Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лазар адышоўся, каб не трывожыць сябе: дзяцінства сплыло — новыя ўяўленні валодалі ім.

3-пад сувояў палатна, посцілак і вышываных ручнікоў маці дастала драўляную, адпаліраваную рукамі і часам скрыначку, зробленую з бярозы-чачоткі. Лазар ніколі не бачыў гэтай скрыначкі.

— Зберагла во, — з нечуванай суровасцю сказала яна, павярнуўшыся тварам да Каці. — Знаю, вы, маладыя, не прызнаеце цяпер ні чорта, ні бога. Але ж то не боскае — чалавечае бласлаўленне. Мяне мая свякруха бласлаўляла, я — цябе, а ты — сваю малодшую нявестку блаславіш. Так яно і пойдзе з роду ў род.

Маці ўрачыста адкінула вечка скрыначкі, выцягнула з яе пазелянелы ланцужок, на якім вісеў васьміканцовы крыж. Лазар не паверыў сваім вачам, але несумненна то была мініяцюрная копія крыжа полацкага майстра Лазара Богшы, зробленая ім для князёўны Прад­славы.

Калісьці настаўнік гісторыі, які прывіў Лазару Бог­шу любоў да мінулага, казаў, што з ефрасіньеўскага крыжа не рабілі крыжоў нацельных. А выходзіць, рабілі.

Тым часам маці надзела ланцужок на Каціну шыю.

— Дзякуй, мама, — аж са слязамі на вачах сказала Каця і тройчы пацалавала маці.

— Вазьмі і скрыначку, — сказала мацІ. — Крыж гэ­ты не нацельны. Ён павінен ляжаць у хаце, і яго нель­га выносіць з яе. Так мне мая свякруха наказвала, а ёй яе свякруха.

— Але ж у нас няма свайго дома. Дзе ж мне трымаць гэты крыж? — з наіўнай прастатой спытала Каця.

— Насі скрыначку з сабой, — параіла маці.

Цяпер Лазар адважыўся бліжэй разгледзець крыж. Ён паклаў яго на далонь. Крыж быў металічны, цяжкаваты, можа, латунны. Той, богшаўскі, крыж Лазар бачыў толькі на фатаграфіі, але яна ўрэзалася яму ў памяць. Сапраўды крыжы былі вельмі падобныя. I на тым крыжы і на гэтым — сіметрычна размешчаны іконкі свя­тых, а між імі яшчэ два крыжы: уверсе чатырохканцовы, усярэдзіне шасціканцовы. Лазар перавярнуў крыж. На адваротным баку можна было разгледзець малюнак святога, але надпісу пад ім не было.

— Мама, — звярнуўся Лазар да маці, — гэты крыж вельмі падобны на крыж Ефрасінні Полацкай, які зрабіў для яе мой цёзка Лазар Богша. Можа, мы якія нашчадкі таго Богшы?

— Не выдумляй ты! Лепей во цяперака сядайце за стол. А ты, Радзівонька, збегай па Домну. Няхай з маці сваёй прыйдзе. I сваім скажы, каб падышлі...

Домна, аднак, не прыйшла.

— Ах, Лазар, мне здаецца, што я прыпала перасмаглымі вуснамі да чыстай гаючай крыніцы, п’ю і ўсё здаравею. Як добра, што ты прывёз мяне сюды! Твая маці — цуд, непераўзыдзены геній хараства. Мы будзем любіць яе моцна-моцна... Але, Лазар, пакляніся мне, што ты не возьмеш яе да сябе, калі мы атрымаем кватэру. Мы будзем памагаць ёй, але не будзем жыць ра­зам...

Богша здзіўлена паглядзеў на жонку і ці не ўпершыню заўважыў, што ў яе татарскі разрэз вачэй, які робіць Цюкін твар таямніча пяшчотным.

— Нічога не разумею, — сказаў Лазар, любуючыся жончыным тварам, па-асабліваму сёння адухоўленым. — Чаму ты не хочаш, каб маці жыла з намі?

— Мне будзе няёмка сварыцца з ёю...

Лазар таксама сеў, падкурчыў пад сябе ногі. Цюка ўмела ўражваць нелагічнасцю. За гэтыя два дні жыцця на Суі Лазар не раз пераконваўся ў яе здольнасцях.

— Чаму ты так упэўнена, што будзеш сварыцца? Мая маці ніколі і ні з кім не сварылася.

— А са мной будзе, — упарта сказала Цюка. — Са мной цяжка ўжыцца разам. Я — брыдкая. I наогул, калі жывеш з кім побач, дык абавязкова некалі пасварышся. 3 людзьмі жыць у любові можна толькі на адлегласці.

— Ах ты, мой філосаф! — абдымаючы Цюку, засмяяўся Лазар. — Маці і сама не хоча пераязджаць да нас. I ўяві, яна тлумачыла сваё нежаданне жыць у нас амаль гэтак, як і ты. Толькі яна выказала тваю думку інакш: дзве лісіцы ў адной нары не жывуць...

— Ну от бачыш, хіба я табе не казала, што твая маці цуд, што я люблю яе, што яна самая разумная на све­це жанчына. I я вельмі кахаю цябе, Лазар. Я кахаю цябе па-асабліваму...

Цюка моцна абняла Лазара, пачала цалаваць з та­кой апантанасцю, што ў таго аж закружылася ў галаве. Яны ўпалі на ложак, моцна сціснуўшы адно аднаго ў абдымках...

Адно імгненне, роўнае вечнасці, ці вечнасць, роўная аднаму імгненню.

— Ты страсная, — сказаў Лазар.

— Памаўчы, дурненькі, — папрасіла Цюка.— Аднак жа нам трэба ехаць сёння, — нагадаў ён.

— Так-так, ехаць, — пагадзілася Цюка. — Я ўжо ведаю, як сыграю ролю ў тваім фільме. Можаш не сумнявацца, ты зробіш выдатны... геніяльны фільм.

Эпізод трэці (рэтраспекцыя): эпітафія на смерць дружбы

Лазар Богша праваліўся з жахлівым трэскам. Яго выдатны, геніяльны фільм быў знішчаны, сцёрты на дарожны пыл, а сам ён прызнаны бяздарным і ўпартым аслом. Само сабой, пра бяздарнага і ўпартага асла ніхто ўголас не гаварыў. Гэта разумелася без слоў. Богшу знішчылі карэктна, ветліва, на высокім этычным узроўні, як умеюць гэта рабіць толькі ў кіно.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x