Макс Шчур - Завяршыць гештальт

Здесь есть возможность читать онлайн «Макс Шчур - Завяршыць гештальт» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Крок, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Завяршыць гештальт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Завяршыць гештальт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Завяршыць гештальт — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Завяршыць гештальт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«За што?»? Як «за што?»? За тое, што ты, багаценькі Бураціна, вельмі нам з катом падабаесься! Што, перадумаў? Усёткі ў «Люі Вюітон»?

Найлепшы прыклад таго, як мудрыя галяндцы ўмеюць выбіваць бабло абсалютна з усяго — любы асобна ўзяты тутэйшы музэй. Возьмем музэй Ван Гога — пасьмяротна найбагацейшага галяндца ўсіх часоў, у сьвецкім жыцьці ўсё таго ж бамжары. Першым чынам, каля музэю, натуральна, ёсьць паркінг (гэта мне расказвалі яшчэ ў Празе, толькі я ня верыў) — можна падумаць, наўмысна дзеля таго, каб наведнікам было дзе выгадна й выгодна прыпаркавацца, хутчэй рынуцца ў музэй (ці адразу ў два) і накупіць там за выручаныя грошы як мага болей сувэніраў. Памылачка! Паркінг ля музэю — найдаражэйшы ў Галяндыі! Вядома ж, музэй (а пагатоў два) за гадзіну-дзьве ніяк не абыдзеш: вось дзе яна, залатая жыла! Таму — ніякіх зьніжак акупантам! Наадварот: захацелася культуркі? Навалі па максымуме! Ня хочаш — як хочаш, памірай невукам, жмінда.

Другім чынам, у кожным (а тут — сапраўды ў кожным!) музэі ёсьць сувэнір-шоп. Ну, у нас у Чэхіі там звычайна прадаюцца паштоўкі, альбомы, плякаты, кнігі — самае большае, яшчэ нейкія магніцікі, радзей майкі ці конаўкі, на гэтым усё. Таму што мы лашары і ня ўмеем рабіць бізнэс! (Хаця я чуў, што недзе ў Ждзяры — сапраўдная назва, папрашу тут без асацыяцый — за эўрапейскія грошы ўжо адкрылі так званы «музэй новай генэрацыі», зусім паводле галяндзкага ўзору: большую частку музэя займае крама з сувэнірамі.) У Галяндыі ў музэі Ван Гога вы знойдзеце: парасон з Ван Гогам, імбрык з Ван Гогам, яйка з Ван Гогам, падстаўку на яйка з Ван Гогам, дзіцячы вазок з Ван Гогам, сыр з Ван Гогам, падушку з Ван Гогам, матрошку з Ван Гогам, драўляныя боты з Ван Гогам, вазон з Ван Гогам, футбольны мяч з Ван Гогам, мышалоўку з Ван Гогам, працоўныя пальчаткі й фартух з Ван Гогам, ваш фатаздымак з Ван Гогам, фіранкі (для вокнаў і душу) з Ван Гогам, вусьцілкі з Ван Гогам, покрыўку для роварнага сядла з Ван Гогам, бэйсболку з Ван Гогам, абрус з Ван Гогам, кабуру з Ван Гогам, гляйсар з Ван Гогам, магчыма — нават вібратар з Ван Гогам, я не пытаўся, але прынамсі прэзэрватывы з Ван Гогам — не сумнявайцеся! Вы зьдзівіцеся: ну якому ідыёту патрэбны, скажам, дзіцячы вазок з Ван Гогам? Адказ: а вам клопат? У сувэнір-шопе ня меней чым у існаваньне бога вераць у тое, што такі высокакультурны ідыёт, які марыць набыць свайму немаўляці вазок з Ван Гогам, недзе існуе, бо ў божым сьвеце магчымае абсалютна ўсё, а бізнэсу патрэбная перадусім адпаведная тэалёгія! Гэтак жа сьвята тут вераць і ў тое, што аднойчы гэты ідыёт абавязкова ў сувэнір-шоп прыйдзе й запатрабуе прадаць яму дзіцячы вазок з Ван Гогам — і што б яму адказалі, калі б тут дзіцячага вазку з Ван Гогам не было? А так — вось табе маеш, атрымай свой вазок! Ён чакаў тут гадамі толькі цябе — і пры гэтым выдатна захаваўся! А зараз — заплаці нам за яго ўдвая болей, чым за звычайны вазок, таму што гэты вазок — не звычайны, а вазок тваёй мары, вазок з Ван Гогам, такога ні ў кога няма, гэта ж прыкольна, асабліва калі ты гіпстэр і мусіш быць не падобным да астатніх гіпстэраў! Да таго ж, ты купляеш яго ня дзе-небудзь, а ў самым сапраўдным галяндзкім музэі самага сапраўднага галяндзкага Ван Гога! Ну і што, што ён выраблены ў Кітаі! Калі ўзяць да ўвагі яго нізкі сабекошт, то шалёная сума, якую мы за гэты вазок зараз зь цябе спагонім, абсалютна вартая таго, каб загадзя замовіць для цябе гэты вазок у Кітаі, прывезьці яго з Кітаю, складаваць яго гадамі ў нашым музэі Ван Гога, каб потым агаломшыць цябе эвангельлем: мы сапраўды маем для цябе вазок з Ван Гогам! Вось гэтак, спадарства, робіцца бізнэс. Наш лёзунг: любы капрыз! — хай самы тупы, безгустоўны, на першы погляд немэтазгодны, збачэнскі —зноў-такі, а вам клопат? Грошы ня толькі ня пахнуць, але й не чырванеюць за дурасьць свайго (між тым ужо былога) гаспадара. Ну і што, што той самы Ван Гог, даведаўшыся пра дзіцячы вазок з Ван Гогам, адрэзаў бы сабе й другое вуха, на ўсякі выпадак яшчэ выкалаўшы вочы? Затое загадчык музэйнай крамы, калі б у ёй не было дзіцячага вазку з Ван Гогам, зрабіў бы сабе харакіры! — дзьвесьце гадоў шчыльных культурных сувязяў, як я ўжо адзначаў, проста так не праходзяць.

48 Магчыма нашая гутарка здаецца вам марнаваньнем часу здаецца кантракт - фото 15

48.

— Магчыма, нашая гутарка здаецца вам марнаваньнем часу (здаецца?! кантракт жа даўно й незваротна падпісаны й раздрукаваны!), але зразумейце, малады чалавек (не, ён мяне яўна абразіць хоча): гэта вельмі карысна, калі людзі, што робяць разам такую асабістую рэч, як абмен сваімі дамамі, добра ведаюць адны адных!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Завяршыць гештальт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Завяршыць гештальт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Завяршыць гештальт»

Обсуждение, отзывы о книге «Завяршыць гештальт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x