Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лазар Богша неаднойчы задумваўся, а чым адметная кіношная атмасфера? Адказаць на такое пытанне было зусім нялёгка. Знешне кінастудыя была падобна на дзесяткі іншых устаноў. I ўсё ж непадобна. Тут, як нідзе, уладарыў дух неадольных супярэчнасцей: апантаных, бурных захапленняў і горкіх, ледзь не трагічных расчараванняў; фантастычных узлётаў на грэбёні славы і катастрафічных падзенняў у нябыт; хвалюючых пакут ад самаадданай творчасці і салодкай уцехі ад лёгка заробленых грошай. Кінастудыя акумуліравала ўсе чалавечыя страсці. Яна была падобна на дом зачаццяў і родаў, дзе ў пакутах любові, насалоды, ахалоджання, нянавісці, раскаяння, болю, шчырасці, гордасці, расчаравання — усёй гамы чалавечых пачуццяў — зачыналася, нараджалася, квітнела або заўчасна гінула чалавечае імкненне да праяўлення сваёй сутнасці...

Не збаўляючы хуткасці, машына падруліла пад цагляныя сцены прахадной, вымураванай у строгім стыле эпохі барацьбы з празмернасцямі. Прахадная гэтая, як і ўсе на свеце, мела сваю гісторыю, звязаную з лёсам аднаго з дырэктараў кінастудыі, чалавека калі і не вельмі таленавітага, дык арыгінальнага і нават самабытнага. Зрэшты, усе дзевяць дырэктараў, што змяніліся на Богшавым кіношным веку, не былі людзьмі ардынарнымі, шэрымі — кожны з іх вызначаўся нейкім дзівацтвам, якое вылучала яго нават з непаўторнай кіношнай масы.

У таго дырэктара, што пакінуў пасля сябе прахадную і якога за вочы называлі "Ходзікамі", была хоць адна, затое неадольная страсць — любоў да дакладнасці. Ён лічыў, што дакладнасць і ёсць той архімедаў рычаг, якім можна будзе павярнуць кінастудыю ад шэрых, сярэдніх фільмаў да яркіх і геніяльных.

Што праўда, дык усе дырэктары прыходзілі на студыю са сваім архімедавым рычагом. Аднак, маючы ры­чаг, яны не мелі пункту апоры, а таму неўзабаве зніклі. Шэрыя ж фільмы заставаліся.

"Ходзікі" быў упэўнены, што ў яго ёсць не толькі ры­чаг, але і пункт апоры. Ідэя, якую ён падсунуў студыі, была звязана з укараненнем новай сістэмы прапускоў. Над яе ажыццяўленнем гады два біліся лепшыя інжынерныя сілы кінастудыі і трох навукова-даследчых інстытутаў, пакуль не адолелі ўсіх перашкод, пакуль не дасягнулі належнага эфекту.

Рэформа ў сістэме прапускоў заключалася ў тым, што метраў за сто ад студыі, за вялізнай лужынай, пабудавалі цагляную прахадную, якая нечым нагадвала куфар. Сюды, у прахадную з дзвюма металічнымі вяртушкамі, з электронным гадзіннікам, з палічкамі для захавання прапускоў, вахцёрскім пакоем і запасным выхадам, перавялі з вестыбюля студыі вахцёраў — дзядзьку Якава і ягоную жонку цётку Матруну. Прагрэсіўнасць сістэмы, аднак, заключалася не ў гэтым, а ў тым, што роўна а дзевятай гадзіне спрацоўвала электроннае прыстасаванне, вяртушкі пераставалі круціцца, а зна­чыць, усе, хто спазняўся хоць на адну секунду, маглі трапіць на студыю не іначай, як паведаміўшы пра сваё спазненне па відэатэлефоне ў дыспетчарскую. Там націскалі кнопку, вяртушка рабіла адзін паварот, прапускала таго, хто спазняўся, але ўжо з рапартам дырэктару аб парушэнні дысцыпліны.

У першы дзень прахадная была перапоўнена парушальнікамі дысцыпліны. Відэатэлефон і дыспетчары працавалі на поўную моц. Дырэктарскі загад даўжынёй амаль на дваццаць старонак навекі захаваў ганебны факт кіношнай неарганізаванасці.

Назаўтра, аднак, відэатэлефон замоўк. Спазненні рашуча спыніліся. Па перавагах новай сістэмы тут жа была склікана практычна-тэарэтычная канферэнцыя, якая і падрыхтавала брашуру для друку пра выдатны феномен у кіношнай практыцы. Чытач, на жаль, не дачакаўся брашуры, бо хутка выявілася, што ўсяму прычынай была не сістэма, а дзядзька Якаў з цёткай Матрунай. Гэта яны, найвялікшыя ў сведе прыхільнікі кіно і апекуны кіношнікаў, сталі прапускаць недысцыплінаваную кіношную брацію цераз вахцёрскі пакой, мінуючы хітрыя электронныя аўтаматы.

Калі Лазар Богша зайшоў у прахадную, электронны гадзіннік паказваў трынаццаць мінут сорак шэсць се­кунд на дваццаць другую гадзіну, а над экранам відэатэлефона вісела фанерная шыльдачка з па-мастацку аформленым надпісам: "часова сапсуты". Надпіс гэты паявіўся якраз тады, калі дырэктар па мянушцы "Ходзікі", так і не дачакаўшыся геніяльнага фільма, перамяніў дырэктарскае крэсла студыі на дырэктарскае крэсла на мясакамбінаце...

Убачыўшы Лазара Богшу, дзядзька Якаў падхапіўся з услона, на якім сядзеў і сёрбаў з салдацкага кацялка капусту з грыбамі.

— Здравія жадаю, Лазар Васільевіч, — весела прывітаў ён Лазара Богшу. — Даўно вас не бачыў. Але чуў, чуў і радуюся вашым поспехам. Як вам працуецца, Ла­зар Васільевіч? Я ў тым сэнсе, ці хутка вы парадуеце народ высокамастацкім творам, які ён з нецярплівасцю чакае?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x