Усё гэта прамільгнула ў галаве Лазара Богшы, і адразу ж сага аб студыйным калідоры набыла іншае гучанне.
Эпізод другі (рэтраспекцыя): эпіталама для Цюкі
Трое былінных асілкаў — Ілья Мурамец, Дабрыня Мікіціч і Алёша Паповіч — выехалі на край лесу, апынілі коней, захопленыя навакольным хараством. Перад імі, проста пад нагамі, клубіўся ў даліне густы белы туман, чамусьці баючыся падняцца сюды, на высокі беpar, асветлены месяцам-поўняй. Злева, апырсканае месячным ззяннем, распасціралася ўзгоркавае поле: чорныя плямы ценяў і ярка высвечаныя шапкі пагоркаў. Справа таямніча замёр лес — магутнае палатно: на пярэднім плане кожнае дрэва выпісана выпукла, сакавіта, падсвечаіна святлом, як умелі пісаць імпрэсіяністы, за гэтымі асветленымі дрэвамі ляжаў чорны цень, з якога дзе-нідзе цьмяна выступалі сілуэты дрэў-пачвар. Хораша і жудасна! Але самае незвычайнае было ўсё ж за ракою, якая агінала доўгую высокую граду. Туман хаваў граду. Таму здавалася, што дрэвы растуць з пены, нават не растуць, а старчма вісяць у паветры і пяюць.
Спявалі, папраўдзе, не дрэвы, а нейкая спявачка — не вельмі чыстае, затое густое кантральта. Ёй утураваў нетаропкі говар звычайнай сяміструннай гітары. Голас спявачкі і рокат струн даляталі з туману, як з-пад зямлі. Гэта было казачна прыгожа. Ад самага месяца цягнуліся да зямлі струны. Усё плыло і звінела, і пад гэты звон спявачка выконвала нешта цыганскае, раздольнае і тужлівае; іменна выконвала — чулася яе жаданне кіраваць голасам, гітарай, струнамі, што былі нацягнуты між небам і зямлёй, усёй планетай і месячнай ноччу.
Алёша Паповіч у выкананні студэнта інстытута кінематаграфіі Лазара Богшы на імгненне ўявіў спявачку: турэцкую хустку на голых плячах, доўгую, з кветкамі па падоле спадніцу, маленькі тамбурын у левай, адкінутай назад руцэ. Як на той карціне "Паміж песняй і танцам", рэпрадукцыя з якой вісела ў іхняй хаце.
— Здаецца, трапілі ў самы цот, — азваўся Ілья Мурамец, ён жа Налім Чыктабаеў, шыракаплечы, каратканогі і няўклюдны, як і належыць быць чалавеку, што трыццаць тры гады прасядзеў на печы, не маючы сілы адарваць сваю моц ад гарачага чарэна. — Цюка спявае...
— Хораша спявае, — задумліва прамовіў Дабрыня Мікіціч, ролю якога выконваў дужа вядомы кінаакцёр Вадзім Матачкін. — Між іншым, яе прабавалі на ролю Марыны, але мастацкі савет не зацвердзіў...
— Зроду не чуў такога голасу і імя — Цю-ка! — сказаў Алёша Паповіч.
— Гэта яшчэ што, — выгукнуў Ілья Мурамец. — Цюкі трэба баяцца. Не адзін праваслаўны склаў да яе ног даспехі, а потым або сам уцякаў, або яго вытурвалі выспяткам пад зад...
— Ілья Мурамец, — голасам ролі сказаў Дабрыня Мікіціч, — кінь нагаворвадь. Хіба мы не былінныя асілкі? А ты страшыш нейкай Цюкай.
— Тады паехалі, — сказаў Ілья Мурамец.
Яны дружна кранулі павады. Тры разнамасныя кані, прывыклыя карцінна выгінаць шыі, калі нацягнуты павады, пачуўшы волю, рушылі з месца. Дарога збягала ўніз, у туман. Яна была пясчаная і добра разбітая, асабліва ля ракі на пераездзе. 3 туману выступаў мост, пахілены набок, без насцілу.
— Трэці год тут здымаюся, — сказаў Дабрыня Мікіціч, — а моста ніяк не зробяць. Галаву адарваў бы старшыні калгаса. Бывае, машына ці трактар завязнуць, па двое сутак не могуць выцягнуць, а моста не рамантуюць, бо па ім, бачыце, усе, у тым ліку і мы, кіношнікі, ездзяць. Тып!
Hi Ілья Мурамец, ні Алёша Паповіч не адказалі. Конi, напіўшыся рачной вады, вынеслі седакоў на той бераг. Дарога за рэчкай крута павярнула направа ў калідор з навіслых над ёй ляшчын. Калі калідор гэты кончыўся, казачныя асілкі ўбачылі зусім не казачны касцёр, а ля яго сілуэты "тубыльцаў". Тубыльцы, мабыць, пачулі іх, бо раптам узняўся гоман і мітусня. Асілкаў у адно імгненне сцягнулі з коней, пачалі ціскаць у абдымках, соваць у рукі шклянкі і бакалы, бутэрброды і лімоны.
Нарэшце ўсіх трох пасадзілі на выглянцаваную ад доўгага карыстання калоду. У касцёр падкінулі дроў, каб полымя шугала пад самае неба. Нехта тройчы пляснуў у далоні — з будана паявілася рудавалосая, аж ярка-медная ў водблісках полымя, нявіннавокая дзяўчына. На ёй шырокімі складкамі спадаў уніз хітон. У прыгожых руках яна несла нікеляваны паднос, на якім стаялі тры бакалы, падобньпя на тыя, у якіх падаюць марожанае. Полымя кастра адбівалася ў падносе, бакалах і ў вачах рудавалосай прыгажуні.
Усе тры асілкі ўзняліся — рукі навыцяжку, як стаялі на здымках перад светлым абліччам грознага і святога князя Уладзіміра. Усе трое глядзелі на дзяўчыну з легенды. Яна заспявала велічальную густым, але крыху фальшывым кантральта.
Читать дальше