Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Белаяр - Расследаванні інспектара Сарвы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Расследаванні інспектара Сарвы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Расследаванні інспектара Сарвы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Расследаванні інспектара Сарвы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Расследаванні інспектара Сарвы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У трэцім тэхнічным модулі, дзе захоўваліся лінзы SLSBT, адбылося здарэнне. Сяржант Кайна, які рухаўся на чале калоны, нечакана знік проста пасярод адсека, чым выклікаў сапраўдны перапалох. Зрэшты, знайшоўся памежнік праз некалькі хвілін, але ўжо ў дзявятым тэхнічным.

— Вы куды зніклі, сяржант? — ні дзірак у палубе, ні лакун пад ёй не мелася.

— Я нікуды не знікаў, спадар лейтэнант! Проста зрабіў крок... — Кайна зноў перахрысціўся і пачаў шаптаць «Pater noster».

Сарва наблізіўся да месца знікнення Кайны і ўключыў газавы храматограф, з дапамогай якога неаднаразова разблытваў нават самыя складаныя злачынствы. Задачу ўскладняла тое, што інспектар зусім не ўяўляў, што шукае.

— Нічога... — рэзюмаваў Сарва, усвядоміўшы, што дарма губляе час. — Прыборы што-небудзь паказваюць?

Сяржант толькі адмоўна хітнуў галавой.

— Спадар Кайна, не падкажаце, якая цяпер гадзіна? — шчокі сяржанта пакрывала трохдзённае шчацінне. Перад пачаткам маршу Кайна быў гладка паголены.

— Што за д'ябал?.. Стрэлкі паказваюць нейкую ахінею! — і час, і дата былі няправільнымі, што для армейскіх хранометраў з'яўлялася нетыповым.

Інспектар акуратна зафіксаваў дэталі.

Яшчэ праз дзве гадзіны стала канчаткова зразумела, што на караблі няма ні жывых, ні мёрт­вых. Пошукавая каманда вярнулася ў рубку кіравання.

— Што далей? — пацікавіўся Ішора. Погляды памежнікаў спыніліся на Сарву.

— Тэарэтычна, задачу мы выканалі — сувязь перарвалася ў выніку знікнення экіпажа. Фактычна... — інспектару была патрэбная хоць якая-небудзь зачэпка. Любая дробязь, прыдатная ў якасці ніткі Арыядны. — Лейтэнант, мне трэба пагаварыць з Мармылёвым!

— Добра! — у слухаўках Сарвы нягучна пстрыкнула.

— Спадар палкоўнік, наколькі далёка могуць дабрацца вашы боты?

— У рэжыме вяртання запасу паліва хопіць на дзве астранамічныя адзінкі туды і назад, у рэжыме вольнага палёту межаў не існуе... Толькі магутнасці перадатчыка не хопіць, каб прымаць сігнал!

Інспектар у думках прыкінуў адлегласць. Занадта вялікая для таго, каб перадаць кіраванне ботам іншаму аператару.

— Што ж, хай будуць чатыры астранамічныя адзінкі!

— Што вы задумалі, спадар інспектар?

— Хачу пусціць бот па траекторыі руху «Эрнста Юліуса Эпіка».

— Што гэта дасць?

— Магчыма, нічога, а магчыма...

Мармылёў тлумачэнняў не запатрабаваў, і навігатары прыступілі да разлікаў. Праз гадзіну бот стартаваў. Тэлеметрыю забяспечвалі тры відэакамеры. Інфармацыя паступала на цэнтральны дысплэй капітанскага мосціка крэйсера.

Сарва і сам не мог дакладна сказаць, што ён чакае знайсці. Хутчэй за ўсё, за адпраўкай бота стаяла жаданне пазбегнуць пакут сумлення, што напэўна здарыцца, калі інспектар не адпрацуе ўсе версіі.

Адсутнасць чалавека на борце дазваляла робату рухацца з хуткасцю, блізкай да хуткасці святла. Аператару нават не трэба было карэктаваць траекторыю палёту — гэтую функцыю ўзяў на сябе камп'ютар «Агесілая II».

Пяцьдзясят мільёнаў кіламетраў. Сто мільёнаў. Дзвесце... Лічбы на індыкатары спідометра змяняліся з ашаламляльнай хуткасцю. Ніякіх адхіленняў у рабоце прыбораў не адзначалася.

На мяжы поўнага згасання сігналу, калі інспектар ужо быў гатовы прызнаць сваё паражэнне, прыборы нібы звар'яцелі. Камп'ютары літаральна захліснуў паток інфармацыі.

— Квантавая чорная дзірка! — ахнуў Ішора.

Неўзабаве высветлілася, што лейтэнант паспяшаўся з высновамі. Бот праскочыў фатонную сферу, гарызонт падзей, сінгулярнасць, і не трапіў пад уздзеянне ніводнага з фактараў, абавязковых для сустрэчы з касмічным целам, здольным прыцягваць святло сілай гравітацыі: ні спагетыфікацыі, ні скрыўлення прасторы, ні запаволення часу, ні гравітацыйных канвульсій.

— Стоп! — крыкнуў Сарва, перш чым Мармылёў аддаў аналагічны загад. Робату спатрэбіўся час на атрыманне сігналу і манеўр тармажэння. — Цяпер развярніце бот і на мінімальнай хуткасці — наперад!

Апарат далёкага пошуку павольна падплыў да дзіркі. Як толькі робат апынуўся ў зоне гравітацыйнага прыцягнення, яго неадкладна засмактала ўнутр. Аператар нават не спрабаваў вярнуць бот, паколькі найменшы рух апарата няўхільна вабіў бот да кропкі сінгулярнасці, паблізу якой сіла прыцягнення імкнулася да бясконцасці. Час і прастора памяняліся месцамі.

— Сігналу няма...

Аднак праз чвэрць гадзіны бот зноў вынырнуў — праўда, ужо ў выглядзе кучы металалому і за сто тысяч кіламетраў правей.

— Максімальнае набліжэнне! — загадаў палкоўнік.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Расследаванні інспектара Сарвы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Расследаванні інспектара Сарвы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
Отзывы о книге «Расследаванні інспектара Сарвы»

Обсуждение, отзывы о книге «Расследаванні інспектара Сарвы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x