Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Папраўдзе, дык Лазар Богша зусім не быў упэўнены, што Люба даруе ўчарашнюю сварку, але яму вельмі ха­целася, каб яна даравала, а таму ўгаворваў, запэўніваў сябе, што яна павінна дараваць.

Тым часам нітрагліцэрын паволі сцішаў боль, аж пасвятлела ўваччу. Лазар Богша скінуў ногі з канапы на дыван, пакруціў галавою, нібы хацеў вытрасці з яе тупы надакучлівы клін. "Хопіць", — сказаў ён сам сабе і рашуча стаў на ногі.

Ванны пакой размяшчаўся побач са спальняй. Лазар Богша адкруціў кран гарачай вады на ўсю магутнасць — вострыя струменьчыкі балюча сцебанулі па жываце, па грудзях, па твары, пацяклі, ужо крыху ахалоджаныя, па нагах. Яны станавіліся ўсё гарачэйшыя. Богша адкруціў кран халоднай вады — струмень пахаладзеў, стаў вастрэйшы.

Павярнуўшыся тварам да сцяны, выкладзенай блакітнаватай кафляй, Лазар Богша прайшоўся душам па спіне, выганяючы з яе зябкі халадок. Ён чуў, як знікае боль у грудзях, а цела становіцца свежым і дужым. Ды і галава прасвятляецца ад кашмараў, што прыкінуліся да яго ноччу.

Выключыўшы гарачую ваду, Богша павялічыў напор халоднай. 3 хвіліну ён хвастаў сябе халодным душам, потым зноў уключыў гарачую ваду. Начныя кашмары сплывалі разам з вадою ў круглую адтуліну сцёку. Ла­зар Богша выключыў ваду, дастаў з кручка махровую прасціну, акрыў ёю плечы. У цішыні, што раптам наста­ла, пачуўся пранізлівы тэлефонны званок.

"Люба!" — радасна падумаў Богша і, забыўшыся, што на ім толькі махровая прасціна, выскачыў з ваннага пакоя.

Тэлефонных апаратаў было два: адзін у кабінеце, другі — у холе, перад залай.

— Алё, алё! — крыкнуў Богша ў трубку, ніяк не хаваючы сваёй радасці.

— Лазар Васільевіч, дзе ты прападаеш? Я ўсе тэлефоны паабламаў...

Богша адразу пазнаў: Карней Карнеевіч Кладачка, дырэктар карціны, тры "К", як яго клічуць на кінастудыі.

— Што здарылася, Карней, Карнеевіч? — спытаў Ла­зар Богша, адчуваючы нейкую бяду.

Толькі цяпер ён убачыў сябе ў трумо, што стаяла тут жа ў холе, і вельмі здзівіўся. Такім недарэкам Ла­зар Богша ніколі сябе не ўяўляў. Свой адбітак ён прывык бачыць на экране, дзе заўсёды выглядаў аж занадта прыгожа. А тут чортведама хто глядзіць на яго з люстэрка, нейкая пачвара з крывымі нагамі, тлустым чэравам і валасатай грудзінай. Выходзіць, існуюць два Лазары Богшы: адзін — экранны, другі — бытавы, адзін — увасабленне мужчынскай прыгажосці, другі — агідны двайнік.

"А здорава мяне здэфармаваў час, — незадаволены сабою, побытавым, падумаў Лазар Богша. — Хутка змагу іграць толькі Квазімоду".

Папраўдзе, дык Богша грашыў, калі так думаў. Ён умеў, быў здольны ўсяго сябе падпарадкоўваць ролі. Пе­рад кінакамерай у яго мяняліся і паходка, і манера трымаць сябе. Кожны жэст, кожны рух — усё аддавалася ролі, усё свяцілася натхненнем і талентам.

— Што здарылася, што здарылася? — цяжка адсопваючыся, перадражніў яго Карней Карнеевіч. — А тое здарылася, што на дзве гадзіны прызначаны мастацкі савет. А ты спіш! I нічога не ведаеш. Падобна на тое, што нас хочуць прыкрыць...

За час работы ў кіно Лазар Богша прывык да нечаканасцей, і ўсё ж навіна збянтэжыла яго.

— А вы, Карней Карнеевіч, часам не спрасонку? — насмешліва спытаў Богша, праўда, больш для таго, каб падрыхтавацца самому да найгоршага.

— Мілы мой, я яшчэ не клаўся спаць і ледзьве стаю на нагах, — пакрыўдзіўся Карней Карнеевіч. — У мяне ў дарозе сапсавалася машына, і мы ламачыну гэтую ледзь не ад Лагойска цягнулі на сабе.

Лазару Богшу стала весела, ён аж падміргнуў уласнаму адбітку ў люстэрку. Той у сваю чаргу падміргнуў яму: маўляў, ну і любіць Карней Карнеевіч драматызаваць падзеі.

— Ну, добра, не злуйце, Карней Карнеевіч, я пажартаваў. Але чаму такая паспешнасць?

— Як чаму? Ты хіба не ведаеш, што прыехала Рымачка Громава?

— Адкуль жа мне ведаць, калі дырэктар карціны паведамляе аб такой важнай падзеі тады, калі куратар прыехала ўжо на студыю, а не тады, калі яна толькі падумала, што трэба было б паехаць, паглядзець, што там робіць рэжысёр Лазар Богша...

Богшава іронія зрабіла ўражанне — Карней Карнеевіч зразумеў, што пікіравацца далей няма сэнсу.

— Ну, во што, — пакрысе адступаючы, загаварыў Карней Карнеевіч, — няма нам калі тары-бары разводзіць. Высылаю машыну, а ты праз пятнаццаць хвілін выходзь на вуліцу. Палова членаў савета ўжо ходзіць па калідоры, чакаючы, калі геніяльны рэжысёр Лазар Богша ашчаслівіць іх сваёй увагай. Хвілін дваццаць пастараюся іх затрымаць, а далей не ручаюся...

— Не практыкуйся ў красамоўстве, — спыніў Богша дырэктара. — Праз пятнадцаць хвілін буду на вуліцы...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x