Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

"Куды занесла мяне?" — падумаў Богша, баючыся азірнуцца па баках.

Удалечыні, у стэпе, пасвіліся коні, а справа і злева ад яго стаяла па воіну з аголенымі шаблямі.

— Дзе я? — спытаўся ў іх Богша.

— Маўчы, няшчасны, — сказаў нехта за ягонай спіной, бо воіны прадаўжалі маўчаць, моцна сціснуўшы вусны.

— Дзе я? — знарок ужо гучна спытаўся другі раз Лазар Богша.

— Ты ў стане вялікага, мудрага, найярчэйшага за сонца, найсправядліўшага на зямлі, светлага і высокашаноўнага Чынгісахана...

— Якога мне чорта тут патрэбна? — як бы разважаючы ўголас, спытаўся Богша. — Не хапала бачыць яшчэ гэтага забойцу і ката, сапраўды вялікага ў сваіх крывавых учынках...

— Ён самы справядлівы, літасцівы, — адказаў усё той жа голас за Богшавай спіной.

— Тых, хто стаў бы славіць тырана і забойцу, я караў бы дужа проста — вырываў бы ім язык, — агрызнуўся Богша.

Ён, напэўна, сказаў бы і больш грозную прамову, ды тут з юрты выйшаў сам Чынгісхан. Ён быў невысокага росту, крываногі, як, зрэшты, і ўсе вандроўнікі, што, зда­валася, і нараджаліся ў сядле. Раскосыя вочы на ягоным скуластым твары ззялі ад уласнай годнасці і ўсёдазволенасці. Няўклюдна квадратную постаць Чынгісхана добра аблягала белая куртка, а белыя шыракаватыя штаны былі акуратна ўвабраны ў лямцавыя боты, аздобленыя дарагім каменнем. Славуты тыран рознаплямённага войска спыніўся перад Лазарам Богшам, паглядзеў на яго, як на нейкае недарэчнае дзіва.

— Хто ты і чаму апынуўся ў размяшчэнні майго баявога лагера? — грозна спытаўся Чынгісхан.

Ён быў усяго галавы на дзве вышэй за Богшу, хоць той стаяў на каленях. Гэта развесяліла Богшу.

— Я — Лазар Богша, кінарэжысёр, — сказаў ён, зусім непачціва пазіраючы ў вочы Чынгісхана. — У цябе, можа, закурыць знойдзецца? Два вякі не курыў — вушы апухлі. А ўсё таму, што па нашай сістэме выдадзены загад, каб не паказвалі на экране, як героі фільма кураць. Разумееш, некаму падалося, што кіно вінавата ў тым, што людзі п’юць і кураць. Ну, і выдалі загад. На экране цяпер ні махорачнага дыму, ні бутэлек і чарак. Любата! Такое ўражанне, што на свеце ўжо ніхто не п’е, не курыць... Здорава, Чынгісхан?..

Богша знарок балбатаў абы-што, спадзеючыся выпрабаваным сваім метадам ашаламіць Чынгісхана. Але па меры таго, як Богша гаварыў, медна-карычневы твар Чынгісхана ўвачавідкі наліваўся, крывёю. 3 раскосых вачэй валаідара Азіі так і пырскалі нястрымна гнеўныя іскры. Здавалася, Чынгісхан зараз выхапіць з ножнаў меч, секане ім па непакорнай галаве Лазара Богшы. Але ён стрымаў сябе нейкім нечалавечым намаганнем волі.

— Адкуль ты паявіўся, такі смелы?.. Глядзі, каб я не загадаў разарваць цябе коньмі...

— Адкуль я паявіўся і чаму, спытайся пра гэта ў тых, хто прыцягнуў мяне сюды не па маёй волі. Не ду­май, што мне вельмі хацелася сустракацца з такім агідным тыпам, як ты. Я наогул не цярплю забойцаў і тых, хто славіць забойствы, знаходзячы дзеля гэтага тысячы самых розных апраўданняў. Ты заліў крывёю мангольскія стэпы, прасторы Сярэдняй Азіі, Каўказ і землі маёй прарадзімы. Ты спыніў бег часу на землях, якія пераўзыходзілі цябе філосафамі і мудрацамі, паэтамі і ма­стакам!. Ты адкінуў людзей у часы дзікунства і раб­ства. Я ненавіджу цябе, як злы лёс, што спасцігнуў на­роды, якім ты не мог бы служыць апошнім рабом...

Богша задыхаўся ад гневу, што ахапіў яго. Яму ха­целася гаварыць і гаварыць. Выкрываць Чынгісхана з ягонымі крывавымі ўчынкамі. Ён ведаў ужо сваю асуджанасць і нічога не баяўся. Але нейкі гоман за ім адцягваў Богшаву ўвагу. Тады ён павярнуў галаву направа і налева, угледзеў вялізны натоўп, які запоўніў увесь стэп. Гэта натоўп і крычаў, трасучы кулакамі, пікамі, калчанамі для стрэлаў, шаблямі і нажамі.

"Чаго яны крычаць?" — падумаў Богша.

— Ты абразіў найвялікшага з вялікіх, найсправядлівага са справядлівых, валадара іхніх цел і душ, надзею і веру, сонца, зямлю і паветра, без якіх ім не жыць. Яны патрабуюць разарваць цябе, які апаганіў светач задум і памкненняў іхніх, на часткі...

— Яны што, сляпыя? — спытаўся Богша, не могучы паверыць, што людзі, якія не ведаюць яго, гатовы забіць яго толькі за тое, што ён сказаў праўду, якая застанецца ў вяках.

— Яны верныя яму, і веру іх у Чынгісхана будуць апавяць у вяках паэты ўсёй зямлі...

Богшу захацелася плюнуць ад агіды.

— Хто скажа мне, адкуль наявіўся гэты нахабнік? — зыркнуўшы па баках, спытаўся Чынгісхан.

Наперад выпаўз чалавек у зашмальцаваным халаце, вельмі падобны на Кірылу Лыкавязава. ён пацалаваў насок бота Чынгісхана, пасля гэтага ўзняў угору твар. Лазар Богша так і ахнуў ад здзіўлення: то была манаш­ка Феадора, ці, як называў яе лясны князь, Кажына, з якой Лазар Богша расстаўся сто гадоў назад.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x