Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Студыйны ўпаўнаважаны чыгункі і аэрафлоту прыдбаў яму білет на самалёт, і аднае сонечнай раніцы Ла­зар Богша ўзяў курс на захад, дзе жыла Цюка, дзе існавала кінастудыя, якая, безумоўна, яго не чакала, але ўсё ж была жаданым берагам для чалавека, які двойчы цярпеў няўдачу.

Цуды пачаліся з аэрапорта, у які Богша прыляцеў пад вечар. Яго сустрэла не Цюка, а былы дырэктар няўдалай кароткаметражкі Карней Карнеевіч Кладачка. Лазар Богша, напэўна, і не заўважыў бы Кладачку, бо пільнаваўся толькі жаночых твараў, шукаючы між іх Кацін, але Карней Карнеевіч сам аклікнуў яго, таропка падбег, тройчы пацалаваў і раптам нечага заплакаў. У Богшы ёкнула сэрца: няйначай, нешта здарылася з Цю­кай. Аднак, прыгледзеўшыся лепей, Лазар заўважыў, што Кладачка плакаў слязамі радасці, а не гора.

— Як я рад, як я рад, — сціраючы са шчок слязіны, усхвалявана гаварыў Кладачка, — адным словам, вітаю і віншую. Праўду, яе, галубку, ні на агні не спаліш, ні ў вадзе не ўтопіш...

— Пра што вы, Карней Карнеевіч? — нічога не разумеючы, спытаў Богша.

— Як гэта пра што? — з недаверам перапытаў Кар­ней Карнеевіч. — Во табе і маеш! Ты хіба газет не чытаў, радыё не слухаў? Не чакаў, Лазар Васільевіч! Ці ты і праўда нічога не ведаеш? Зусім такі не ведаеш?..

— Карней Карнеевіч, — запрасіў літасці Богша, — не цямніце вы, будзьце ласкавы...

Кладачка, мусіць, толькі цяпер паверыў, што Бог­ша сапраўды нічога не ведае. Ён падштурхнуў Богшу пад бок, падміргнуў спачатку левым, а потым і правым вокам.

— Ну, тады моцна трымайся за паветра. Я цябе за­раз такой навіной аглушу, — сказаў Кладачка і перайшоў на ўрачысты тон: — Дык вось, значыцца, Лазар Васільевіч, наша... твая кароткаметражка на міжнародным фестывалі атрымала першы прыз, а таму дырэкцыя студыі і выклікала цябе тэлеграмай, каб ты даў згоду зды­маць мастацкі фільм...

Калі б Лазар Богша зрабіў два дзесяткі кароткаметражак, дык і тады ён не паверыў бы ў тое, пра што гаварыў яму Кладачка. А між тым Карней Карнеевіч не хлусіў.

У жыцці цудаў, вядома, не бывае. Цуды здараюцца толькі ў кіно. Ісціну гэтую, праўда, спрабуюць аспрэчваць, аднак яна не перастае заставацца ўпартым фак­там.

Чаму і як Богшава кароткаметражка трапіла на фестываль? Наконт гэтага існавала тры непацверджаныя версіі. Адны казалі, што пераблыталі каробкі з фільмамі, другія, што паслаць Богшаў фільм настояў інстытуцкі настаўнік Лазара, чалавек вялікай прабіўной сілы, трэція, што Богшаў твор быў пасланы, каб разыграць высокае журы. Як бы там ні было, але калі журы фестывалю сярод мноства кароткаметражак прагледзела Богшаву, яно прыйшло спачатку ў здзіўленне, а по­тым і ў неверагоднае захапленне. Захапленне было агульнае, але зусім неаднолькавае: дваццаць адзін член журы падзяліліся на трынаццаць плыняў, кожная з якіх трымалася свайго пункту гледжання і адстойвала яго з нечуванай упартасцю. Аднак усе без выключэння сыходзіліся на адным, што Богшава кароткаметражка, безумоўна, — з’ява. Дыскусія пагражала зацягнуцца на гады, бо толькі адных тэрмінаў, каб даць назву новаму накірунку ў кіно, было прыдумана нешта больш за сотню. Але фестываль падыходзіў ужо к канцу, зрэшты, як і візы на прабыванне ў краіне. Таму, сабраўшыся на заключнае пасяджэнне, журы амаль аднагалосна прысудзіла першую прэмію Богшавай кароткаметражцы...

Карней Карнеевіч Кладачка расказваў пра ўсё з гумарам, чым не зменшыў важнасці падзеі і Богшавых заслуг. Факт, як вядома, — рэч упартая.

***

Чалавечая дабрыня — аднолькавая ва ўсіх яе праявах, подласць — шматабачлівая і бясконца разнастайная.

Першы Богшаў фільм, хоць і не зрабіў на студыі перавароту, як спадзяваўся сам Богша, але і не застаўся незаўважаным. У мясцовым друку раптам успыхнула зусім адвольная дыскусія: тое, што хвалілі адны, дарэшты адвяргалі другія, так што Лазар Богша ніяк не мог даўмецца, ці ён сапраўды стварыў мастацкі шэдэўр, ці дасціпную дрындушку. Сам ён жартаваў: дзіцё хоць і смаркатае, але ягонае. Тым часам выступіла адна вельмі ўплывовая газета, якая падвяла дыскусію, назваўшы Богшу таленавітым рэжысёрам, а яго карціну — цікавым пошукам.

Богша на той час працаваў ужо над новым фільмам. Ён задумаў стварыць трылогію пра сваё апаленае вайной пакаленне. Яму хацелася паказаць вайну такой, якой ён бачыў і ведаў, а не такой, як яна паўставала з чытаных ім твораў.

Ён якраз знаходзіўся ў падрыхтоўчым перыядзе — рабіў пробы акцёраў, выбіраў натуру для здымак, ра­зам з мастакамі працаваў над эскізамі дэкарацый і касцюмамі, — як на яго і на Цюку пасыпаліся ананімкі. Спачатку найбольш на Цюку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x