырвоныя агеньчыкі лямп. У зале пачуўся нізкі гудок, збоку ўспыхнуў невялікі экран тэлевізафона.
Я ледзь не аслупянеў ад нечаканасці. Мне проста ў вочы глядзела Наташа. Твар яе быў усхваляваны, трывожна гарэлі вочы.
— Начальнік аператарскай! Таварыш начальнік, — гаварыла яна з нейкай роспаччу ў голасе. — 3 ракеты «Алмаз» ідуць дзіўныя сігналы. Уключаю центральную залу. Слухайце!
Дзянісаў крута павярнуўся, ускінуў галаву. Аднекуль, як быццам з-пад столі, даляцеў ледзь чутны шэпт на англійскай мове:
— Адчыніце дзверы «Алмаза». Адчыніце... задыхаюся!..
Раздзел дзевятнаццаты
— Роб, я звар’яцеў ці мне прыснілася? Што гэта Макс нарабіў? Ён-жа загубіў сябе! — гаварыў разгублена Поль Арноль.
Роб стаяў ля ілюмінатара, прыціхлы, задумлівы. Праз зорную мітуеню чорнага неба прад ім паўставала постаць хворай, зняможанай жонкі. Ці не яна гэта гаворыць, шэпча пасінелымі вуснаімі:
— Роб, ты загубіў сябе...
Ён усё, усё помніць да драбніц. Рывера чула сэрцам бяду. Яна не была рада тым пяцістам доларам, якія ён з гонарам палажыў у яе руку ў той дзень, калі быў залічаны ў экіпаж ракеты.
— Гэта грошы, якія не зароблены мазалём. Роб, адумайся. Пашукай другую работу. Я пачакаю... Я не памру...
Яна ўжо не магла гаварыць. У грудзях нешта хрыпела, яе біў знясільваючы кашаль. Рывера глядзела з папрокам. Жыццё пакідала яе, адны вочы, глыбокія, запалыя, яшчэ гарэлі агнём, бачылі святло, людзей, жылі, адлюстроўваючы чалавечае жаданне, трывогу, клопаты.
Ён не ўтрымаўся, заплакаў. Яна пагладзіла яго валасы, пацалавала. Яму здалося, што жонка дакранулася вуснамі да самага сэрца. Яно балюча сціснулася, устрапянулася.
— Пашкадуй дзяцей. Загінеш ты, не дацягну да восені i я. Яны застануцца сіратамі... Роб...
Разбіты, як громам, страшным папярэджаннем, ён не мог паварухнуцца. Ён складаў планы, як на крыллях ляцеў дадому, несучы гэтыя грошы, каб абрадаваць жонку, дзяцей. I атрымалася, што ён прынёс пакуту i страх.
I толькі тады, калі ў вузкі, цесны пакойчык увайшоў доктар, якога ён запрасіў з горада, Роб ціха падняўся з крэсла і паказаў яму хворую.
Ён не панёс назад грошай, не адмовіўся ад далёкага, небяспечнага падарожжа. Доктар запэўніў, што хворая ачуняе, калі будзе лячыцца. А каб лячыцца, трэба мець грошы... Гэта было зачараванае кола, з якога ён не мог вырвацца...
— Роб! Ты выводзіш мяне з цярпення! — загрымеў капітан ракеты, i Роб адразу адарваўся ад сваіх успамінаў.
— Слухаю, сэр!
— Макс нас пакінуў. Як ты лічыш, гэта хітрасць, спецыяльны разлік ці вар’яцтва? Адкажы мне, чуеш!
На ілбе Роба збегліся маршчынкі. Ён правёў па іх рукою, павярнуўся да Поля, сказаў:
— Макс — разумны чалавек. Я веру яму. Калі ён нешта задумаў — абавязкова зробіць.
— Тады, выходзіць, ён выратаваўся? Ён-жа меў намер перахапіць совецкі «Алмаз».
— Так, можа выратавацца, — пацвердзіў Роб.
Поль закусіў губу, злосна адкінуў у бок запісную кніжку, што трымаў у руках.
— Нягоднік! Ён выратаваўся, сабака, а нам прыдзецца паміраць...
Роб з агідай паглядзеў на капітана. Як хутка зляцела з яго пыхлівасць, самалюбаванне, фанабэрыстасць. Вось ён, ва ўсёй сваёй нікчэмнасці. Гэта не чалавек, а звер. Асуджаны на смерць, ён злуецца, што на свеце ёсць шчаслівейшыя за яго.
— Сэр, супакойцеся,— сказаў Роб. — Я малюся за Макса. Няхай ён выжыве, дабярэцца да совецкай ракеты. Пабачыце, калі шчасце нас яшчэ не пакінула, ён дапаможа нам.
«Макс! Макс! Добрай табе дарогі, дарагі, — у думках дадаў ён. — Калі мы загінем, ты раскажы пра нас. Раскажы ўсё, усё. I самае важнае — зайдзі да маёй сям’і, нізка пакланіся жонцы, дзецям. Няхай не чакаюць мяне, не асуджаюць...»
Читать дальше