Алесь Наварыч - Літоўскі воўк

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Наварыч - Літоўскі воўк» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Літоўскі воўк: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Літоўскі воўк»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Літоўскі воўк — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Літоўскі воўк», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Стасік паслухмяна змоўк, утаропіўся ў звера. Воўк у клетцы падняўся і, не паварочваючы галавы, усім тулавам павярнуўся да паненак і слабога на язык маладзёна. Ноздры звера варухнуліся, ён пацягнуў да сябе паветра.

І раптам пан аканом збянтэжыўся. Яму падалося, што воўк у клетцы - той самы, якога колькі ўжо часу, як аддалі аднаму фактару. Ды яшчэ трыма рублямі грошай падмазалі, абы каб толькі забраў ляснога нягодніка.

- О! Ён чуе, ён разумее, што мы пра яго гаворым! - усклікнуў Стасік.

Воўк тым часам матлянуў хвастом.

- Пан Ежы! - усклікнуў маладзейшы Ўрбановіч, звяртаючыся да пана аканома. - Дык ці не ў Друскенікі наш Ёсель здаў таго нашага ваўчыдлу? Далібог, гэта наш ручны воўк. Паглядзіце, гэта ж выліты Інсургент!

Воўк тым часам яшчэ раз матлянуў хвастом, схіліў, рыхтык сабака, галаву набок. У жоўценькіх чыстых вачах засвіцілася даверлівасць. Паненкі завойкалі ад здзіўлення: люты драпежнік, пагроза лясоў, зацяты вораг чалавека, ператварыўся - ці не фантастыка - у свойскую, добрую сабачыну.

Стасік падступіўся да прэнтаў.

- Інсургент! - паклікаў ён з выглядам вопытнага сабакара. - Цю-цю, на!

Малады пан яшчэ не адважваўся працягнуць руку за прэнты, але воўк радасна забіў хвастом па баках, рыхтык свойскі сабака. У ягоных вачах мільгнула нешта накшталт радасці пазнавання. Ён глытнуў сліну, аблізаўся і засцябаў сваім махалам па баках.

- Brawo! - запляскалі паненкі ў ладкі. - Brawo panu!..

Маладыя, прыгожыя дзяўчаты, самі таго не разумеючы, пад'юдзілі паніча на непапраўнае. Як не адважыцца працягнуць да дзікага звера, ваўка, руку, выступіць гэткім утаймавальнікам, дрэсістаю, каб толькі яшчэ раз сарваць апладысменты...

- Не руш! - усклікнуў пан аканом, але было позна.

Ды што можа стрымаць маладую фанабэрыю і жаданне выставіцца героем перад слабейшым і такім прыгожым полам?

Стасік працягнуў руку паміж прэнтаў, дакрануўся да пукатай лабаціны звера, паспеў нават пагладзіць, і тут-то воўк яго і хапянуў.

3. Помста

Усё пачалося з аднае раніцы, калі ў ноздры ўляцеў падазроны пах. Такі пах рэдка, вельмі рэдка прыносіў сюды паўднёвы вецер... Адтуль, з-за вялікіх рэк, з-за густых лясоў, з таго краю, улюбёнага навечна і з якім навечна разлучаны двухногімі затхлякамі...

Потым азначылася - блізка і родна пахла ад двух мужчын і дзвюх жанчын. О! Які гэта быў салодкі пах - сапраўдны водар! Уканцэнтраванне ўсяго, што было мінулым, радасцю жыцця, яго трымценнем, матэрыяльным увасабленнем мілаты ўласнага колішняга існавання.

Кожны раз, як тыя людзі праходзілі міма, раздзімаў ноздры і піў пах радзімы: родных лясоў, палян, паляўнічых сцежак, а таксама пах сялянскіх хамутоў, каламазі, ранішні пах з варыўняў...

Спачатку проста радаваўся, атрымліваў насалоду ад знаёмых, мілых пахаў. Потым водар радзімы стаў выклікаць злосць, будзіў гнеў, а затым, з цягам часу, лютая нянавісць да гэтых людзей, якія прынеслі такі родны, да няўсцерпу, напамін пра радзіму, стала працінаць кожную часцінку цела. Ці ж не гэтыя людзі ўвязнілі яго, пазбавілі свабоды, закінулі далёка-далёка ад родных мясцін, прытарабанілі ў скрынцы сюды, дзе ў высокіх чырвоных берагах цячэ, быццам і блізкая і ў той жа час чужая, незнаёмая, халодная рака, ад якой вечарамі патыхае салодкай, падлаватай вільгаццю, дзе стаяць бронзавыя, аж да чырвонасці ў камлях, такія няродныя сосны... Такія ненатуральныя, такія нямілыя.

Нянавісць патрабавала выхаду, помсты... Як адпомсціць? Ухапіць, угрызці руку, якая колісь гладзіла, а потым па-здрадніцку аддала на пакуты, калі затаўклі дрынамі ў скрынку з маленькай адтулінай, потым бясконца доўга везлі на чужыну, зрэдку кідаючы кавалак хлеба ці абгрызеную костку. Вады не давалі, ледзь не здох ад смагі... Потым укінулі сюды, за гэтыя гладкія жалезныя прэнты, дзе так мала месца, што, здаецца, не хапае паветра дыхаць. Ён ужо даўно не хацеў жыць, бо ягонае жыццё засталося там, на далёкім Палессі, сярод дубоў і грабаў, у зарасніках лазы, на балотных рэчках, у густых чаратах... Кропля за кропляй жыццё выдыхалася, выточвалася з яго... І, пэўна, здох бы, каб не той пах, які зрэдку прыносіў паўднёвы вецер; нібы падманваўся, нібы дзеля большай пакуты пацверджваў, што той край ёсць, тыя мясціны, дзе быў шчаслівы і самазабыўчы, не саснёныя ў хваравітых снах-мроях, але існуюць насамрэч, напраўду ёсць. І там узыходзіць штодня сонца, і там журботліва шапочуць вершаліны дрэў, і там штораніцы ў лазе залівіста, пранізліва стракочуць сарокі... Не, не... Яму туды дарога заказана, і ўсё праз гэтых во двух паноў у кацялках і паненак у доўгіх сукнях, якія во глядзяць на яго, як на дзіўную смярдзючую падлу, калі ад саміх мёртвым мясам тхне...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Літоўскі воўк»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Літоўскі воўк» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Літоўскі воўк»

Обсуждение, отзывы о книге «Літоўскі воўк» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x