Алесь Наварыч - Літоўскі воўк

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Наварыч - Літоўскі воўк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Літоўскі воўк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Літоўскі воўк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Літоўскі воўк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Літоўскі воўк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Шпегства дало ашаламляльны вынік. Таго ж вечара пакаёўка вельмі позна адзелася, абулася і пакінула афіцыну. Пайшла некуды, лічы, у ноч. Яе перанялі на беразе Гарыні, сілком, узяўшы за рукі, завялі ў стайню і выклікалі аканома.

- Васпане! Што дазваляюць сабе вашы слугі? - фанабэрна заявіла Ганна. - Што за феадальныя парадкі?

Казала яна так, бо сама была з шляхты, ды і чытаць умела.

- Аддай тое, што ты нясеш... - нягучна, але цвёрда сказаў аканом.

- Васпане... Нічога не маю... Што вы да мяне прычапіліся?

Пакаёўка Ганна ўдавала саму цноту, але фанабэрыя з яе памалу спадала, бо ведала, што жартаваць з ёю не будуць.

- Аддай па-добраму. Іначай... Загадаю абшукаць.

- Што вы, пане дабрадзею... - спалохалася дзяўчына.

Вочы выдавалі разгубленасць.

Аканом не збіраўся разводзіць цырымоній - кіўнуў прыслугачам, адвярнуўся, удыхнуў шчыплівы шкіпінарны дух конскай подсцілкі. Тут, у стайні, можна ўсё рабіць - сцены тоўстыя. Мондрык, аканомаў памочнік, і Хведас - конюх - павесілі кожны свой ліхтар на крукі. Коні і жарабцы вызіралі са станкоў, і святло ліхтаровых свечак цьмяна адблісквала ў фіялетавых вачах.

- Я буду кры-крычаць, - заявіла з заіканнем, чаго ніколі раней не здаралася, пакаёўка.

Аканом, не паварочваючыся, махнуў рукой прыслугачам - маўляў, чаго марудзіце?

Ганна крычала, раўла нема, але далонь у конюха Хведаса такая шырокая...

Пад гарсэтам у дзяўчыны і знайшлі палюбоўную цыдулку. Ганна сябравала з Аксанай з дзяцінства. Калі Аксана выйшла за аканома, папрасіла ўзяць Ганну, сваячку, руплівую, прыстойную дзеўчыну, у пакаёўкі. Ганна таксама паходзіла з роду Вабішчэвічаў, аднадворцаў, якія дзесяцігоддзямі не маглі пацвердзіць стан дваранства. З маленькіх кавалачкаў сваёй зямлі на адну гербавую паперу ды суды толькі і выдаткоўвалі. Урбановіч пашкадаваў бедную шляхцяначку... І вось цяпер - на табе! Хаўрусніца... Ну, з беднякамі, тым больш з недаказаным дваранствам Урбановіч не збіраўся чыкацца.

Калі даставалі ліст, пакаёўка ўмудрылася выкруціцца - пруткая, ядраная маладзічка - і ўкусіла Хведаса за палец, і ён нават адступіўся ў нерашучасці, але аканом падбадзёрыў яго і Мондрыка:

- Распранайце, што, бабаў ніколі не распраналі?..

Дзяўчыну зноў ухапілі, павалілі, распранулі да сарочкі. Невядома, што было б, каб у Ганны нічога не знайшлі. Магчыма, пан Ежы прапанаваў бы ёй грошы (колькі б папрасіла - дзесяць, сто рублёў) і загадаў бы маўчаць. Але цыдулка знайшла сабе прытулак у гняздзечку паміж гарсэтам і сарочкай. Хведас тоўстымі і бруднымі пальцамі залез туды і высмыкнуў паперыну, падаў аканому, паднёс ліхтар бліжэй.

Аканом разгарнуў паперку. Прачытаў, пажаваў вуснамі. Цыдулка напісана па-польску. Почырк Аксанін, гэта несумненна почырк ягонай жонкі...

«Zautra na zachodzie sonca na naszym miescy».

Падумаў: «Не, польскай мовы мая жонка не вывучыць... Літары польскія, а словы хлопскія...»

Ну што, заўтра ягоная жонка, пашлюбаваная з ім, панам Ежы Ўрбановічам перад святым алтаром, на заходзе сонца... з некім сустрэнецца. «Na naszym miescy...» Значыць, не першы раз.

У вачах пацямнела, галава закружылася. Аканом стаў хапаць паветра ротам, пахіснуўся, і верны Мондрык ухапіў яго за плячо.

Аканом выдыхнуў паветра... Сумненняў няма - ягоная жонка знаходзіцца ў палюбоўнай сувязі - яна здрадзіла яму, яна, увасабленне самой цноты! Добра, што тут, у стайні, у прыцемках, не відаць, што ён збялеў і як у яго дрыгае ніжняя губа - такія яго працялі і боль, і сорам, і крыўда. Здрада жонкі - то ж чыстай вады няслава, dyfamacja. Вось што значыць - браць сабе пару з просталюдзінак... Вабішчэвічы... Якія яны дваране? Адно званне, а так - хлопы! Па-хлопску жывуць, па-хлопску гавораць, па-хлопску мысляць, адпаведна - у іх і хлопская здрадлівая мараль.

Аканом яшчэ раз зірнуў на цыдулку. Ах, як прыго-ожа выведзены літары. Для каго гэтак старалася?! Дамавую кнігу драпае пяром, як кура лапай! Ах, нягодніца з племені хамаў, Вабішчэвічаў, балотных гадзюк, што восенню грэюцца на купінах! А яшчэ шляхецтва дамагаюцца! Быдла і ёсць быдла...

Даў сабе рады з пачуццямі. Не, гонару ў пані Аксаны аж занадта, не на адну шляхцянку хопіць. Яна і прыгожая, як гадзюка, шэравокая гадзюка, і такая ж небяспечная... Ох, як укусіла - пад самае сэрца. Забіць мала, як забіваюць гадзюк, атрутных гадзін, задушыць рагачом якім...

Аканом чмыхнуў, апамятваючыся. Пагрозліва нахіліўся над пакаёўкай, якая зняможана падцягвала спадніцу, шукала гузікаў, завязак, румзала, глытала паветра кароткімі ўдыхамі.

- Каму несла, Ганно?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Літоўскі воўк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Літоўскі воўк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Літоўскі воўк»

Обсуждение, отзывы о книге «Літоўскі воўк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x