Уладзімір Караткевіч - ....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - ....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А сёння яны рушылі некуды на пляж, а я сяджу і раблю гэты запіс. Пасля пайду на “Я – Куба”. Сцэнар быў у Еўтушэнкі трохі прэтэнцыёзны, у гусце Дабралюбава і інфантыльных хлопчыкаў з УДІК’а, але цікава. Што, хацелася б ведаць, зрабілі з яго Калатозаў з Урусеўскім?

Пад вечар зноў дробненькі дожджык. Смяротная, раптоўная, вострая туга па радзіме. Абрыдла ўжо мне тут. Тое нешматлікае, што ўбачыў, – цікава. Але кветкі не пахнуць (туман з’ядае водар), садавіна дробная. І гэтыя дажджы. І восень прапала (пра лета ўжо і не кажу). А скора ў нас на паплавах, на колкім атаўішчы, між цёмна-сініх старыкоў, са стрэльбай і сабакам… А неба якое празрыстае, і як далёка, далёка, вельмі далёка відаць.

Прыеду – будзе кастрычнік. Зноў зіма. Хутка, нібы ў сне, праляцела лета. І нібы ў сне з гэтай прычыны ледзь не жывёльная туга.

Што, уласна, было за гэтае лета. Праца і праца. Палымянскі варыянт “Каласоў”, артыкулы нікому не патрэбныя, Чалябінск у красавіку, і там вершы і варыянт “Хрыста”. Пасля, у канцы месяца, дамоў, і зноў праца, праца на студыі. Паездка на Гродзеншчыну на ксціны ў канцы мая, вяртанне, васьмідзённая паездка з Рыгорам і Брылём па Рагачоўшчыне і Ушаччыне, і зноў справы. Паездка на Рагачоў, вяртанне, бо прыехаў Геронім, зноў паездка ў Рагачоў ледзь не на восем дзён. <���…>

І вось Далёкі Усход. І мала што мы яшчэ тут бачылі.

І ўсё. І праз два дні каляндарны канец лета. Горш за ўсё тое, што я жыву, але жыву не так, як хачу, раблю не тое, што хачу, і ўвогуле раблю мала, увесь час завальваю сваю ж працу з людзьмі, якія мне не дапамогуць, не сустракаю тых, каго хачу кахаць, каго пакахаю, каго чакаю шмат год.

Пане ты мой Божа! Няўжо дзеля таго, каб рабіць тую справу, дзеля якой ты створаны і якую можаш скончыць толькі ты – трэба ўцякаць у скіт ад ілжэпрыяцеляў, ілжэжанчын, ілжэлюдзей, ілжэдумак.

І, калі трэба, – дзе ён, гэты скіт? А калі проста ўцячы ў нейкую леснічоўку – як сумясціць з гэтым жаданне віруючай дзейнасці сярод сабе падобных і яшчэ жаданне шукаць і знайсці тую адзіную жанчыну, з якой я, моцны і так, буду бязмерна моцны і – няхай нават не зусім шчаслівы, але і не сонны, не будні, не той, хто думае аб злотых і туфлях.

Пэўна, досыць з мяне і таго шчасця, якое ў мяне ёсць, тых рэдкіх яго імгненняў, якія мне дадзены, і імкнення да лепшага, якое ўва мне ўвесь час жыве.

Але мне мала гэтага, мала, мала. Я свядома скараціў бы сваё жыццё, абы мець больш і жыць паўней.

А ўрэшце, хай будзе, што паложана лёсам, нават горшае. Не трэба, не варта наракаць.

30 жніўня

Учора такі схадзіў на “Кубу”. Што можна сказаць? Сцэнар усё ж лепшы.

Вельмі кепска, калі дамінанта на баку кагосьці аднаго, які забірае сабе ўсё. Справа сцэнарыста як справа Чайкоўскага, справа рэжысёра з аператарам – справа Рыхтэра або Тасканіні. Перайначваць нельга, але ў кожнага свая трактоўка. Але калі нехта выкідае кавалкі, робіць якія сам хоча паўзы, вытырквае нязначнае – гэта ўжо не інтэрпрэтацыя. Можна латаць дзіркі сцэнарыя кепскага і зрабіць яго лепшым, але сцэнар някепскі гэтага не патрабуе. А тут Урусеўскі ўсё забраў сабе. Цягнецца і цягнецца сама па сабе вельмі ўразлівая сцэна танца ў навеле аб прастытутцы. І гэта, магчыма, добра. Але, напрыклад, бясконцыя прабегі студэнта па суцэльна шкляным будынку – гэта ўжо нейкі канструктывізм ад кіно, нічога не дае і толькі прымушае казаць: “Ах, як прыгожа!” У доме кіно, магчыма, будуць апладзіраваць, а мне ні да чаго. І гэта, і разгон дэманстрацыі вадою (вельмі эфектны!) перашкаджаюць разгорнутай псіхалогіі героя. І не толькі тут, але і ў навеле аб зловах паўстанцаў (“Я – Фідэль”), і ў навеле аб селяніне, які не хацеў ваяваць.

Усё гэта вельмі здорава. Шмат хто будзе цяпер глядзець на прыроду Кубы вачыма аператара. Ну а на яе людзей? Не ведаю. Людзей за выключэннем першай і другой навелы амаль не бачу. Замест іх біданвілі, пальмы, белы цукарны трыснёг, белыя пальмы.

І канец з маршам – нікуды, хаця, можа, і не ад іх залежаў. Сапраўдны, мужчынскі канец, не разлічаны на дамачак і на дамачак у портках з камітэта кінематаграфіі, – той, калі снарады выбухаюць пад нагамі ў чалавечага ценю, а чалавек ідзе.

Шмат і выкінута добрага, шмат добрага і сціснута тым, што трэба было даць большы абшар пальмам, сярод якіх уцякае ўцякач.

Словам, як заўсёды ў нас, як амаль заўсёды. Усё, здаецца, ёсць, а станавога хрыбта няма.

3 верасня. Пятніца

30-га схадзіў да Валеры, даў яму прачытаць “Адну з многіх”, з’ездзіў на студыю, здаў яе і артыкул на машынку, узяў у Рудага пераклады вершаў, атрымаў ганарар, сустрэўся пасля таго з хлопцамі і… дзень прайшоў у цяганіне па розных там рэдакцыях і іншым. Урэшце, як і наступны дзень, як і першыя два дні верасня.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў»

Обсуждение, отзывы о книге «....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x