— Ён дапаможа! Я хачу бачыць яго тут, скруціць яму шыю! Гэта ён вінаваты ва ўсім... Куды мы ляцім, куды? — крычаў Арноль, пырскаючы слінай і кідаючыся то да ілюмінатара, то да пульта кіравання i не знаходзячы сабе месца.
Нечакана ад моцнага штуршка Поль Арноль адарваўся ад намагнічанай падлогі і павіс у паветры пасярод каюты. Ён сутаргава замахаў рукамі, яшчэ мадней закрычаў:
— Роб! Я гіну, не бачыш, лупавокі чорт. Я некуды лячу... Ратуй!..
Робу аж смешна стала: да чаго дазодзіць чалавека баязлівасць! Ён схапіў Поля за рукі, дапамог яму сесці ў крэсла штурмана, прывязаў раменьчыкамі.
Поль шырока раскрытымі вачыма глядзеў на Роба, быццам бачыў яго ўпершыню.
— Роб, дзе ты? Ты не ўцёк яшчэ, сабака! — з ранейшай злосцю, але больш ціхім i спакойным голасам запытаўся капітан ракеты.
— Што вы, сэр! Куды ўцякаць? Ад смерці не ўцячэш, калi яна зусім блізка.
— Не, ты хітрыш! Ты нешта задумаў! — лютаваў Поль.— Я ведаю вас.
— Выпіце віна, сэр, — працягнуў яму Роб гумавую бутэльку. — Вам стане лепш.
Поль прагна прыпаў да бутэлькі. Потым, згорбіўшыся, сядзеў, пазіраючы сабе пад ногі. Здавалася, ён быў паглыблены ў нейкія цяжкія вылічэнні.
Так прайшло некалькі доўгіх хвілін. Нарэшце Поль жвава падняў галаву, кінуў ліхаманкавы позірк у бок Роба і, вызваліўшыся ад падвязак крэсла, устаў.
Ён пайшоў, злёгку пахістваючыся, да супрацьлеглай сцяны, дастаў ключ і адкрыў нейкую таямнічую скрынку.
Што надумаў капітан карабля? Гэта не абман зроку? Роб убачыў у руках Поля варанёны пісталет.
Поль павольна зачыніў скрынку, крута павярнуўся ў бок. Роб заўважыў, як у вачах капітана заблішчэлі халодныя ільдзінкі нянавісці.
— Роб! — закрычаў Поль. — Ты бачыш вось гэтую штуку?
— Бачу, містэр Арноль, — пакорна адказаў той.
— Я загадваю табе думаць!
— Аб чым, містэр Арноль?
— Аб нашым выратаванні. Даю роўна сто дваццаць хвілін. Калі нічога не прыдумаеш... Засякаю час! — I ён, усеўшыся на канапцы, замахаў сціснутым у руцэ пісталетам.
Нельга сказаць, каб Роб спалохаўся. Аднак ён даволі спрытна падхапіўся на ногі, акінуў каюту доўгім позіркам. Памерці яму было не страшна, але паміраць ад кулі гэтага вар’ята не хацелася.
Роб падышоў да штурманскай рубкі. Большая частка прыбораў працавала. У спраўнасці была таксама партатыўная электронная машына. На сцяіне вісела вялізная карта неба. Цяпер яна была асабліва важнай.
Вядома, спачатку трэба было вызначыць шлях ракеты, адлегласць ад Месяца, улічыць прыцяжэнне, хуткасць палёту, — і толькі тады рабіць нейкія вывады, прымаць рашэнні.
Эліпс, які рабіла ракета вакол Месяца, прыкметна звузіўся. Намнога зменшылася адлегласць да вялізнага, ззяючага халодным святлом шара. Калі яго закрыў цень і ён свяціўся адным вузкім бокам, здавалася, што ракета ляціць насустрач скале, адламанай ад нейкай дзівоснай срэбранай гары. Жудасць і непрыемны халадок страху агарнулі сэрца.
Роб цяжка ўздыхнуў, запісаў апошнюю лічбу зробленых вымярэнняў. Цяпер запрацавала электронная машына. Хвіліна — і быў атрыманы каінчатковы падлік. Роб зняў стужку і міжволі прыжмурыўся. На ёй быў напісаны іх смяротны прысуд. Лепш бы не ведаць, калі наступіць іх апошняя хвіліна.
Але побач сядзіць капітан. Чутно, як ён цяжка сапе, паварочваецца ў крэсле. Агіднік! Перад тым, як памерці, ён хоча бачыць чужую смерць. Гэтага не здарыцца. Ён, Роб, паспрабуе яшчэ што-небудзь прыдумаць.
Колькі-ж застаецца часу? Ён глянуў на гадзіннік і акамянеў ад жаху. Поль Арноль больш паблажлівы, чым смерць. Яна патрабавала сваіх ахвяр роўна праз трыццаць хвілін!
У першую хвіліну ў яго перахапіла дыханне, і ён не мог нават вымавіць слова. Перамогшы хваляванне, Роб сказаў:
— Містэр Арноль, справы нашы кепскія. Праз трыццаць хвілін ракета пахавае нас пад выспамі.
— Пракляцце! — вылаяўся Поль. — Роб, як-жа ісці на той свет жывым? Ты не баішся? Скажы?
— Дзіўнае пытанне, сэр, — адказаў ён. — Я-ж таксама чалавек.
— Што-ж рабіць, Роб? Ты мазгавіты. Падумай!
— У нас ёсць шанс захаваць сабе жыццё. ёсць выхад!
— Які?
— Трэба рабіць пасадку, — i Роб растлумачыў свой план.
У Поля загарэліся вочы: і сапраўды, гэта-жа магчыма. Яны возьмуць з сабой балоны з паветрам, выскачаць з ракеты i самастойна пойдуць на пасадку. Зрабіць яе не так ужо i цяжка. За спіной-жа надзейныя рэактыўныя апараты! Жьіццё іх будзе прадоўжана яшчэ на два-тры дні! Цэлая вечнасць!
— О, хвала найвышняму! — з палёгкай уздыхнуў Поль. — Мы памрэм, Роб, на кратэры Каперніка, са сцягам Штатаў. Дзе-б мы ні высадзіліся, павінны дайсці туды. Чуеш, Роб!
Читать дальше