Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Карней Карнеевіч павесіў трубку.

"Няўжо я спаў да дзвюх гадзін дня?" — падумаў Богша і, выціраючы галаву канцамі прасціны, пакрочыў у залу, дзе на сцяне вісеў мадэрновы гадзіннік — ходзікі з гірай у выглядзе дзвюх бутэлек з-пад шампанскага і з кашачай мордай на цыферблаце, якая падміргвала то адным, то другім вокам. Ён размашыста адчыніў дзверы і аслупянеў: у крэсле, бокам да яго, сядзела незнаёмая жанчына.

"А я во які, гуляю па кватэры", — жахнуўся Богша і механічна адступіў два крокі назад.

Жанчына, аднак, ніяк не зрэагавала на ягонае паяўленне. Магчыма, яна пра нешта моцна думала, а можа, нават драмала, бо ўявіць, што не пачула, як ён зайшоў у залу, было зусім неверагодна. Лазар Богша ціхенька зачыніў дзверы, падыбаў на пальчыках у кабінет.

"Няйначай, нейкая Любіна пратэжыстка, — падумаў ён, апранаючыся. — От ужо чалавек! Ніколі не папярэдзідь, а я кожны раз натыкаюся на яе дзяўчат у самы непадыходзячы момант".

Што праўда, то праўда, Богшава жонка, Люба, мела адну, не зусім прыдатную ў сямейным жыцці звычку: яна вечна падбірала на кінастудыі бескватэрных кіношных дзяўчат, якія жылі ў іх па тыдні і больш, пакуль Лазар Богша здымаў фільм на натуры, у экспедыцыі. Пасля аднаго выпадку Лазар Богша, вярнуўшыся дамоў з камандзіроўкі, нават у свой кабінет заходзіў з асцярогай.

Той, прыгаданы цяпер выпадак выклікаў у Богшы лёгкую ўсмешку. Тады ж, напачатку, яму было зусім не да смеху. Ён прыехаў дамоў троху позна і, каб не тлумачыць Любе, чаму і з кім заседзеўся, ціха прайшоў у свой кабінет. На канапе нехта спаў. Пакой з вуліцы ледзь асвятляла неонавая шыльда над магазінам. Богша, аднак, разгледзеў, што спіць жанчына. Вядома, Люба. Ён хацеў быў разбудзіць яе нейкім жартам, напрыклад, той дзівацкай песенькай, якую ён сам прыдумаў, але фантазія падштурхоўвала на нешта больш дасціпнае. А жон­ка тым часам нічога не чула ці, можа, прыкідвалася, што нічога не чуе. "Я табе папрытвараюся", — весела думаў Богша, абы-куды скідаючы адзенне. Раздзеўшыся, ён нырнуў пад коўдру, абхапіў рукамі Любу, але тая так заверашчала, так пачала адбівацца рукамі і нагамі, ды яшчэ і кусацца, што Богша не ўтрымаўся, даў ёй добрага "ляшча" па мяккім месцы.

— А-а-а-а-а, ратуйце! — закрычала Люба незнаёмым голасам. Богшу падумалася, што трапіў у чужую кватэру.

Але тут пад столлю ўспыхнула люстра.

— Зіначка, Зіначка, не бойся, гэта Лазар Васільевіч, — пачуў Богша Любін голас.

Лазар Богша ўскочыў, нічога не разумеючы. На парозе кабінета стаяла Люба ў доўгай начной кашулі, а на канапе калацілася ад страху нейкае ружовае ў святле люстры дзяўчо.

"Зіна-Зіначка, Зіначка-маліначка", — з нейкаю пяшчотаю падумаў Богша пра Зіну, і думка гэтая адагнала прэч і непрыемную вестку пра мастацкі савет і другую, пра новую Любіну пратэжыстку, што сядзела ў зале.

Пакуль Богша нацягваў джынсы, каўбойскую клятчатую кашулю, нейлонавую куртку на засцежках, прайшло хвілін пяць. Засталося — дзесяць. Папіць чаю, вя­дома, няма калі. Ён заглянуў у халадзільнік-бар. На яго шчасце, там стаяла бутэлька нарзану. Дастаўшы лімон, Богша выціснуў сок у фужэр, дадаў лыжку рыжскага бальзаму, паклаў крыху мёду, даліў фужэр нарзанам, залпам выпіў. Напітак асвяжыў. Закурыўшы цыгарэту, Богша нетаропка выйшаў на вуліцу. Машыны яшчэ не было.

"Але, чорт пабяры, адкуль і калі паявілася тая жан­чына? — задумаўся Богша. — Учора яе не было. Магу прысягнуць, што не было. Не залезла ж яна праз акно? Хіба Люба дала ключы? Нават і вельмі верагодна... А што, калі я прывёз яе ў кватэру ноччу? Таксама вера­годна... Можа, яна якая зладзейка, а я пакідаю яе ў кватэры. Трэба падняцца наверх і спытаць, адкуль яна паявілася?.."

Лазар Богша хацеў ужо ісці ў пад’езд, як з-за вугла выруліла машына. Шафёр затармазіў, спрытна адчыніў дзверцы, перагнуўшыся на бок.

— Сядайце, Лазар Васільевіч. Загадана з вецярком, бо познімся...

"Ліха з ёю, той жанчынай, — падумаў Лазар Бог­ша. — Як зайшла, так хай і выходзіць..."

— Паехалі, — сказаў ён.

Кожны раз, прыходзячы на кінастудыю, Лазар Бог­ша трапляў у непаўторна знаёмую, мілую, дарагую і бясконца ненавісную атмасферу. Ён не мог, не ўмеў дакладна вызначыць, што і чаму на студыі было да слёз, да трапяткога хвалявання яму адначасова дорага і ненавісна, але ён мог прысягнуць, што абодва гэтыя пачуцці ўжываліся ў ім арганічна і мірна. Мабыць, несумяшчальныя ў іншых людзях, яны ўжываліся не толькі ў Лазару Богшу, але ў кожным, хто, аднойчы трапіўшы на кінастудыю, глытнуўшы кіношнага паветра, заставаўся назаўсёды яе палоннікам, як электрод у кальцы сінхратрона.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x