Александр Осипенко - Святыя грэшнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Святыя грэшнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1988, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Святыя грэшнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Святыя грэшнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прозаик Алесь Асипенко известен читателям по романам "Огненный азимут", "Неприкаянный месяц", повестями "Неровной дорогой", "Обжитый угол", "Жито", "Конец бабьего лета".
В центре романа "Святые грешники" драматическая судьба поэта, драматурга и кинорежиссёра Лазаря Богши. Произведение написано в двух аспектах: современном и историческом.

Святыя грэшнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Святыя грэшнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дзіўна ты загаварыла, — пачуўся голас Бог­шы. — Быццам ты і не ігумення, а жрыца суйскага язычніцкага храма.

— 3 табою я магу гаварыць шчыра, — сказала Ефрасіння. — 3 другімі я навучылася хаваць свае думкі і свае пачуцці.

Лазару Богшу захацелася пабачыць майстра і ігуменню. Ён, нядоўга думаючы, забраўся на лаўку, вельмі шырокую для таго, каб толькі сядзець на ёй, — мабыць, яна была і ложкам, — адхінуў мядзведжую шкуру і ўбачыў перад сабой пакой, з якога яго толькі што выставілі.

Майстар сядзеў пры стале на лаўцы, абапёршыся локцямі на калені, а Ефрасіння стаяла перад іму скрыловаўшы на грудзях рукі.

— Ты не баішся граху? — спытала яна ў Лазара-майстра.

— Я ніколі яго не баяўся. Баялася ты...

— Не трэба, Лазар, — умольна папрасіла Ефрасіння. — Тое, пра што я табе скажу, сапраўды лічыцца смертным грахом...

— Кажы, не мучай душу. Ты ўмееш віць з людзей вяроўкі...

Размова была вельмі туманная.

Богша пераступіў з нагі на нагу і тут жа пачуў на сваім плячы чыюсьці руку. Ён спалохана азірнуўся: за плячамі ў яго стаяў даволі нямоглы манах з вострымі, як бураўчыкі, вачамі.

— Дзе ты дастаў такую хвацкую апранаху? — напаўшэпт спытаў манах. — Далібог, ніколі такой не бачыў. Мусіць, заморская?..

У наступнае імгненне ў манаха вырачыліся вочы, як у печанага рака. Ды і твар у яго стаў падобны на рачыны — увесь пабарвавеў. Манах часта-часта заморгаў вачамі, паматаў галавою.

— Свят-свят-свят, — перахрысціўся ён. — Я думаў, што гэта ты, Лазар Богша, аж... Хто ты?..

— Я і ёсць Лазар Богша. Кінарэжысёр Лазар Бог­ша... Прыляцеў сюды ў творчую камандзіроўку, — на ўсякі выпадак зманіў Богша.

Манах схапіў Лазара Богшу за каўнер курткі і пацягнуў з сенцаў на двор.

3

Манах схапіў Лазара Богшу за каўнер курткі і пацягнуў з сенцаў на двор.

Лазар Богша не супраціўляўся, ды і супраціўляцца было немагчыма. Манах меў зайздросную сілу. 3 выгляду дык зусім нямоглы, а на самой справе — волат.

— Як ты трапіў у Богшаву хату і хто ты? — грозна спытаў манах, спыніўшыся ў цесным глухім завулку.

Ягоны голас не абяцаў нічога добрага, аж у Лазара Богшы балюча заныла сэрца.

— Я ўжо казаў вам, — стараючыся не раздражняць манаха, з невядомай яму самому мяккасцю, загаварыў Лазар Богша, — што мяне прывезлі сюды сёння ноччу з таго свету, дзе я працаваў на кінастудыі рэжысёрам-пастаноўшчыкам. Больш даходліва кажучы, я здымаў мастацкія фільмы.

— Што ты здымаў? — перапытаў манах.

— Фільмы, — крыху раздражнёны ад нездагадлівасці манаха, сказаў Богша і тут жа ў душы ўсміхнуўся: адкуль манаху ведаць, што такое фільм. — Разумееце, фільм — гэта жывыя малюнкі. Вось, напрыклад, на іконе намалявана тайная вячэра. Ісус Хрыстос сядзіць з вучнямі за сталом, сядзіць нерухома. У кожнага з вучняў таксама свая поза. У кінафільме гэтая самая ікона ажыла б. Вы маглі б бачыць, як апосталы ядуць, маглі б чуць, як яны размаўляюць.

Было такое ўражанне, што манаха выцялі доўбняй па галаве. У яго жахліва перакасіўся твар, ён нешта хацеў сказаць ці, можа, прачытаць малітву, але ў яго толькі кляцалі зубы. Цяпер Лазар Богша адчуў сябе гаспадаром становішча.

— Слухай, друг, не калаціся ты, як авечы хвост. Я цябе не з’ем, але і ты паводзь сябе разумна. Калі б я табе пачаў расказваць пра тое, чаго дамагліся людзі за восемсот гадоў, дык ты не толькі стаў бы заікацца, а, бадай, і зусім страціў бы мову.

Мабыць, на манаха найбольш падзейнічала ўсмешка, што чулася ў Богшавым голасе. Ён глянуў спадылба на Богшу.

— Не вельмі выхваляйся. Глядзі, каб цябе не ўтапілі ў Дзвіне, як чараўніка. Мы і не такіх ведзьмакоў бачылі...

Нахабныя манахавы пагрозы толькі раззлавалі Ла­зара Богшу. Ён, дарэчы, успомніў, што нейкім чынам нежывы і самае страшнае, што можа чакаць яго — вяртанне ў тое, зямное, рэальнае жыццё. Ну, дык і што?..

— Слухай, ты, як са мной размаўляеш? Ты чаго да мяне прыстаў, як распараны бярозавы ліст да цела? Хто табе даў права хапаць мяне за каўнер і цягнуць сю­ды? Я пытаю ў цябе, чаму ты паявіўся ў чужой хаце, ды яшчэ распараджаешся тут як дома?..

Гнеўныя Богшавы словы зрабілі на манаха ўражанне.

— Ты толькі не выдавай мяне, — папрасіў ён. — Я прыстаўлены сачыць за кожным крокам і словам Ефрасінні.

— Ну і ну, — сказаў Богша. — Ніколі не падумаў бы, што манах сочыць за ігуменняй, дачкой князя, якая прызнана святой.

— Хто святая? — з’едліва ўсміхнуўся манах. — Прадслава — святая? Ты ўсур’ёз ці смяешся з мяне? Ефрасіння — святая! Ды каб яна не была князевай дач­кой, яе даўно ўтапілі б у Дзвіне. I гэта такая праўда, як тое, што я называюся Феадораю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Святыя грэшнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Святыя грэшнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
неизвестен - Часы Святыя Пасхи
неизвестен
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Отзывы о книге «Святыя грэшнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Святыя грэшнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x