Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Тады прасвяці мяне, неразумнага, — насмешліва папрасіў Богша Баяна, але той, мабыць, не зразумеў іроніі.

— I прасвячу, — паабяцаў ён з упэўненасцю настаўніка, які прыйшоў на першы ўрок у першы клас. — Менск на Менцы дужа старое селішча, — пачаў ён распеўным голасам. — Праз яго ляжаў шлях з драўлян і дрыгавічоў у крывічы і далей да аўкштайтаў, жэмайтаў, земгалаў, ліваў і паморскіх славян, што рассяліліся па ўзбярэжжы і астравах Варажскага мора. На яго яшчэ полацкі князь Рагвалодаў дзед, таксама Рагвалод, вока паклаў...

— Пачакай з Рагвалодам, — перапыніў Баяна Бог­ша. — Ты мне растлумач, як гэта купцы з драўлян і дрыгавічоў дабіраліся да паморскіх славян? Можа, на самалётах...

— На якіх самалётах?.. На лодках па Пцічы, а далей па Іслачы...

— Ну, і рассмяшыў, — зарагатаў Богша. — Ды яе курыца ў разводдзе пяройдзе...

Баян пакрыўдзіўся. Ён быў наогул дужа крыўдлівы, гэты пясняр, зрэшты, як і ўсе паэты.

— А ты не смейся. Курыца Іслач пяройдзе!.. — перадражніў ён Богшу. — Ты лепей бы пра іншае спытаўся: чаму драўляне і дрыгвічы не вялі гандаль па Дняпры, Бярэзіне і Свіслачы? 3 Бярэзіны прасцей было дабрацца да Полацка.

"Лагічна разважае, як філосаф, — падумаў Богша і сам сябе тут жа абвергнуў: — Хоць чаго там! У паэтаў жалезная логіка, а ў філосафаў — адна яе фікцыя. Часы мяняюцца, а разам з імі — паэты, філосафы і нават крытыкі, якія спрадвеку некага за нешта крытыкавалі, а цяпер толькі хваляць. Можа, іх трэба цяпер называць неяк інакш. Славаслоўцы... Пахвалёнцы... Не, нешта ўсё не тое..."

— А і праўда, чаму? — думаючы пра паэтаў, філосафаў і крытыкаў, спытаўся ён.

— Нарэшце пытанне, вартае адказу, — лішне ўзнёсла сказаў Баян. — Бачыш, дарагі Богша, на той час радзімічы, пэўна, чуў пра такое племя, асядлалі Дняпро ад вусця Бярэзіны амаль да вусця Прыпяці. Таму і заняпаў быў гандаль па Дняпры. Не, ён не спыніўся. Наўгародцы з варагамі прабіваліся да Кіева і далей да Царграда. I з Царграда хадзілі ў варагі. Але крывічам, палачанам быў не па сіле ды і не па кішэні такі гандаль. Во і шукалі іншых шляхоў у абход радзімічаў. Таму Рагвалодаў дзед і абнёс тынам Менск. Умацаваў яго. Ваяводу паставіў. А і тут на Нямізе існавала селішча, якое было далёка вядома: ад Дзвіны да Прыпяці, ад Дняпра да Нёмана. Вунь там, на гары (дзе цяпер оперны тэатр, падумаў Богша), некалі стаяла капішча Купале, падобнае на вялізнае кола. Дык вось раз у год, калі наставаў самы вялікі дзень, з’язджаліся сюды крывічы і палачане, драўляне і дрыгвічы, радзімічы і паляне. Раз у год тут ладзіўся кірмаш. На гары палілі кола. Тапілі ў Свіслачы вялізную ляльку "мару", купаліся ў рацэ, качаліся па расе. Тры дні маладыя па свайму выбару займаліся каханнем, і ніхто не мог забараніць ім гэтага. А ўсход сонца адзначаўся карагодамі і песнямі. Раз’язджаліся ж адсюль не толькі з удачна купленымі таварамі, але найперш з жонкамі, бо лічылася, хто на Купалу знайшоў сабе жонку, з той будзе ў яго доўгі і шчаслівы век... Ну, а потым радзімічы былі прагнаны за Дняпро, а неўзабаве і зусім разгромлены. Той, па Пцічы, шлях стаў занепадаць. А па Дняпры і Бярэзіне ажыўляцца. Тады і паявілася каля селішча Няміга другое, якое спачатку называлі Менскім дваром, бо яно на­лежала менскім гандлёвым людзям. Але Менск прадаўжаў заставацца галоўнай крэпасцю на поўдні Полацкага княства. А Няміга і крэпасцю тады не была. Так, перавалачная база. Няміга пры Усяславе стала крэ­пасцю...

Шчыра табе прызнаюся, падабаюцца мне полацкія князі. Усе яны: і Рагвалод, і дачка яго Рагнеда, якая па сутнасці была полацкай княгіняй, хоць князем і лічыўся Ізяслаў, яе сын, і Брачыслаў, і цяперашні Усяслаў не сядзелі склаўшы рукі. Непрыкметна рассоўвалі свае землі. Ставілі на іх крэпасці. Пракладалі дарогі і волакі. Вось і гэтую крэпасціцу Нямігу заклаў Усяслаў. I сына свайго Глеба паставіў тут княжыць пад сваім нядрэмным вокам. А як жа?.. Ці мала чаго можа здарыцца. Бывае, і сын на бацьку ідзе. Бачыш, якія ўмацаванні на Нямізе? Не тое што ў Менску? Яраславічы таму і захапілі Менск без вялікіх баёў. Як гнілы арэх раскусілі, ды такі ж бедны здабытак і ўзялі. Затое сваю помсту задаволілі. А для Усяслава Менск гэты не вялікая страта. Няміга ж і Заслаўе адкупіліся. Нямізская крэпасць для іхніх зубоў цвердаватая. Пастаяць Яраславічы, папіруюць, балазе ёсць за што піраваць, а там і Усяслаў падаспее. Во і сыдуцца на ратным полі. А як жа!.. Не дзе­ля таго пёрліся Яраславічы ў гэты паход, каб не паспрабаваць моцы Усяслававага мяча...

А палон свой — жанчын гэтых з дзецьмі — Яраславічы тут пакінуць. Паселяцца яны на Менскім двары. I пойдзе крапасціцы гэтай дзве назвы — і Менск, і Няміга. Доўга яны будуць спаборнічаць. Ды назва Менск пераможа, калі Глеб канчаткова зацвердзіцца на зямлі гэ­тай. Па старой памяці, як быў край гэты Менскім удзелам, так і застанецца ім...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x