Макс Шчур - Завяршыць гештальт

Здесь есть возможность читать онлайн «Макс Шчур - Завяршыць гештальт» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Крок, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Завяршыць гештальт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Завяршыць гештальт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Завяршыць гештальт — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Завяршыць гештальт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэтак пачаўся зыход Заратустры з Градчанаў у Нізінныя Землі пад роўнем мора.

55.

Я пазіраю ў неба над пляжам і ў чарговы раз кажу сабе, што варта ўрэшце ўзьняць сваю цудам уратаваную сраку, сабраць манаткі й ісьці «дамоў». Мае галяндзкія вакацыі скончыліся. Уласна, ня толькі галяндзкія, але й эўрапейскія. Хай яны цягнуліся ажно дваццаць гадоў, іхнае завяршэньне ўсё адно здаецца мне крыху нечаканым і заўчасным. А мо гэта былі не вакацыі, а ўсяго толькі «дзядзькаваньне», якое ў маім выпадку асабліва таленавітага хлопчыка заняло крыху даўжэйшы час, цягам якога я, паводле сваёй звычкі, сачкаваў і ўпарта шукаў магчымасьцяў, як ня стаць дарослым, а застацца вечным вундэркіндам? А цяпер тэрмін дармовага навучаньня ўрэшце выйшаў, і мне давядзецца плаціць за яго па рахунках? А як не — то чакаць зь дня на дзень экзэкутара? Адчуваньне, што на маім прыватным даляглядзе памалу абрысоўваюцца новыя ўцёкі: іншаму спосабу разьвязаньня ўсіх сваіх праблем разам я так і не навучыўся. У грамадзтва як сьлед не інтэграваўся, грамадзянства не атрымаў, сям’і не завёў, настольнай Кнігі Інструкцый не напісаў, Тацьцяне не дазваніўся, уратавальніку жыцьця не падзякаваў... Дачакаўся толькі таго, што пасьля майго ад’езду, акурат як пасьля інцыдэнту з патананьнем, усе пра мяне паступова забыліся — чаго я ў прынцыпе ў той момант найбольш і хацеў. Толькі цяпер, калі вакол мяне з набліжэньнем вечара апынуліся ўжо зусім новыя, іншыя людзі, якія і ня могуць памятаць, як я патанаў, чагосьці мне раптам бракуе. Ат, сапраўды, можа, вызваліць гэтую Эўропу, як дваццаць гадоў таму вызваліў Беларусь? Раз я ў ёй за той самы час настолькі расчараваўся? Раз яна, паскуда, аказалася для мяне такой жа замала эўрапейскай, як і родная Б’елёррусья? Сесьці проста ў Амстэрдаме на карабель — і шляхам продкаў? Па сьлядах Гамбровіча? «Земля везде тверда»? Вось ня трэба толькі паўтараць «ад сябе не ўцячэш»... Ад сябе — не, але ж ад вас, якія да бясконцасьці гэта цьвердзяць, нават не ўяўляючы, што гэта насамрэч значыць — цалкам магчыма. Прынамсі, мне гэта заўжды дасюль удавалася.

Наводдаль падае голас самотны сабака: брэша ня проста так, а на чарговы лятак над пляжам, што апускаецца, на сабачую думку, небясьпечна й нахабна нізка. Звычайныя пасажырскія самалёты юзам поўзаюць па-над берагам адзін за адным, і ніхто не зьвяртае на іх увагі — але гэта нейкі сапраўды надзвычай галасісты кукурузьнік, да таго ж з прычэпленым да хваста даўжэзным кавалкам тканіны. Сьцяг нейкай палітычнай партыі, перадвыбарчая агітацыя? Прыглядаюся й бачу надпіс: webcamsex.nl. Ага, нейкі порнасайт наняў для рэклямы цэлы кукурузьнік! Баявое заданьне: праляцець удоўж лініі мора і нагадаць разьятраным вакольнымі жаночымі целамі халасьцякам майго веку, што сродак ад іхнай самоты існуе, варта толькі дачакацца вечара, які ўжо сьпяшаецца на дапамогу. А раз у сайта ёсьць грошы на самалёт — значыць, дачакаюцца. Вось наглядны прыклад таго, як найвышэйшае ў чалавецтве спалучаецца з найніжэйшым, тэхналёгія — з плоцьцю, спавядальня з туалетнай кабінкай. Кукурузьнік, калі падумаць, цягне за сабою сапраўдны сьцяг сучаснасьці: гэты эвангельскі транспарант з інтэрнэт-адрасам, які лунае па-над краявідам з тысячамі невіртуальных голых целаў, яднае нас у адзін біялягічны кшталт і суцяшае нашыя пустыя пагляды ў неба. Проста сьлёзы набягаюць ад такой старамоднасьці: у пару майго дзяцінства гэткія ж кукурузьнікі раскідвалі ўгнаеньні (уласна, тыя ж штучныя біялягічныя стымулятары), а яшчэ раней — улёткі з заклікамі здавацца. Цяпер у гэтым няма патрэбы: бальшыня з нас даўно здалася. І першымі здаліся такія максымалісты, як я.

56 На разьвітаньне сам сумеўшыся ад сваёй рашучасьці аднабакова перарваць - фото 19

56.

На разьвітаньне, сам сумеўшыся ад сваёй рашучасьці аднабакова перарваць пасядзелкі на тэму Дамбартэр, я як найшчырэй паціскаю сваім галяндзкім гасьцям рукі й раптоўна адчуваю сапраўдны страх: я не хачу пакідаць сваёй хаты, нават на іхную адказнасьць, не хачу нікуды ехаць, нічога добрага мяне там не чакае, я так даўно не падарожнічаў адзін, што зусім ня факт, што некуды даеду або аднекуль вярнуся, у сто разоў лепей будзе застацца тут, нават зь імі, хай бы яны мяне ўсынавілі, ці што, я буду для іх чычэронэ, чымабуэ, рыкшам, пакахонтас, кім заўгодна, пакажу ім, дакуль ня позна, усе праскія забягалаўкі, пазнаёмлю з усімі тутэйшымі літаратарамі, спаць буду ў ваньне ці дзяжурыць на дзяружцы ля дзьвярэй, з таго ці іншага боку, як скажуць, абы толькі яны зьлітаваліся зь мяне й не выганялі напроці ночы з уласнага дому, прэч ад уласнага ложку і ўласнай бібліятэкі — аднак мяне ўжо чакае сябар, а ў іхных вачах чытаецца «кантракт ёсьць кантракт», ня варта папаўняць зборнік дамбартэраўскіх анэкдотаў яшчэ адным, яны самі ўрэшце стомленыя й хочуць есьці, памыцца, застацца адны, якімі б добрымі, ветлымі й цывілізаванымі людзьмі ні былі, а людзі яны добрыя, нягледзячы на ўвесь свой пратэстантызм і дзівацтва, дастаткова на іх зірнуць, іхная спроба забясьпечыць мяне карыснымі парадамі была цалкам шчырай, дарэмна я так зь імі, яны былі радыя, што знайшлі ўва мне слухача, бо з уласнымі дзецьмі на гэтыя тэмы ім пагаварыць не ўдаецца, колькі ўжо можна пра адное й тое ж, каму іншаму яшчэ цікавае іхнае сьціплае жыцьцё, якога ім ужо ня так і шмат засталося, сорак гадоў разам, падумаць толькі, гэтым звычайным людзям павінна быць ведамая нейкая таямніца, пра якую я так і не запытаўся, тым часам як яны, мажліва, і не падазраюць пра ейнае існаваньне — але цяпер ужо позна, позна, мне час ісьці. Я яшчэ раз узіраюся ў іхныя твары, каб запамятаць іх як мага лепей, яшчэ раз вінавата ім усьміхаюся, пасьля чаго дзьверы за мной зачыняюцца — паводле кантракту, мы ніколі больш не сустрэнемся.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Завяршыць гештальт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Завяршыць гештальт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Завяршыць гештальт»

Обсуждение, отзывы о книге «Завяршыць гештальт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x