Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Алёша Паповіч глядзеў на дзяўчыну не мігаючы, забыўшыся на ўсе перасцярогі Ільі Мурамца. У яго аж вырывалася з грудзей сэрца. Дзяўчына таксама глядзела на яго. Прынамсі, так здавалася яму. Спявала велічальную толькі для яго. Ён дрэнна цяміў. У ім нешта адбывалася, але ён не разумеў што. Ён кудысьці імчаў з хуткасцю святла, а можа, стаяў на адным месцы ўжо не адзін мільярд гадоў — так доўга яна ішла да яго, а можа, ён да яе. У бясконцым сусвеце ўсё адносна.

Як з глыбіні тысячагоддзяў Алёша Паповіч пачуў сваё імя (уласнае імя, якім некалі назвалі яго родныя бацька з маці), тонкія далікатныя пальцы ўзялі з падноса бакал і паднеслі яму. Сапраўды яму! Не якому-небудзь Ільі Мурамцу ді Дабрыні Мікіцічу, а менавіта яму, Алёшу, якога празвалі Паповічам.

Ён узяў бакал, стаў на калені і, пазіраючы знізу на дзяўчыну, выпіў бакал да дна.

Тубыльцы гучна пляскалі ў далоні і весела крычалі: "Брава! Брава!"

Дзяўчына праспявала велічальную Ільі Мурамцу, по­тым Дабрыні Мікіцічу, хоць той быў больш славуты акцёр. Ілья Мурамец пацалаваў дзяўчыне руку, а Дабрыня Мікіціч — цмокнуў у шчаку. Зноў усе загаманілі, замітусіліся.

— Мяне ўсе завуць Цюкай, — падышоўшы да Бог­шы, сказала дзяўчына і падала руку. — А вас Лазарам Богшам? Я помню вас па карціне "На заставе ў чэрвені". Так?

— Так, — радасна ўсміхнуўся Лазар Богша. — Мне здаецца, што і я недзе бачыў вас.

— Можа, вы былі ў нашым Гітысе? Я там вучуся. А можа, вам пра мяне гаварыў Кірыла Лыкавязаў? Што ён гаварыў? Хоць гэта не мае ніякага значэння. Ты мне вельмі падабаешся...

Цюка адразу, без усялякай падрыхтоўкі, перайшла на "ты" і прызналася ў сваёй захопленасці ім. Лазара Богшу гэта не вельмі здзівіла: ён прывык да акцёрскай экстравагантнасці.

— Вы таксама падабаецеся мне, — сказаў Богша.

— Тады нам няма чаго называць адно аднаго на "вы". Хочаш, пройдземся, бо тут вельмі тлумна?.. Ча­кай, я вазьму куртку — пад раніцу бывае холадна.

Яна вярнулася хвіліны праз тры, узяла Лазара пад руку.

— Куды мы пойдзем? — спытаў ён.

— 3 табой хоць на край свету, — адказала яна. — Шкада, што зараз туман, я паказала б табе адну дзіўную мясціну.

— Усё адно пойдзем паглядзім.

***

...Сцяжынка забіралася ўгору між стромкіх соснаў. Чым вышэй падымаліся яны, тым радзейшы станавіўся туман; месячнае святло прабівалася і скрозь вершаліны соснаў і скрозь туман.

Гоман даўно застаўся далёка ззаду. У бары стаяла валкаватая глухата — ні шолаху, ні гуку. Толькі пад нагамі часам трашчаў сухі сучок. Цюка мацней прытулілася да Богшавага пляча.

— Ты не баішся лесу? — шэптам спытала яна.

— Не, — адказаў ён. — Я люблю лес. Я вырас у лесе. Мой бацька быў лесніком.

— Як здорава! — выгукнула Цюка, а Лазар падумаў, што ў яе захапленні не адчулася шчырасці. — А дзе ён быў лесніком?

— У Беларусі... У Полацкім раёне. Можа, чула пра Полацк? Там, непадалёку ад горада, ёсць цудоўная мясціна — Суя. Азёры і лес. Сасна і бяроза, узгоркі і сыпучыя пяскі.

— Ой, дык мы з табой землякі! Як гэта хораша! — цяпер ужо лішне горача, захоплена гаварыла Цюка. I зноў Богшу падалося, што захопленасць гэтая ненату­ральная. — Дасюль я не разумела, чаму ты спадабаўся мне адразу, а цяпер ведаю — мы ж землякі, у нас адна кроў. Праўда?

"Якое глупства! Што яна вярзе пра кроў, зямляцтва?" — падумаў Богша, аднак тут жа забыўся на свае думкі. Што ні кажы, а глупства казала прыгожая дзяўчына і не проста глупства, а мілае глупства, якое падабаецца нават самаму сур’ёзнаму чалавеку.

— А ты адкуль? Хіба таксама з Віцебшчыны?

— Не, але і я з Беларусі, з-пад Клецака. У нас так кажуць: не Клецк, а Клецак. Ты ніколі не быў у нас? Наша вёска — славутая. Калісьці ля яе была бітва рускіх са шведамі. Там і цяпер стаіць капліца з крыжам. Але ў нас няма лясоў, таму я баюся лесу нават днём.

Цюка яшчэ шчыльней прытулілася да Богшы, аж перашкаджала хадзе.

— Я вельмі рады, што сустрэў цябе, — сказаў Лазар, абдымаючы Цюку за плечы. — Ты нікому не дава­ла клятву вернасці?

— Гэта не мае значэння, — сказала Цюка, а памаўчаўшы, дадала: — Я толькі лічуся замужам...

— Чаму лічуся? — спытаў Богша, стараючыся не пададь выгляду, што ён здзіўлены нечаканым і не дужа зразумелым яе прызнаннем.

— Бо мы разышліся. Ты яго, відаць, ведаеш. Ён ваш, вгікаўскі. Кірыла Лыкавязаў.

— Кірыла?..

(Спартыўнага выгляду хлопец, падстрыжаны пад бокс, зайшоў у пакой і, спадылба глянуўшы на ўсіх ад­разу, спытаў добра пастаўленым голасам:

— Хто з вас Лазар Богша?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x