Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Але якая яму выгада браць мяне рэжысёрам, а цябе на галоўную ролю?

— Не ведаю, не ведаю, — заплакала Цюка. — Нічога не ведаю, але Лыкавязаў нешта задумаў...

Яны тады першы раз пасварыліся. А праз месяц, калі ў Лазара Богшы не засталося і капейкі грошай, Кірыла Лыкавязаў сказаў яму, што ягоную кандыдатуру не зацвердзіла студыйнае начальства. То была беспар­донная хлусня, як потым дазнаўся Лазар. А тады ён не ведаў, што рабіць. I той жа Кірыла параіў, каб ён паехаў куды падалей, дзе яго не ведаюць і дзе ён можа прыкласці свае сілы.

***

Сабраўшы нейкіх паўтары сотні рублёў, Лазар махнуў на другі канец нашай неабсяжнай краіны, падалей ад сораму і ганьбы, у край сейсмічных катастроф і сонечнай спёкі.

Дырэктар тамашняй кінастудыі — дабрадушны таўстун з потным тварам і бліскучымі чорнымі вачамі — сядзеў у вялізным кабінеце паміж двух вентылятараў, якія памалу паварочвалі свае ветрадуйныя хабаткі так, каб іхні гаспадар абдзімаўся з усіх бакоў.

— А-а-а-а, дарагі, заходзь, заходзь, даўно чакаю, — абрынуў ён на Богшу вадаспад слоў, калі той, прачакаўшы ў прыёмнай гадзіны чатыры, нарэшце трапіў у кабінет. — Рад бачыць цябе, дарагі таварыш. Ды што ты стаіш? Сядай у крэсла. Хваліся, адкуль прыехаў? А-а-а, ведаю, быў там. Як тваё прозвішча, дарагі? А што рабіць хочаш, не пытаю: фільмы хочаш здымаць. Безумоўна, рэжысёр. Па вачах бачу. У цябе, дарагі, вочы галодныя: па рабоце ссумаваўся. А можа, ты аператар? — раптам з надзеяй спытаў дырэктар. — Аператары нам во як патрэбны, па самае горла...

Пра гэтага дырэктара і ягоныя дзівацтвы Богша наслухаўся баек яшчэ ў інстытуце, таму адказаў з асцярогай, падумаўшы для сябе, што, бадай, ехаў сюды дарэмна.

— Не, я не аператар, — сказаў ён. — Шкадую, але не аператар.

— Хочаш, канечне, здымаць мастацкі фільм у дзвюх серыях? Спадзяюся, што сцэнарый напісаў сам?

Сцэнарый у Богшы быў. Але ён пабаяўся, што дырэк­тар разыгрывае яго, а таму вырашыў пра сцэнарый прамаўчаць.

— Сцэнарыя няма, — сказаў Богша. — А здымаць гатовы аднасерыйны фільм, нават кароткаметражку дакументальную. Мы людзі неганарлівыя.

— Ай-вай-вай, — залямантаваў дырэктар, — навошта аднасерыйныя. Будзеш здымаць толькі двухсерыйныя. Цяпер скажы шчыра: сам здымацца хочаш?

— Хачу...

— Ай-вай-вай! Маладзец! Правільна, дарагі! Сам пішаш сцэнарый, сам здымаеш па ім фільм, сам здымаешся ў ім у галоўнай ролі. Усё правільна! Слухай, а жонку, скажы сумленна, таксама будзеш здымаць у галоўнай ролі?

— Я нежанаты, — схлусіў Богша.

— Як жа так, дарагі, хочаш здымаць фільмы, а яшчэ нежанаты? Ну, ды гэта зусім не страшна. Жэнім, дараri, хорошую актрысу знойдзем, таленавітую актрысу знойдзем...

— Чаму актрысу? — па-шчыраму здзівіўся Богша. — Можа, я з афіцыянткай жанюся...

— А ты, дарагі, на самай справе рэжысёр? — занепакоена спытаў дырэктар, уважліва да яго прыглядаючыся. — Можа, разыгрываеш мяне, старога? Ведаю я ва­шага брата кіношніка.

— Я сёлета інстытут закончыў. Хочаце магу дыплом паказаць? — хлусіў і далей Богша, бо яму не было чаго губляць.

— Усё, здаюся, пераканаў, — дырэктар падняў уго­ру кароценькія рукі. — Але ўсё роўна жаніся з актрысай. Чаму з актрысай? Тлумачу, дарагі. Жаніцца ж ты ўсё роўна будзеш! Факт! А з кім бы ты ні ажаніўся, жонка твая рана ці позна ўсё адно запатрабуе, каб здымаў яе ў галоўнай ролі. У мяне дужа багаты вопыт. Я на сваім вяку досыць нагледзеўся, таму ад душы раю — жаніся з актрысай, па магчымасці з таленавітай, якая потым стане геніяльнай. Ты павінен ставіць геніяльныя фільмы — гэта факт, які ты сам не захочаш абвяргаць. А калі ў цябе жонкай будзе бяздарная актрыса, хіба ты здолееш ставіць геніяльныя фільмы? Толькі геніяльныя! Іначай ідзі ў кухары... Піва любіш?

Пытанне было яўна з падкавыкай, напэўна, каб высветліць, а ці п’е ён, Лазар Богша?

"Мяне так проста не купіш", — падумаў ён.

— Піва мне забаранілі піць урачы. У мяне ныркі хворыя.

— Ай-яй-яй, — пашкадаваў дырэктар. — У нас улетку горача. Абавязкова трэба нешта піць. Або чай, або піва. А грошы ў цябе ёсць?

— Ёсць, — бадзёра выгукнуў Богша, хоць у кішэні была адна трыццатка на тыя пяцідзесятых гадоў грошы. Трыццатка з нейкай там дробяззю.

— Ах, які ты маладзец! — узрадаваўся дырэктар. — Не, які ты маладзец! Сталоўка ведаеш дзе? Не ведаеш? Спытаеш на калідоры. Язык ёсць? Ён цябе хочаш да Меккі давядзе, а хочаш да турмы. Гэта я так, жартую. Пойдзеш зараз у сталоўку, возьмеш шашлык. Разуме­ет — шашлык! Скажаш — дырэктару шашлык. Зразумеў? Піва бутэлечку не забудзь. 3 халадзільніка бяры. Зразумеў? Прынясеш усё гэта сюды. Тады і пагаворым. На пусты жывот якая гаворка...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x