Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не! — крыкнуў Богша.

Вострая, як брытва, вялікая, як чорная хмара, сякера апусцілася на Богшаву шыю. Ён пачуў, як галава без аніякага болю аддзялілася ад цела і пакацілася па тра­ве, пакуль не наткнулася на белы шоўк юрты.

Толькі цяпер Лазар Богша зразумеў, якую страш­ную кару прыдумаў яму жорсткі ўладар манголаў Чынгісхан. Розум у ягонай галаве жыў сам па сабе, ён мог усё прадбачыць, усё ведаць і разумець, але нічога не мог зрабіць. Розум быў бяссільны перад злом...

Лазару Богшу зрабілася жудасна ад уласнай безабароннасці і бездапаможнасці: кожны з манголаў мог узяць ягоную галаву, ягоны розум і рабіць з ім усё, што яму ўздумаецца.

"Божа, — падумала Богшава галава, лежачы ў засені пад ханскай юртай, — хай бы хто сумленны, добры, чалавечны падабраў мяне, бо, трапіўшы ў нягодныя рукі, я магу нарабіць многа зла".

Але Богшаву галаву ніхто з манголаў, што сноўдалі каля юрты, не збіраўся падымаць. Мабыць, яе розум не вельмі быў патрэбны гэтым заваёўнікам, што вандравалі ў прывольных стэпах. Адзін з іх, што праходзіў каля галавы, пхнуў яе босай нагой, нібы гэта была не разум­ная галава, а футбольны мяч.

— Прыгожая цацка, але ж зусім непатрэбная, — сказаў ён, падняўшы галаву за вушы. — Хіба ўзяць для дзяцей? Хай бы пагулялі, пакуль малыя. Але гульні з такімі цацкамі да дабра не даводзяць...

Ён кінуў галаву на траву пад бязлітасна гарачае сонца. Яна засталася ляжаць угору тварам. Яе вочы маглі бачыць неба, але не маглі бачыць тое, што рабілася на зямлі.

Тут ужо Богша не сцярпеў, закрычаў нема і дзіка, як смяртэльна паранены звер, якога затравілі бязлітасныя паляўнічыя.

Ён крычаў доўга, і ніхто не звяртаў увагі на ягоны лямант. Крычы сабе колькі пажадаеш, бо ты розум і табе належыць крычаць ад болю і несправядлівасці, ад бездапаможнасці і адзіноты. Ты — розум!.. Усяго толькі розум...

Галава Лазара Богшы крычала б яшчэ невядома колькі, ды раптам адчула, што ёй прыдадзена цела — тулава, рукі, ногі. Тады яна перастала крычаць.

ЧАСТКА ТРЭЦЯЯ: ненавіснае... бясконца дарагое кіно

Эпізод першы: сага аб студыйным калідоры

Галава Лазара Богшы крычала б яшчэ невядома колькі, ды раптам адчула, што ёй прыдадзена цела — тулава, рукі, ногі. Тады яна перастала крычаць.

Ён ляжаў тварам дагары, закінуўшы галаву на падушцы. Ягоныя закочаныя пад лоб вочы ніяк не маглі асэнсаваць, дзе ён, што з ім? Над ім нізка вісела белая покрыўка — столь, а па баках, як у трохкутнай прызме, разыходзіліся дзве салатавыя сцяны. Здавалася, што ён усё яшчэ знаходзіцца ў трынаццатым стагоддзі, пакараны смерцю Чынгісханам.

Гэта было жахліва — прачнуцца і зноў апынуцца там, дзе цябе абезгаловілі. На амярцвелай шыі галава чулася так, як, напэўна, чуе сябе футбольны мяч, якога білі нагамі два таймы. А можа, ён і не прачынаўся наяве, а толькі ў сне, як было ўжо не раз, калі ён падарожнічаў па тым свеце.

Спачатку безуважліва, а пасля ўсё больш асэнсавана ён павёў вачамі па сцяне, па дэдэронавай гардзіне ўніз да падаконніка, застаўленага гаршчзчкамі з какту­самі, потым яшчэ ніжэй, па падлозе з дываном, нарэшце спыніў позірк на стале з пішучай машынкай, у карэтцы якой быў закладзены чысты аркуш паперы.

"Дык гэта ж мой кабінет! — узрадаваўся Лазар Бог­ша. — Цяпер я пэўна не сплю!.. Але ж і прысніцца чортведама што. Прачнешся і сам сабе не верыш, што ляжыш дома, а не вандруеш па замагільным свеце".

Унутры ўсё гарэла і смылела, а левая палавіна грудзей набракла тупым болем. Боль чуўся ў плячы і ў пацяжалелай, асвінцованай за ноч руцэ. "Гэта ж у мяне сардэчны прыступ", — падумаў Лазар Богша і пачуў, як ад ног да амярцвелай патыліцы пракаціўся брыдзенькі страх.

— Люба, Люба! — закрычаў ён, гукаючы жонку, і раптам успомніў, што яе няма, што яна паляцела ў Адэсу.

Ён працягнуў руку і адразу ж намацаў ручку шуфлядкі ў століку, дастаў цюбік з нітрагліцэрынам. Паклаўшы таблетку пад язык, Лазар Богша заплюшчыў вочы, пачаў чакаць, калі паслабне боль. Але, як толькі ён заплюшчыў вочы, адразу перад ім узнік вазок-саркафаг, тройка белых коней, якая ляцела ў чорнай бездані Сусвету, і жудасны пралом у нябеснай сферы — вароты ў пазазямное існаванне. Богша адразу ж расплюшчыў вочы.

"Цікава, хто мяне прывёз дамоў? — падумалася яму. — Хоць у лоб трэсні, не помню. Першы ў жыцці правал памяці. Мусіць, старэю, і час падумаць пра ўласнае здароўе. Хутчэй бы нітрагліцэрын зняў спазму, та­ды прыму душ, вып’ю кавы... Не, лепей чаю з бальза­мам. I абавязкова трэба пазваніць Любе. Усё — дурасць і глупства".

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x