Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чаю, аднак, у ёй не было, толькі спіртное, але затое на выбар. Яны ўзялі кахецінскае, селі за стол пры печы-цыліндры, акаванай ліставым жалезам і пафарбаванай пад золата, маўляў, ведай нашых, полацкіх! Печ дыхала сухой гарачынёй, і яны хутка сагрэліся.

— Чаму ты загаварыла пра вечнасць? — спытаў Ла­зар, уражаны жончыным пытаннем.

— Сама не ведаю, — сцепанула плечуком Цюка. — Ты не звяртай увагі. На мяне, бывае, такое находзіць. Калі мы стаялі на беразе ракі, я пачула, што вецер пахне грыбамі. Праўда, неразумна? Ніякай сувязі: пах грыбоў і вечнасць... А во, бачыш... Жаночая логіка.

— Чалавек хоць раз у жыцці павінен адчуць веч­насць, каб зразумець сваё месца ў яе бясконцасці.

— А калі ты адчуў вечнасць? — спытала Цюка.

Лазар Богша задумаўся. Сапраўды, калі? У дзяцінстве і дзедава жыццё здавалася вечнасцю. Але ж яно не магло прыйсці і тады, калі кожную хвіліну побач з ім стаяла смерць. Хоць не, менавіта тады ён адчуў веч­насць праз яе мімалётнасць, вечнасць, якая, здавалася, залежала ад простага эсэсмана — вартавога сабакі гітлераўскага рэйха.

Перад ягонымі вачамі ярка выбліснула злавесная карціна таго вераснёўскага світання: сем вытрашчаных, як на мароз, зорак Вялікай Мядзведзіцы над падвешанымі за рукі вязнямі. Іх падвесілі так нізка, каб маглі грызці аўчаркі. I тыя станавіліся на заднія лапы, упіраліся ў целы павешаных пярэднімі лапамі і грызлі вязняў крывавымі мордамі. Так, так, гэта тады ён падумаў, што свет усё ж вечны, што Вялікая Мядзведзіца будзе вечна свяціць у небе, хоць людзі цкуюць людзей аўчаркамі.

— Чалавек дазваляе сабе подласць і свінства тады, калі не верыць у вечнасць, — уголас падумаў Лазар Богша. — Папраўдзе, дык чалавек, які не верыць у веч­насць, а таму робіць вялікія ці малыя подласці, бадай, зусім і не чалавек, а бязрогая жывёліна, якая залезла з нагамі ў карыта.

Ад ягоных такіх неспадзяваных слоў Цюка здрыганулася, нібы яе абдало холадам.

— Я выклікала ў цябе нейкі жудасны ўспамін? — спытала яна. — Даруй, мілы, і давай памаўчым. Маўчанне, кажуць, — золата...

— Найчасцей яно подласць і здрада, — рэзка, аж злосна, сказаў Богша.

— Мне будзе цяжка з табою, — прызналася Цюка, — але я яшчэ больш кахаю цябе. У кожнага з нас, каго закранула сваім чорным крылом вайна, шмат балючых ран, якія мы хаваем пад паказной весялосцю або абыякавасцю...

Лазар быў крыху здзіўлены яе высновай, хоць квяцістасць, з якой была выказана ўвогуле слушная дум­ка, яму не спадабалася.

— Аднак нам трэба ісці. Нас чакае Радзівон, — нагадаў ён.

Радзівон сапраўды чакаў іх. Побач з ім стаяла зграбная маладзіца ў камбінезоне і чорным берэце. Маладзіца нечага ўсміхалася..

— Не пазнаеш? — спытаў Радзівон, кіўнуўшы галавой на маладзіцу.

Лазар паглядзеў лепей, нешта далёкае замітусілася ў памяці, але ніяк не хацела складвацца ў адзін, цэльны ўспамін.

— А я дык вас адразу пазнала. Вы быццам і не змяніліся, — нараспеў загаварыла маладзіца.

— Домна! — узрадавана крыкнуў Лазар, пачуўшы яе голас. — Во не чакаў! Адкуль ты? Каця, гэта — Дом­на. Мы з ёю на адной парце сядзелі.

— Ахаць ды ўздыхаць пасля будзеце, — перапыніў іх Радзівон. — Ехаць трэба...

— Ага, трэба, — неяк нават спалохана пагадзілася Домна. — Вы, дзевушка, залазьце да мяне ў кабіну. А мужчыны наверсе пасядзяць. Тут недалёка...

Седзячы ў кузаве грузавіка, Лазар без вялікага намагання ўявіў у памяці даўнюю, яшчэ даваенную Дом­ну. Тое сваё першае каханне... I тое, што было потым. Каб не вярэдзіць сябе, Лазар пачаў любавацца наваколлем — трэба ж нечым заглушыць былое...

Дарога на Сую, заглыбіўшыся ў лес, забрыкала па сухіх пагорках, парослых выносістымі соснамі, паплыла пясчанаю ракою ў мокрыя, з зялёнай вадой у каляінах лагчыны, заскакала, пужліва абягаючы сівыя балацявіны. Лазар Богша з дзіцячым захапленнем назіраў, як з-за яго спіны раптам выбягае какетлівая бярозка з залацістымі маністамі на косах і, крутнуўшыся на стройнай ножцы, знікае за паваротам. А ўжо над галавою згінаюцца распранутыя да апошняга лісточка ляшчыны, так і стараюцца сарваць з яго хоць капялюш, каб прыкрыць сваё голае цела. А крыху счакаўшы, абапал дарогі парадам выстройваюцца прысадзістыя дружныя яліны, падняўшы над сабой вострыя пікі вершалін. Кож­ны паварот дарогі апякаў Лазараву душу. I хоць Лазар не любіў слязлівай узрушанасці, ён не мог чамусьці адрынуць яе ад сябе — бачанае растапіла яго, як агонь растапляе воск.

Калі грузавік не вельмі роў, Лазар Богша чуў, як у кабіне перагаворваюцца Домна з Кацяй. "Пра што яны гавораць?" — думаў ён, але тут жа забываўся на іхнія размовы. Наваколле зачароўвала яго, брала ў палон.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x