Макс Шчур - Завяршыць гештальт

Здесь есть возможность читать онлайн «Макс Шчур - Завяршыць гештальт» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Крок, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Завяршыць гештальт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Завяршыць гештальт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Завяршыць гештальт — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Завяршыць гештальт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

53 Калі патрыятызм апошні шанец нягодніка стаць яшчэ й інвалідам то пляж - фото 18

53.

Калі патрыятызм — апошні шанец нягодніка стаць яшчэ й інвалідам, то пляж — апошні прытулак фізычнага й мэнтальнага калекі, магчымасьць схаваць сваё голае цела ў мностве меней-болей такіх самых целаў, прыгрэцца ў максымальна набліжанай да першабытнага стану чалавечай масе, што разам з добрай паловай Гаагі й Амстэрдаму сьцягнулася на пясчанае галяндзкае ўзьбярэжжа з паблізных куткоў Эўропы — я чую вакол немцаў, французаў, брытанцаў — нібы ў прадчуваньні нейкага грандыёзнага свальнага блуду, для ўдзелу ў якім не прадугледжана ўжо ніякіх, нават узроставых абмежаваньняў. Пляж — правобраз будучага чалавечага братэрства перад тварам прыродных стыхіяў, напярэдадні самага вынішчэньня людзкога роду, калі ўжо нічога, апроч карпэ мамэнтум, ня будзе мець значэньня, і чалавецтва раптоўна пазбавіцца ўсякага сораму за сваю недасканаласьць і адначасова зрахманее, супакоіцца, сьцішыцца, як глыбокі стары перад сконам у разуменьні безвыходнасьці становішча. Усё-ткі даходзіць разам зь іншымі, прылюдна, у атачэньні вялікай чалавечай сям’і, ня так страшна — у тым ліку памалу даходзіць да ўсьведамленьня таго, што ты да яе ўжо амаль не належыш.

Спадзеючыся ўжо толькі на тое, што сяк-так надзьмуты й залатаны, няхай часова, пухір твайго цела яшчэ вынясе цябе на паверхню хваляў, ты даеш яму максымальную свабоду (якая яшчэ называецца «воляй» — хаха!), бо кіраваць ім у сытуацыі поўнай страты арыенціраў ня мае ніякага сэнсу. Міма цябе, раптоўна аднекуль узьнікаючы й зноў растаючы, як прывіды, з элегантнасьцю яхтаў праплываюць маладыя дзяўчаты, праносяцца катэры юнакоў, вяслуюць прыкаваныя да сваіх галераў жанчыны й мужчыны сярэдняга веку, прапаўзаюць катамараны пэнсіянэраў, боўтаюцца гумавымі матрацамі дзеці... Асабліва, вядома, твой нестабільны паўзьдзьмуты човен зачапляюць нябачныя хвалі, узьнятыя дзяўчатамі, шматлікімі Цінамі й Імке, бальшыня зь якіх нібы на злосьць табе ходзіць топлес — гэткі паўсюдны сэксуальны гарасмэнт, які ўсё болей нагадвае сапраўднае катаваньне, пагатоў калі яны праходзяць міма з марозівамі-паходнямі — уначы мы йшлі і падтрымлівалі агонь, слушна, агонь жыцьця! — спрабуючы яго языком такім спосабам, што твая мачысцкая цікаўнасьць да іх робіцца невыноснай, і ты ўжо здаесься сабе ня чоўнам, а папросту плытом «Мэдузы»...

Што ж, хоць адна добрая навіна: за дваццаць гадоў маёй адсутнасьці галяндкі, нягледзячы на ўвесь цэлюліт, значна папрыгажэлі. Дзякуючы чаму — сэлекцыі? Крыжаваньню? Ін-брыдынгу? Сыру? Міру? Спорту? Маёй стомленасьці ад славянскага фэнатыпу? Ці маім праблемам са зрокам? У кожным разе, яўна не касмэтыцы, якую так любяць у нас на Ўсходзе... Гэтым кветкам не патрэбныя штучныя ўгнаеньні, яны будуць расьці самі, дайце ім толькі дастаткова часу. Цягам яго вырасла ўжо цэлая новая генэрацыя людзей, якім я мог бы, барані божа, быць бацькам. Цяпер я ўрэшце шчыра й канчаткова рады, што не застаўся быў тады ў Галяндыі й не папсаваў сваймі трыма грашыма тутэйшы генафонд. Якою б спэцыфічнай з майго гледзішча ні была гэтая новая генэрацыя, яна падабаецца мне, старому казладою, перадусім зьнешне. А раз так — то чаго я, уласна, на ўсё ганю? Якой трасцы турбуюся ажно за ўвесь Юрап? Мне што, больш за ўсіх трэба? Сваім занудным зьвяганьнем я ўжо пачынаю і праўда нагадваць агрэсіўнага самца, што з падвышанай пільнасьцю й энэргіяй б’ецца за сваю тэрыторыю, якую памалу страчвае — таго сівога пяцідзесяцігадовага дурня, што ўдарыў неяк у прыпраскім цягніку ні за што маладзёна, таго нямецкага кіроўцу, што гістэрычна крычаў на марудную «мазду» небаракі Мігэля з свайго дарожнага каравану-люкс... Гэта лёс усіх няўдакаў і нулёў: спрабаваць у апошнім рыўку нешта яшчэ даказаць сабе самому й астатнім, хаця час на ўсякія доказы даўно ўжо выйшаў, застаўся толькі шанс выставіць сябе сьмяхоцьцем. Супакойся: будучыня цябе ня тычыцца, затое ўсё яшчэ адносна камфортная сучаснасьць — пакуль што так. Таму звыкайся з мэнтальнасьцю пэнсіянэра, які ўжо нічога ня зьменіць — для гэтага яму спатрэбілася б як мінімум новае цела, як патрабаваў зшалелы Арто, — і паспрабуй прынамсі не псаваць сабе рэшту жыцьця. Позна вішчаць пра прыўкраснае далёка, калі ў цябе канчаткова (у другі раз!) паламаўся голас, а самое далёка наблізілася, як ніколі.

На гэтай аптымістычнай ноце я, накінуўшы кашулю й нацягнуўшы шорты, выпраўляюся ў прыбярэжны бар, то бок у прыбіральню — бо там яна дармовая, у адрозьненьне ад пляжнай. Вось гэта, я разумею, сапраўдны курорт! — у бары поўна народу, стаіць смурод грыляваных прысмакаў, гучыць бяздумная кожнаму вядомая папса, міргаюць гульнявыя аўтаматы й рухомыя палотны пляскатых тэлевізараў — усё амаль як, напэўна, на якой-небудзь Ябіццы, дзе пад грукат тэхна ад раніцы да вечара не спыняецца оргія ў часе глябальнага крызісу, гэткая сучасная адаптацыя «Дэкамэрону» або «Ста дваццаці дзён, якія скаланулі мой унутраны сьвет». Нейкаму Арто і ня сьнілася! На дзьвярах прыбіральні замест простай літары «М» ці «Н» у якасьці архетыпу сапраўднага мужыка намаляваны маладжавы гіпстэр. Можа, мне тады — не туды? Аўтсайдэрам моды ўваход забаронены? Пляваць, залаты ключык ад каморкі таты Карла ўва ўсіх унівэрсальны. Чытаю па-над сваім пісуарам англагаляндзкую аб’яву пра набор пэрсаналу: шукаем «тым плэерз, флэксібл, энтузіяст, амбішыз»... Ну проста як у нейкім банку! Сёньня ўжо, бадай, нават каб працаваць падмятайлам у Макдоналдзе, трэба быць амбітным энтузіястам і калектывістам — то бок ні ў Галяндыі, ні дзе яшчэ ў Юрапе мяне б не ўзялі ані ў афіцыянты! Калі верыць аб’яўцы, то ідэальным працаўніком бару быў бы акурат намаляваны на дзьвярах гіпстэр: жыва ўяўляю сабе, як гэты амбітна-імпэтны барадач з элегантна накінутым на шыю шалікам мые за мною ачко. Пачуцьцё сатысфакцыі поў нае. Не, усё-ткі я, што ні кажы, стары непрыемны самец, і нездарма мяне ніхто ня любіць — я й сам сябе не люблю, у асноўным за тое, што заўчасна ператварыўся ў ізюм, так і ня стаўшы вінаградам. Што зь дзяцінства чытаеш — паводле таго і маеш.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Завяршыць гештальт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Завяршыць гештальт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Завяршыць гештальт»

Обсуждение, отзывы о книге «Завяршыць гештальт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x