Уладзімір Караткевіч - ....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - ....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паглядзім. Будучыня ўсё ж за намі. І ніякім панкам, што рабілі фільмы ў свой час і пад дэвізам “знішчалі і будзем знішчаць” прышчапіць нам свой погляд на свет і сваю манеру пісання – не ўдасца.

А віна пачалася з 20-х гадоў, з таго часу, як адмовіліся ад мовы на экране і палічылі, што патрэбныя нам чужыя майстры.

Тут і сталі на заганны шлях. Лепей было спачатку выпусціць з дзясятак кепскіх фільмаў, але выкуць на іх свае кадры, сваю манеру. Калі за дзіця стане, няхай сабе і не разбіваючы носа, хадзіць суседскі падлетак – гэта, як кожнаму ясна, не самы лепшы выхад са становішча. А суседскім падлеткам, а варагам цалкам усё роўна, ім напляваць на тое, дзе, з якой зямлі яны атрымліваюць свой хлеб.

Вінаватыя ў гэтым і нашы старыя, а ўжо за іх сёрбаем мы. Прыязджаюць хлопчыкі, крычаць аб няведанні спецыфікі, аб “новай хвалі”, кідаюць апарат на закручанай вакол яго вяроўцы з верталёта, цвэнькаюць аб “Свяшчэнніку і ракавіне”, аб “Крыві паэта”. Усё гэта я бачыў. Над усім гэтым я многа думаў. Усё гэта я грунтоўна і свядома забыў. То бок гэта засталося недзе ў падсвядомасці, але калі ісці, то трэба церабіць сваю сцежку. Антаніёні адзін. Другога быць не можа. Ды гэта й не трэба. Ды гэта й нудна, нібы кату. вяртацца на варацакі.

Люблю Феліні, лічу, што ён геній (у адрозненне ад тысяч модных бурбалак і скараспелак), але хай сабе такі і застаецца. Паставіў слупы на сваёй заяўцы – ну і добра. А мы пойдзем шукаць сваё золата. А яно ў нас пад бокам, хаця яго бессаромна за гады занядбалі.

Наконт жа Рыгора, то з тым самым поспехам я мог бы спытаць яго, чаму ён не захапіў “ключавых пазіцый” – ну, скажам, у выдавецтве ці ў часопісе “Беларусь”. Не намі гэта зроблена, і не так хутка мы гэта зломім. Але зломім, талент сваё возьме.

Дзіўна адно. Даслалі мне Фрыд з Дунскім [19] ліст наконт “Хрыста”. Пакуль пісаў сярэднія рэчы – хвалілі, давалі варыянты і г.д. А тут, не ведаючы Беларусі, чужыя ёй і ўвогуле люду, як толькі можа быць чужы “вытанчаны” сучасны інтэлігент, лаюцца.

Я, магчыма, больш за іх “вытанчаны”, у сучасным сэнсе гэтага слова, але я хаця разумею, што так болей нельга, што гэта – бездань, разрыў. Гэта – засохнуць з абсечанымі карэннямі. І таму я вяртаюся, адкідаю ўсё, каб стаць побач з тымі, якія давеку будуць мець рацыю, хаця і не ведаюць, хто такі, скажам, Стравінскі.

І вось яны, якія адвеку не ведалі, па якім баку можна выявіць, сытая карова ці толькі напілася, і якія, аднак, з асалодаю хвошчуць малако, вучаць мяне, як мне апісваць народ, магнатаў і бацькоў царквы. Бог з імі, яны надзвычай харошыя хлопцы і вельмі таленавітыя кінадраматургі, але гэта прыгажосць архідэі, а не прыгажосць коласа, не прыгажосць чабору, не прыгажосць валошкі, не стойкасць, не трываласць скрыпеню на выгарынах. І толькі таму яны не маюць рацыі нават перада мною, які таксама павінен быў адвеку не ведаць аб тым, што правы бок каровы – гэта вада, і які, аднак, вярнуўся да гэтага, прымушаны самім жыццём і сваім сумленнем.

У народзе іх вабяць “сочныя, грубыя дыялогі”. Няхай так. І не падабаецца ім, як падаюцца Жаба, Лотр і іншыя, і што героі спачатку падобныя да іх. І не разумеюць, што героі спачатку такія самыя зладзеі, як бацькі царквы, і толькі потым выломліваюцца і вяртаюцца да людзей (і тут пачынаецца іх асуджанасць).

Магнаты ж і айцы веры не могуць быць зусім жывыя і гаварыць на мове гародзенскіх мяшчан, сялян, на мове шляхцюка ў карчме. У іх могуць быць толькі асабістыя адзнакі (прага рабіць патоп у карыце – Жаба, вынаходніцтва клетак – кат, езуіцтва – Басяцкі, велікапышнасць – Лотр).

Гэта перш за ўсё таму, што яны – сімвалы. Мала было б мне гонару абсмяяць уладу маючых людзей пачатку XVI стагоддзя. Каму гэта трэба?

Усе яны – сімвалы езуіцтва ўсіх вякоў, дурной пыхі – усіх вякоў, дэмагогіі – усіх стагоддзяў. Яны не мяняюцца. Мяняюцца толькі абставіны, у якіх яны дзейнічаюць. Яны, вядома, не робяць працэсаў над мышамі і не вінавацяць чалавека за тое, што ён пераваўсоблены чорны кот, які належаў раней касцёльнаму арганісту. Але яны ўчыняюць малпіны працэсы і сучасныя “паляванні за ведзьмамі”, ды яшчэ й карыстаюцца пры гэтым не герольдамі і вестунамі, а дзесяціфунтовымі газетамі і камбінатамі жоўтай прэсы.

У астатнім жа яны – нашчадкі і двайнікі тых. Яны сімвалы цемрашальства, кажанства, нянавісці да навукі, ведаў, гуманізму, братэрства, волі, святла.

Дарэмна было б шукаць на большасці афортаў Гоі (і прытым – лепшых), якога часу, нацыі, прыналежнасці той ці іншы апакаліптычны звер.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў»

Обсуждение, отзывы о книге «....Трэба церабіць сваю сцежку Дзённік 1965-66 гадоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x