Алесь Наварыч - Літоўскі воўк

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Наварыч - Літоўскі воўк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Літоўскі воўк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Літоўскі воўк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Літоўскі воўк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Літоўскі воўк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пакаёўка зірнула на пана. У яе ляскалі зубы. Але і ў збянтэжанай, падаўленай, у яе вачах разгаралася нянавісць. Здавалася, зараз плюне.

- Не бойся, табе нічога не будзе. - Аканом адхіснуўся ад яе на ўсялякі выпадак. - Адпушчу і ўсё забуду, толькі скажы, каму несла лісточак. Каму, ясачка?

Ганна даланёй выцірала слёзы, якія шчодра каціліся па выпінках шчок. Не данесла, злавілі, выкрылі. Што цяпер будзе?!

- Маўчацьмеш, будзе кепска, Ганно.

- Пан Ежы... Я - дачка Вабішчэвіча... - прамармытала яна.

- Сабачага хваста ты дачка! - ціха праказаў аканом.

Ганна глянула на Ўрбановіча. Глядзела са здзіўленнем - як пан можа гаварыць такія словы. Рот у яе быў раскрыты, і сліна перацягвалася ніткамі паміж зубамі.

- Пан Ежы не можа так са мной абыходзіцца... Я - шляхцянка.

- Ну дык і што з таго? Бізун прыстае і да шляхецкай ср... - аканом паправіўся, - скуры.

- Не дазволю... Нельга... Я - дзяўчына... Пан не асмеліцца... Я... Мы... маршалку Лапу*, губернатару... Самому імператару, цару...

* Аляксандар Лапа (1802-1869), памешчык Бабруйскага павета, з 1859 года менскі губернскі маршалак шляхты; за дэманстрацыйную адмову ад пасады ў 1863 годзе арыштаваны і высланы ў Пермскую губерню.

- Цару? Ох, як ты, зязюлька, закувала... Ды я і не з такою шляхтаю безмаянтковай разбіраўся. Без парткоў бацька ходзіць - у даматканай світцы! - а яна тарочыць: «Я - шляхцянка!!!» Кажу ж, я і з сапраўднай шляхтай упраўляўся... - Пан аканом падаў дзяўчыне насоўку. - Вазьмі хустачку і не мажся, як дурная хлопка. Не хацеў браць цябе ў дом, бо ты... з гэткімі жывёльнымі замашкамі... Вы без мыла прывыклі мыцца, усё лугам... З нажа ясьцё... Я пусціў цябе ў дом, абмыў, адзеў, у чаравікі абуў, навучыў відэлкай карыстацца, больш-менш прыстойна каля людзей абыходзіцца...

- Пляваць, пляваць я хацела на вашыя відэлкі, на ваша панскае абыходжанне... - выціснула з сябе Ганна.

Яе забіралі словы аканома, але аканом не слухаў яе:

- Ды што казаць... Ва ўласную сям'ю пусціў... А ты? О, літасць Боская, дзе твая, дзеўчыно, удзячнасць?.. Каму ты несла гэтае пасланне?

Аканом тыцнуў цыдулку пад нос пакаёўкі, на канцы якога блішчэла сляза.

Пакаёўка не магла гаварыць... Яна да канца не авалодала сабой, і хоць яшчэ слёзы каціліся ў яе ад нядаўняга прыніжэння, а больш ад перапуду, што ўсё так выйшла і знянацку, і гвалтам, - цяпер яна ведала, чаго ад яе патрабуюць, і скеміла, што належала рабіць.

- Што маўчыш?! Кажы! Бізуна хочаш?

- Бо... Бог бачыць, - сказала Ганна. - Пану перад Богам адказваць...

- Перад Богам? Ты ведаеш, што жонкі даюць клятву Пану Богу, што... што... - аканом не дагаварыў, бо не мог вымавіць слова «здрада». Як яму хацелася ўдарыць гэтую хітрую таўстагрудую дзеўку! Апанаваўся, падумаў, сказаў: - Гэта ваш хлопскі Бог такі... Яго і падмануць можна?

- Пан Ежы... Пане... - ужо больш спакойна, выразна праказала дзяўчына. - Тут нічога няма... кепскага... Я не вінаватая, пан Ежы...

- Я сорак пяць гадоў, як пан Ежы, любачка, - прашаптаў пан аканом. - Ты выдатна разумееш, што робіш нягжэчна. Якія таямніцы могуць быць у жонкі ад мужа? Каму яна пісала?

Гэтая «яна», а не «пані Аксана» было Ганне як удар пугаю. Яна - значыць блудніца, лярва і г. д. Заўжды выхаваны і прыстойны пан Урбановіч дайшоў да крайнасці, пераступіў мяжу гжэчнасці. І пойдзе яшчэ далей. Будзе і бізун.

Ад пярэпалаху і хвалявання ў пакаёўкі адняло мову. Яна збялела, а вочы сталі закочвацца пад лоб.

- Вады! - загадаў аканом.

Няўжо давядзецца «прыціснуць», каб прызналася? Хто не прызнаецца, калі прывязаць да слупа ў аборы, насунуць мех на галаву, каб не было чуваць енкаў, і свіснуць пару разоў бізуном?

Але Ганна была сапраўднай шляхцянкай - не дапамог і бізун. Яе прывялі да прытомнасці вадой з драўлянага вядра, якім Хведас паіў коні. Прывязаная да слупа, на якім віселі ўздэчкі, яна не вымавіла ні слова і толькі стагнала, калі бізун некалькі разоў упіўся ў скуру.

Дзёр бізуном яе аканомаў памочнік Мондрык, бо конюх, ён жа і аканомаў фурман Хведас, які ўдзельнічаў у хаўрусе, біць шляхцянку адмовіўся - баяўся помсты Вабішчэвічаў.

Дзяўчына так і не прызналася, каму несла палюбоўнае пасланне. Пабітую, зняважаную, яе замкнулі-схавалі ў лазні. Да выяснення далейшых абставін.

Аканом узорнай гаспадаркі пан Ежы Ўрбановіч перад тым, як легчы спаць, адзначыў, што мае на заўтрашні дзень два клопаты: вышэйзгаданую жончыну цыдулку ў кішэні і зняважаную (адлупцаваную на самы азіяцкі манер бізунамі) безмаянтковую дзяўчыну-шляхцянку ў лазні. Які з гэтых клопатаў большы, горшы - не ведаў. Аканом прывык арыентавацца ў рознага роду кантрактах, прадажных дамовах, рэестрах, гаспадарчых рахунках, а тут належала вырашаць іншае. Загадаў сабе спаць. Такую чалавек меў калі не натуру, дык прынцып: пераначуем, болей пачуем.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Літоўскі воўк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Літоўскі воўк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Літоўскі воўк»

Обсуждение, отзывы о книге «Літоўскі воўк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x